Авторизация
 

Ці можна пацыентаў у новай МІёрскай бальніцы размясціць у кастрычніку?

 На мінулым тыдні з завяршэннем будаўніцтва новай цэнтральнай раённай бальніцы ў Міёрах знаёміўся намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін. Прайшоў па памяшканнях галоўнага корпуса і харчаблоку, агледзеў тэрыторыю. Выслухаў тлумачэнні па ўсіх напрамках будаўнічых, аддзелачных і мантажных работ ад мясцовых улад, заказчыка і падрадчыка.

Нечаканым стала пытанне, ці рэальна размясціць у новым будынку хворых ужо ў кастрычніку. Як аказалася, цікавасць прадстаўніка абласных улад невыпадковая. Запатрабавана выдзеліць галоўны корпус і некаторыя самыя важныя аб'екты для першачарговай здачы ў эксплуатацыю ў бліжэйшы час. Работы на астатніх працягнуцца з разлікам іх заканчэння ў вызначаны тэрмін — вясной наступнага года. Размова аб рэальным плане дзеянняў вялася ў панядзелак, 2 кастрычніка, на вытворчай нарадзе непасрэдна на будаўніцтве ЦРБ. Пазіцыя намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча, генеральнага дырэктара трэста "Полацксельбуд" Аляксандра Сямёнава і дырэктара дзяржпрадпрыемства "УКБ Браслаўскага раёна" Аляксандра Дзерука адзінадушная — пакуль зрухі не адпавядаюць новым патрабаванням, неабходна паскорыць тэмп работ.


На аб'екце ў гэты дзень было занята 150 чалавек, патрабавалася не менш за 190-200. Кіраўніку Шаркаўшчынскай ПМК, якая не спраўлялася з вызначанай праграмай, заяўлена аб адхіленні ад работ на бальніцы. Жорсткае патрабаванне паскорыць справы на сваіх участках прад'яўлена субпадрадчыкам. У прыватнасці, Міёрскаму ПМС на добраўпарадкаванні за тыдзень трэба закончыць "вертыкалку".


Гаварылі пра выкананне задач, намечаных пратаколам мінулай нарады. Што зроблена на даху галоўнага корпуса, па ўстаноўцы вітражу на галоўным уваходзе, падрыхтоўцы афарбоўкі фасаду, устаноўцы медыцынскага абсталявання, заканчэнні вентыляцыйных шахт, вывядзенні калодзежаў на праектную адзнаку, заканчэнні адмосткі на харчаблоку, ачыстцы цеплатрасы.


Яшчэ не выпраўлены вынікі няўзгодненасці па аптэчных памяшканнях, падрыхтоўцы месца для тамографа, пераробцы сістэмы ацяплення. Праекціроўшчыкі не далі рашэнняў па пераабсталяванні кацельні, добраўпарадкаванні, лячэбнай газе, некаторых фундаментах. Узнікла праблема па лесвічных пляцоўках. Трэба паскараць будаўнічыя, аддзелачныя і мантажныя работы і адначасова рыхтавацца да экспертыз. Дарожнікі абяцаюць без затрымак пакласці асфальт.


Удзельнікі нарады прайшлі па некаторых аб'ектах, каб узгадніць падыходы да выканання работ. Пачынаецца аўрал, як і на любой будоўлі, што выходзіць на фінішную прамую. Гэта значыць — рыхтуецца да ўводу ў эксплуатацыю. 

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА.

Леанід  МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта