Авторизация
 

Ушанавалі аграрыяў Міёршчыны

 У аснове нашага жыцця ёсць непарушныя традыцыі. Адна з іх — паважаныя адносіны да сялянскай працы. За старанны клопат і цеплыню мазолістых рук зямля шчодра аддзячвае налітым коласам, духмяным хлебам, смачным малаком. Карміць, забяспечваць усеагульны дабрабыт — няпростая задача жывёлаводаў, хлебаробаў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Яшчэ мацней адчуваюць яны ўласную прыналежнасць да вялікай справы ў сваё прафесійнае свята.

Пятніца, 17 лістапада. Глядзельная зала раённага Дома культуры запоўнена. У кожным радзе — усхваляваныя рупліўцы, якія адказнай працай памнажаюць добрыя справы. А на сцэне — кіраўнікі перадавых гаспадарак раёна Франц Вершалоўскі і Алег Януковіч. Менавіта СУП "Цітова" сёлета наперадзе ўсіх па выкананні паказчыкаў асноўнай дзейнасці і павышэнні эканамічнай эфектыўнасці, на другім месцы ААТ "Чэрасы". Ад іх духмяны каравай з мукі новага ўраджаю — галоўнаму гаспадару раёна Ігару Кузняцову.

 Ігар Валер'евіч павіншаваў аграрыяў Міёршчыны, і звярнуў увагу, што менавіта дзякуючы іх працавітасці, цярпенню і настойлівасці робяцца няпростыя, але ўпэўненыя крокі да паляпшэння жыцця. І агульнымі намаганнямі належыць зрабіць яшчэ нямала, каб атрымаць тое, чаго па вартасці заслугоўваюць сяльчане. Лепшым старшыня райвыканкама ўручыў Пачэсныя граматы. Узнагароджаны Франц Вершалоўскі, дырэктар СУП "Цітова". Гаспадарка перамагла ў агульным заліку па вытворчасці зерня, мяса, малака, кармоў, на другім месцы — па вытворчасці рапсу. Следам — поціск рукі Алега Януковіча, дырэктара ААТ "Чэрасы". Прадпрыемства на другой прыступцы пачэснага п'едэсталу, на той жа пазіцыі па вытворчасці мяса, на трэцяй — па вытворчасці зерня і кармоў. Затым на сцэну ўзнімаліся адказныя і добрасумленныя, сціплыя і працавітыя, простыя і шчырыя, адданыя роднай зямлі людзі. А галоўнае — прафесіяналы сваёй справы. У тым ліку жывёлавод ААТ "Дрыгучы" Валянцін  Бялоў, трактарыст-машыніст КУП "Язна" Віталь Філіповіч, загадчык малочнатаварнай фермы "Дзянісы" ААТ "Любінова" Таццяна Сіповіч. Падзякі старшыні райвыканкама аб'яўлены намесніку дырэктара па жывёлагадоўлі СУП "Цітова" Данаце Шчалкун, вадзіцелю ААТ "Папшулі" Пятру Пухальскаму, трактарыстам-машыністам Казіміру Курашэвічу з ААТ "Папшулі", Станіславу Жаўняровічу з райаграсэрвісу, Сяргею Урбановічу з ААТ "Наўгароды".


Вынікі работы аграпрамысловага комплексу падвёў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Бялько. Ён падкрэсліў, што год выдаўся складаным, кліматычныя ўмовы выпрабоўвалі на трываласць і кіраўнікоў, і паляводаў. Аднак цяжкасці толькі загартоўваюць, даюць магчымасць у поўнай меры праявіць лепшыя прафесійныя якасці. Ёсць чаму павучыцца ў пераможцаў раённага спаборніцтва ў раслінаводстве, па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Граматамі і  грашовымі прэміямі ўзнагароджаны і лепшыя ў сваёй прафесіі: загадчык фермы "Узмёны" Наталля Міклушонак, тэхнік-асемянатар ААТ "Дрыгучы" Леанід Паніжнік, заатэхнік ААТ "Узмёнскі край" Таццяна Галыня, ветэрынарны ўрач ААТ "Туркова" Уладзіслаў Лагун, галоўны аграном ААТ "Чэрасы" Уладзіслаў Карсюкевіч, галоўны інжынер ААТ "Папшулі" Часлаў Хрол, галоўны эканаміст "Узмёнскага краю" Алюціна Смулько і галоўны бухгалтар ААТ "Дрыгучы" Ірына Селівёрстава. Лепшымі маладымі спецыялістамі названы інжынер-механік ВУПКУ "Міёрскі Дзмітрый Малышаў і эканаміст-праграміст ААТ "Папшулі" Аляксандр Баслак. У доўгім спісе і працаўнікі льно-, камбікормавага заводаў, Міёрскай ПМС, мясакамбіната, райветстанцыі.
Высока ацэнена работа і значны ўнёсак у развіццё сельскай гаспадаркі раёна дырэктара Цэнтра перападрыхтоўкі рабочых Генадзя Кандратовіча.


 Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін узнагародзіў хлопцаў, якія вылучыліся на нарыхтоўцы кармоў і ўборцы збожжавых. Старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Леанід Хахель адзначыў старанні механізатара ААТ "Пад'ельцы", таксама тысячніка на жніве Мікалая Качана. Асаблівых слоў падзякі за шматгадовую і якасную працоўную дзейнасць у Цэнтры перападрыхтоўкі рабочых заслужыў нязменны майстар вытворчага навучання Эдуард Масла.


Завяршыла ўрачыстасць выступленне віцебскага калектыву "Талака", у складзе якога і наш зямляк, заліхвацкі баяніст Алег Драба. Відовішчная канцэртная праграма. Шчодрыя апладысменты — і артыстам, і героям свята. 

Больш фота ў фотагалерэі.

Фотаматэрыял Казімір БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 584
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 471
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 369
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 177
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 568
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 289
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 586
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта