Авторизация
 

ЦЫРЫМОНІЯ сімвалічнай закладкі камня “Майстэрні будучага” адбылася 17 красавіка ў Мінску і азнаменавала адкрыццё міжнароднай партнёрскай канферэнцыі “25 гадоў пасля Чарнобыля”. Удзел у ёй прынялі больш 400 прадстаўнікоў Беларусі, Украіны, Германіі, Бельгіі і інш.ххх
ЦАНА расійскага газу для Беларусі ў другім квартале складзе 244,7 долара за 1 тыс. куб. м.
ххх
ПАМІЖ Расіяй і Беларуссю зацверджана пагадненне аб супрацоўніцтве ў вобласці сацыяльнага забеспячэння.
ххх
ГРУПОЎКА Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА Беларусі прыме ўдзел у расійска-беларускіх вучэннях “Баявая садружнасць-2011”.
ххх
У РАЁНЕ хутка пачнецца будаўніцтва базы адпачынку на паўвостраве (возера Абстэрна).
ххх
БУЙНАЯ еўрапейская кампанія “Балкан Адвайзер Компані” плануе пабудаваць у Беларусі завод па перапрацоўцы зношаных шын. Яго рэнтабельнасць павінна скласці 80-100%.
ххх
ГІДРАМЕТЭАСЛУЖБЫ ўзмацнілі кантроль за колькасцю радыёактыўных рэчываў у паветры ў сувязі з аварыяй на японскай АЭС “Фукусіма-1”.
ххх
ІПАТЭЧНАЕ крэдытаванне плануецца ўвесці ў Беларусі ўжо ў гэтым годзе.
ххх
ПА ДАДЗЕНЫХ нацыянальнага статыстычнага камітэта, у мінулым годзе ў параўнанні з 2009-ым рэальныя грашовыя даходы беларусаў выраслі на 15,2%. Рост цэн на прадукты, тавары і паслугі склаў 2,7%.
ххх
У ПЕРШЫМ квартале бягучага года ў Беларусь увезена легкавых аўтамабіляў з-за мяжы, набытых фізічнымі асобамі, у два разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, узніклі чэргі на мытнях.
ххх
У БЕЛАРУСІ плануецца прадаваць невыкарыстоўваемыя аб’екты дзяржаўнай маёмасці за адну базавую велічыню пад жыллё і вядзенне падсобнай гаспадаркі.
ххх
НОВЫ будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрыецца ў Мінску да 9 мая 2014 года. Ён дастаткова арыгінальны, складаецца з 4-х экспазіцыйных залаў — па кожнаму году вайны.
ххх
НАЦЫЯНАЛЬНЫ аператар электрасувязі РУП “Белтэлекам” на 25% зніжае кошт паслуг перадачы дадзеных для інтэрнэт-аператараў.
ххх
ДА 2015 года плануецца падрыхтаваць на бюджэтнай аснове звыш 147 тысяч спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і 8,9 тысячы майстроў.
ххх
У МІНУЛЫМ годзе на Віцебшчыне з аўкцыёнаў прадалі 230 зямельных участкаў, з іх 87 — у асабістую ўласнасць грамадзянам для будаўніцтва жылых дамоў. У свабодны продаж па вобласці выстаўлена больш 4600.
Па паведамленнях БелТА і СМІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 546
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта