Авторизация
 

Міёрскія работнікі Белдзяржстраху адзначаюць свята

  2 снежня — Дзень страхавых работнікаў

Страхаваць і выплочваць. У гэтым, папросту кажучы, галоўныя задачы Белдзяржстраху. За кожным страхавым полісам — адказная, грунтоўная, штодзённая работа. Кола спраў пашыраюць новыя віды паслуг і прэвентыўныя мерапрыемствы. 

Папярэдзіць надзвычайныя і непрадказальныя сітуацыі магчыма не заўсёды. Застрахавацца ад іх наступстваў — проста і патрэбна. Страхавы поліс гарантуе спакой, а супрацоўнікі Белдзяржстраху — якаснае абслугоўванне і своечасовыя выплаты па страхавых выпадках.

ДЗЯКУЮЧЫ страхавому полісу, можна быць спакойным за сваё жыллё, аўтамабіль і нават шкоду, прычыненую іншым. Прафесія страхаўшчыка была і застаецца запатрабаванай. Так лічыць дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне Ірына КРУК.
У міёрскай страхавой службе заняты трыццаць адзін супрацоўнік. Штат укамплектаваны. Патрэбны толькі ацэншчык транспартных сродкаў. Працоўны стаж адных работнікаў перайшоў за трэці дзясятак, у іншых яшчэ не наблізіўся да першай круглай лічбы.


— Гарманічны сплаў маладосці і вопыту дазваляе паспяхова вырашаць надзённыя пытанні, адольваць новыя рубяжы, забяспечваць стабільную работу,—гаворыць Ірына Амбросьеўна.—Удзячны нашым ветэранам за закладзеныя асновы і прысвечаныя страхавой службе гады. Ганарымся маладым папаўненнем, якое хутка ўнікае ў работу, імкнецца расці і развівацца.


ДЭВІЗ "Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца" актуальны для страхавой службы. І для маладых, і для вопытных работнікаў. Вывучаюць новыя віды страхавання, заахвочваюць кліентаў імі карыстацца. Для насельніцтва добраахвотнае страхаванне маёмасці, аўтамабіля, ад няшчаснага выпадку— класіка. Далёка не ўсе ведаюць, што можна аформіць поліс на любімых сабаку ці ката, застрахаваць жыццё цяжарнай жанчыны; веласіпед, веласіпедыста і яго адказнасць. Расказаць так, каб пачулі і зразумелі, пераканаць у неабходнасці скарыстацца паслугай— асаблівы дар, якім павінны валодаць страхавыя работнікі.
СЁЛЕТА ў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне дабавілася кліентаў з ліку юрыдычных асоб. Застрахаваў маёмасць металапракатны завод.


 — Удзячны кіраўніцтву завода за давер. Для нас гэта буйны праект і вялікая адказнасць, — гаворыць Ірына Крук. — Падзякаваць за разуменне і супрацоўніцтва хочацца кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў. А таксама аддзяленням Белагра-прамбанка і Беларусбанка, раённаму вузлу паштовай сувязі. Гэтыя арганізацыі — нашы пасрэднікі ў аказанні страхавых паслуг. Так, разам з аддзяленнем Белаграпрамбанка праз новую форму работы, якая называецца "страхавая фабрыка", сельгаспрадпрыемствы страхуюць сваю маёмасць і тэхніку.


СЛУЖБА страхавання імкнецца быць фінансавай падушкай бяспекі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. І разам з тым працуе на прафілактыку падобных здарэнняў. Апошнія пяць год забяспечвае добраахвотных страхавальнікаў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Сёлета іх атрымаюць 135 жыхароў Дзісны. Сродкі на суму ў 1 291 рубель выдаткаваў Белдзяржстрах праз фонд прэвентыўных мерапрыемстваў.
Далучыліся да кампаніі па ідэнтыфікацыі буйной рагатай жывёлы. Закупілі 760 бірак на суму 2 536 рублёў. Іх атрымаюць гаспадары, якія добраахвотна страхавалі сваіх кароў.


Разлічвае міёрская страхавая служба на больш актыўнае супрацоўніцтва з установамі адукацыі раёна. Акцыя "Белдзяржстрах — дзецям" па добраахвотным страхаванні ад няшчасных выпадкаў і хвароб працягваецца. У мінулым годзе да яе далучыўся дзіцячы сад №3. Застрахаваліся выхаванцы і іх бацькі, палову сумы ад страхавых узносаў выкарысталі на патрэбы ўстановы і ў садку з'явіліся ноўтбук і праектар, паболела нагляднага матэрыялу.


НА ЯКАСЦЬ работы ўплывае цікавы адпачынак. Пра вольны час страхаўшчыкоў клапоціцца прафсаюзная арганізацыя. Пярвічку ў міёрскім прадстаўніцтве ўзначальвае Вольга Вішнеўская. У мінулым годзе калектыў пабываў у Брэсце, сёлета адправіліся на экскурсію ў Санкт-Пецярбург. Руку дапамогі прафсаюз працягвае ў складаных жыццёвых сітуацыях, далучаецца да радасных падзей.
— У НАШЫМ калектыве працуюць людзі, якія любяць сваю прафесію, — сцвярджае дырэктар Ірына Крук.


Сярод адданых справе—Валянціна Кубліцкая. Працоўны шлях страхавога агента налічвае 24 гады. Валянціна Мадэстаўна абслугоўвае аграгарадок Мікалаёва, вёску Сіцькова і невялікія ваколічныя населеныя пункты. За адказнасць і добрасумленнае выкананне абавязкаў сёлета да прафесійнага свята атрымала заслужаную ўзнагароду — Ганаровую грамату райвыканкама.


СЁННЯ страхавыя работнікі пачуюць шмат цёплых слоў і добрых пажаданняў ад калег, сяброў, родных. Віншаванне дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне Ірыны Крук шчырае і змястоўнае:


— Наш калектыў — працаздольны, згуртаваны і мэтанакіраваны. У гэтым заслуга кожнага работніка. Хочацца пажадаць сваім калегам, былым і цяперашнім, іх сем'ям здароўя, дабрабыту і паспяховасці. Са святам! 

МОВАЙ ЛІЧБАЎ
За 10 месяцаў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне заключыла 22 490 дагавораў страхавання. З іх больш за 15 500 — па добраахвотным страхаванні.


Тэмп росту налічэння страхавых узносаў па добраахвотным страхаванні склаў больш за 109%.
Страхавыя выплаты склалі 362 174 рублі. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выраслі на 2%. Выплаты зроблены па 413 выпадках добраахвотнага страхавання і 380 па абавязковым.

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта