Авторизация
 

Будынкі на пляцоўцы Міёрскага металапракатнага завода набываюць абрысы

 У офісе "ММПЗ-груп" трапіў на заканчэнне перамоў кіраўніцтва і спецыялістаў будучага прадпрыемства з прадстаўнікамі "Віцебск-грузсэрвісу" — фірмы, якая забяспечвае чыгуначныя перавозкі.  Цяпер яна прадастаўляе свае паслугі па транспартыроўцы металаканструкцый, іншых матэрыялаў і абсталявання. 

Пазней дапаможа ў пагрузачна-разгрузачных работах пры дастаўцы сыравіны і адпраўцы спажыўцам гатовай прадукцыі. Як патлумачыў генеральны дырэктар Пётр Шымуковіч, размова ідзе пра сур'ёзныя аб'ёмы: пры выхадзе на поўную магутнасць ММПЗ штодзень будзе прымаць і адгружаць 10-15 вагонаў!


Але і цяпер на будаўнічую пляцоўку рэгулярна паступаюць металаканструкцыі з Чалябінска, Ніжагародскай вобласці і іншых рэгіёнаў Расіі. Поўным ходам ідзе мантаж "шкілета"непасрэдна лістапракатнага цэха, дзе размесціцца асноўная вытворчасць будучага завода. Галоўны аб'ект мае салідныя памеры: даўжыня больш за 400 метраў, а шырыня — 100.


— На бетонных ростверках, што цяпер на ўзроўні зямлі (пра заліўку іх мы расказвалі раней), мантажнікі ўстанаўліваюць металічныя калоны, на іх — надкалоны рознай вышыні. Увогуле аж да 20 метраў у неба, потым яны звязваюцца перамычкамі, — тлумачыць Пётр Мікалаевіч асноўныя моманты сучаснага прамысловага будаўніцтва, дэманструючы іх на экране смартфона. — Гэта вялікая работа, бо такія калоны будуць стаяць у пяць радоў на 37 восях. Ужо выбраны грунт з катлавана, у якім пачнем заліваць масіўны фундамент пад стан халоднай пракаткі.


Дарэчы, Пётр Мікалаевіч нядаўна вярнуўся з Германіі, дзе гэты стан ужо выраблены. Пакуль нямецкія спецыялісты на стэндзе вядуць яго абкатку, "вучаць працаваць". Ужо 6 лістапада першая група нашых будучых металапракатчыкаў скіруецца на асваенне новых тэхнікі і тэхналогіі за мяжу, а ў студзені той стэнд стане вучэбнай партай і для беларусаў.


— Двухпавярховы будынак адміністрацыйна-бытавога корпуса ўжо перакрыты бетонам, — гаворыць Пётр Мікалаевіч. — На цэнтральнай майстэрні дахавае перакрыцце ўстанаўліваецца, унутры будынка ідзе мантаж насцілаў і іншых металаканструкцый. У ім схаваем ад непагадзі паступаючае тэхналагічнае абсталяванне. Перад адміністрацыйным будынкам заканчваюцца работы на пляцоўцы, якая потым пакрыецца бетонам і стане стаянкай для аўтатранспарта работнікаў. А цяпер амаль на 13 тысячах квадратных метраў зроблены пясчаная, гравійная і шчэбеневая падсыпка — падрыхтавана месца для металаканструкцый. Іх паскоранае і нарастаючае прыбыццё чакаецца ў бліжэйшы час. Магчымае правядзенне тут мытнага кантролю і афармлення.


Размова закончылася на аптымістычнай ноце: пытанне з крэдытамі вырашана, у цэлым работы вядуцца па графіку. Што гэта так, можна пераканацца з аб'язнога маста праз чыгунку, нават з шашы Полацк-Браслаў. Прамысловыя будынкі на пляцоўцы металапракатнага завода пад дырыжорскія ўзмахі высотных кранаў пачынаюць набываць канкрэтныя абліччы.

Фота аўтара.  

Леанід  МАТЭЛЕНАК. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта