Авторизация
 

Міёрскі раён наведаў намеснік прэм'ер-міністра РБ Васіль ЖАРКО

 У мінулую пятніцу з рабочым візітам у раён наведаўся намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль ЖАРКО. У райвыканкаме выслухаў грамадзян, якія падзяліліся набалелымі праблемамі. Ацаніў становішча спраў на будаўнічай пляцоўцы цэнтральнай раённай бальніцы і паставіў задачу ўвесці аб'ект у эксплуатацыю раней за запланаваную дату.

Даверылі свае праблемы намесніку прэм'ер-міністра падчас асабістага прыёму тры жыхары раёна. У іх розныя сітуацыі, звязаныя з нерухомасцю і зямельнымі ўчасткамі, але спрэчныя, абцяжараныя судовымі разбіральніцтвамі. Як адзначыў Васіль Іванавіч, канчатковы вердыкт вынесуць Генеральная пракуратура і Вярхоўны суд, бо грамадзяне ўжо прайшлі раённыя і абласныя інстанцыі.


У гутарцы з журналістамі Васіль Жарко выказаў задавальненне, што не паступіла пытанняў сацыяльнай сферы. З яго слоў, звычайна такіх у рэгіёнах нямала, асабліва звязаных з пенсіённым забеспячэннем, адукацыяй, па аказанні медыцынскай дапамогі. Аднак і агучаныя праблемы трэба было даўно вырашыць на мясцовым узроўні. Намеснік прэм'ер-міністра упэўнены, што ўсім надзеленым уладай варта ставіць сябе на месца іншых і знаходзіць спосабы патлумачыць і з пазіцыі закона, і па-чалавечы, каб своечасова спыніць папяровую валакіту і разбіральніцтвы.


 Усё для людзей. Гэты выраз неаднойчы сыходзіў з вуснаў намесніка прэм'ер-міністра і на будаўнічай пляцоўцы райбальніцы. Ён пацікавіўся становішчам медыцынскага абслугоўвання ў раёне і ходам работ па ўзвядзенні сацыяльна значнага аб'екта ў галоўнага ўрача ЦРБ  Алены Сівой, намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча. Па іх інфармацыі, работы вядуцца патрэбнымі тэмпамі. У трохпавярховым будынку даўно зманціраваны інжынерныя сеткі, у батарэі стала паступаць цяпло. Устанаўліваецца сантэхнічнае абсталяванне, працягваюцца аддзелачныя работы, дзе размесцяцца тэрапеўтычнае, рэанімацыйнае, акушэрскае, хірургічнае, аперацыйнае аддзяленні. Напалову гатовы гаспадарчы корпус, кацельня на мясцовых відах паліва. У складзе бальніцы харчаблок, трансфарматарная падстанцыя. Закладзены падмурак пад будынак лячэбнага газу. Пакрысе набывае дагледжаны выгляд навакольная тэрыторыя.


 Такое становішча спраў задаволіла прадстаўніка органаў дзяржаўнага кіравання. Каб людзі хутчэй сталі атрымліваць медыцынскую дапамогу ў лепшых умовах, Васіль Іванавіч прапанаваў увод у эксплуатацыю важнага аб'екта не адцягваць да запланаванай даты — 9 мая наступнага года. Тым больш, гатоўнасць асноўнага корпуса складае 95-98 працэнтаў. Для гэтага паабяцаў улічыць фінансаванне пры фарміраванні рэспубліканскага бюджэту. З абласнога таксама спатрэбяцца сродкі. Намеснік прэм'ер-міністра звярнуў увагу на неабходнасць побач са стацыянарным размясціць паліклінічнае аддзяленне. Упэўнены, што ў будынку цяперашняй бальніцы ля касцёла амбулаторнаму прыёму не месца. Значная аддаленасць не лепшым чынам паўплывае на якасць медыцынскага абслугоўвання. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта