Авторизация
 

Заключаны дагавор паміж Міёршчынай і гмінай Гонёндз Падляшскага ваяводства

 Дагавор аб партнёрскім супрацоўніцтве паміж Міёршчынай і гмінай Гонёндз Падляшскага ваяводства заключаны ў райвыканкаме па выніках візіту польскай дэлегацыі 8 лістапада. Дакумент замацавалі подпісамі кіраўнікі бакоў — Ігар Кузняцоў і Марыюш Раматоўскі.

Дэлегацыя гасцей нешматлікая, але прадстаўнічая. У яе складзе Саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Міхал Хабрас, бургамістр горада і гміны Гонёндз Падляшскага ваяводства Марыюш Раматоўскі, інспектар Адміністрацыі Аркадзіуш Студнярэк. Іх візіт можна назваць заканамерным працягам леташняй майскай сустрэчы. Тады ў рамках азнаямляльнага тура па нашай краіне войты гмін, бургамістры польскіх гарадоў упершыню наведалі міёрскую зямлю. Знаёмства паклала пачатак цёплым сяброўскім стасункам. Знайшліся агульныя інтарэсы з прадстаўнікамі адміністрацыі Падляшскага ваяводства, з'явілася жаданне ўзаемавыгадных дзелавых кантактаў у экана-мічнай, турыстычнай і культурнай сферах.


Хапіла паўтара года, каб бакі дамовіліся, як аб'яднаюць рэсурсы і сілы для рэалізацыі сумесных задач. Імкненне хутка перайсці ад слоў да справы было ўзаемным. Важкі ўклад у гэта зрабіў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік, за што кіраўнік Міёрскага раёна Ігар Кузняцоў адрасаваў яму асаблівую падзяку.


Прадукцыйнаму супрацоўніцтву суседзяў спрыяе і Саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Міхал Хабрас. Падчас падпісання дагавора ён не стаў надаваць шырокай галоснасці ўсім праектам. Назваў некалькі, якія плануецца рэалізаваць у наступным годзе. Сярод іх—абсталяваць кэмпінг для аўтатурыстаў у Перабродскім сельсавеце, што прапанаваў міёрскі бок. Вырошчваць карысныя зёлкі—ідэя польскіх ініцыятараў. У снежні гэты праект абмяркуецца больш дэталёва.


Вялікую цікавасць для палякаў уяўляе калона ў Лявонпалі. Гэта адзін з нямногіх помнікаў, прысвечаных Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года, 325-годдзе якой шырока адзначалася ў Польшчы. Рэстаўрацыйныя работы па аднаўленні гістарычнай рэліквіі — таксама ў сумесных планах.


У ходзе двухдзённага візіту польская дэлегацыя наведала візіт-цэнтр "Ельня", у суправаджэнні гісторыка раёна Вітольда Ермалёнка пазнаёмілася з вартасцямі самага маленькага горада Беларусі — Дзісны. Ушанавала памяць польскіх салдат, пахаваных у вёсцы Драгуны Павяцкага сельсавета.


На развітанне госці шчыра дзякавалі за гасціннасць на міёрскай зямлі, не ўтойвалі жадання вяртацца сюды зноў. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта