Авторизация
 

14 кастрычніка — Дзень Маці. Крыніцы энергіі Вольгі УСЦІНОВІЧ

 Крыніцы энергіі Вольгі УСЦІНОВІЧ—любоў мужа, поспехі сына, агеньчыкі ў вачах вучняў, падтрымка сяброў, кветкі на падворку і аптымізм. Бадзёры голас, прыемная ўсмешка. Строгасць гарманічна спалучаецца са справядлівасцю і паважлівасцю. Энергічная, актыўная, ініцыятыўная. Такой Вольга Усціновіч была ў студэнцтве і застаецца праз семнаццаць год пасля ўніверсітэта. Захоплена рыхтуецца да ўрокаў нямецкай мовы. Пасля школы з асалодай працуе на зямлі і адпачывае з сям'ёй у лесе ці на велапрагулцы.

ПАСПЯВАЕ быць творчым настаўнікам, клапатлівай жонкай і маці, добрым сябрам.
—Справа, якую робіш з задавальненнем, дае новыя сілы. На такі выраз натрапіла ў мінулым годзе, калі рыхтавалася да раённага конкурсу сярод педагогаў. Гэтыя словы пра мяне,—гаворыць Вольга Вайцехаўна.— Захапляюся нямецкай мовай, вучу на ёй размаўляць і спяваць. Прыемна бачыць зацікаўленасць у дзіцячых вачах. Радасна, калі выпускнікі атрымліваюць высокі бал на тэсціраванні і добрыя адзнакі ва ўніверсітэтах.


Вольга Усціновіч працуе ў Новапагосцкай школе. Сумяшчала ўрокі і абавязкі намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце. Шэсць год як адказвае і за выхаванне школьнікаў, і за вучэбны працэс. На работу ідзе з мужам Аляксандрам Пятровічам, ён лабарант.
ПАЗНАЁМІЛІСЯ Аляксандр і Вольга ў школе. На вечары сустрэчы выпускнікоў. Чатырнаццаць год у каханні і згодзе, выхоўваюць сына-шасцікласніка Віталя.


—Правіла нашай сям'і—працаваць і адпачываць разам,—гаворыць субяседніца.— Дружна жывём у бацькоўскім доме мужа з яго маці Верай Сямёнаўнай. Разам снедаем і вячэраем, вырошчваем гародніну, даглядаем сад і кветнік. Гуляем па лесе, збіраем журавіны і брусніцы, ходзім на рыбалку, наведваем фестывалі ў Міёрах і суседніх райцэнтрах.


Вольга Вайцехаўна—аматар актыўнага адпачынку. Летам наматвае кіламетры на веласіпедзе па ваколіцах. Мінулай зімой стала на лыжы. Думала сына захапіць і сама накаталася так, што выйграла "Міёрскую лыжню" ў сваім забегу.
ПЕРАМОГ у Усціновічаў нямала. Віталь вучыцца на "дзявяткі" і "дзясяткі". Паспяхова асвойвае разьбу і выпальванне па дрэве. Пра тое сведчаць выкананыя ў гэтай тэхніцы сэрцайка і мамін партрэт, што цяпер стаіць на яе тумбачцы ля ложка. На рахунку дружнай сям'і першае месца на раённым этапе конкурсу "Гаспадар зямлі". Удзельнічалі ў абласным спаборніцтве "Сямейнае гняздзечка". Працоўныя заслугі Вольгі Вайцехаўны адзначаны ўзнагародамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, райвыканкама, абласнога ўпраўлення адукацыі.
Гэтай восенню скарбонка поспехаў папоўнілася. У пачатку навучальнага года Вольга Усціновіч вытрымала выпрабаванні на вышэйшую катэгорыю. Да Дня Маці ўдастоена абласной прэміі імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка. Урачыстая цырымонія прайшла ў Віцебску 13 кастрычніка.


—Навіна, што стала лаўрэатам такой ганаровай узнагароды, была нечаканай і, канечне, прыемнай. Родныя парадаваліся,—гаворыць Вольга Вайцехаўна.—Для мяне, як для маці і жанчыны, самае галоўнае—здароўе блізкіх, лад у доме. У нашай сям'і даверлі-выя адносіны, кожныя выхадныя бачымся з роднымі. Цаню дружбу. На працы ёсць двое надзейных сяброў. Удзячна ім за падтрымку.
ЯК ПІСАЎ ХЕМІНГУЭЙ, свята трэба заўсёды насіць з сабой. Сям'я Усціновічаў удакладняе—яго трэба ствараць самім. Вользе ў радасць прыгатаваць смачную вячэру, Аляксандр з натхненнем намалюе віншавальную насценгазету, Віталь змайструе чарговы падарунак сваімі рукамі.


—Я вырасла ў Міёрах, вучылася ў Віцебску. Калі прыехала працаваць у вёску, думала, будзе сумна. Памылялася,—гаворыць Вольга Вайцехаўна.—Раней з мужам і свякроўкай удзельнічалі ў самадзейнасці. На Ражство ходзім калядой да сяброў і знаёмых, напісалі сцэнарый на Вялікдзень. Велікоднымі песнямі віншуем сваіх родных. Летам ладзілі свята вуліцы.


Заняты любімымі справамі вольны час і святочныя дні ў цёплым коле родных і сяброў зараджаюць энергіяй. Аптымізм і пачуццё гумару дапамагаюць спраўляцца з будзённымі клопатамі, пераадольваць перашкоды. Падтрымка блізкіх дадае ўпэўненасці ў сабе і светлым заўтрашнім дні. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта