Творцы, яднайцеся!

Цікавая і прыгожая задума — стварыць на Міёршчыне аматарскае літаратурнае аб’яднанне, у якім змогуць збірацца аднадумцы і паплечнікі, не абыякавыя да паэтычнага і празаічнага слоўца.

У перспектыве дзейнасці запланаванага літаратурнага аб’яднання — удзел у шматлікіх конкурсах, выступленне ў перыядычных друкаваных выданнях, па раённым радыё, на сцэнічных пляцоўках, прапаганда сваёй творчасці іншымі магчымымі шляхамі.

На пасяджэннях удзельнікі аб’яднання змогуць абмяркоўваць надзённыя пытанні, дзяліцца ўласнай творчасцю, дапамагаць адзін аднаму ва ўдасканаленні і адточванні пісьменніцкага пяра.

Калі колькасць жадаючых будзе не менш за 15 чалавек, якія знойдуць час і магчымасць збірацца разам, аматарскае літаратурнае аб’яднанне будзе існаваць. Свае вершы, прозу будзем друкаваць у раённай газеце

Творцы, якія заклапочаны развіццём сваіх здольнасцей і прапагандай уласнай творчасці і гатовы прыняць актыўны удзел у дзейнасці літаратурнага аб’яднання, тэлефануйце, калі ласка, па нумарах: 8-029-516-08-19, 8-02152-4-93-38.
Алена БАСІКІРСКАЯ.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.