Авторизация
 

Сусветны дзень пошты. Паштовая вахта Мікалая КАБЯКА на мяжы Міёрскага раёна

 9 кастрычніка — Сусветны дзень пошты

Паштовую вахту Мікалай Аркадзьевіч КАБЯК нясе на мяжы Міёрскага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага раёнаў. Дваццаць шэсць год таму ўладкаваўся ў аддзяленне сувязі ў родных Басянках. З той пары штодня прыходзіць да вяскоўцаў са свежымі газетамі, неабходнымі таварамі, рознымі навінамі і шчырай усмешкай. 

Бадзёрага паштальёна чакаюць у кожным доме. Каб пра жыццё-быццё яму расказаць, падзяліцца бедамі-радасцямі, папрасіць дапамогі ці парады.
— Прыемна, калі цябе паважаюць, калі адчуваеш сябе патрэбным, — гаворыць Мікалай Аркадзьевіч. — Работа дорыць мне раскошу чалавечых зносін. За гэта і падабаецца.


Размаўляем з паштальёнам на верандзе будынка, дзе знаходзілася аддзяленне сувязі. Пасля аптымізацыі сюды прыязджае поштамабіль з райцэнтра. Мікалай Аркадзьевіч рэдка чакае яго ў адзіноце. Кампанію складаюць вяскоўцы. Каму на мабільным рахунак папоўніць трэба, іншаму пасылку забраць, хто час пабавіць прыходзіць.


— Наш паштальён — у вёсцы самы галоўны чалавек, — заўважае адзін сяльчанін.
— Я б яго даўно да ўзнагароды прадставіў, — дадае другі. — Малайчына ён. Работу сваю сумленна выконвае. У просьбах не адмаўляе.
Словы вяскоўцаў не пустыя. Мікалай Кабяк — старанны работнік і добразычлівы чалавек. Нават калі пошта спозніцца, у той жа дзень даставіць газеты і заказаныя тавары. Найбольшы попыт на цукар і алей. У пару збору ўраджаю купляюць крышкі, воцат і соус. З сабой у паштальёна дзве-тры важкія сумкі. Адлегласць немалая. Маршрут Каралеўскія-Спігальшчына з заходам у вёскі Басянкі, Немірова, Балаі і Авечкі складае кіламетраў дваццаць пяць у адзін бок. Летам выручае веласіпед, зімой — уласны конь.


— Дарогі добрыя. Пасля дажджоў лужын шмат, але не завязнеш. Складаней у снежныя завеі, — заўважае паштальён. — Кур'ёзных выпадкаў не здаралася. Спакойна працую.


Разносіць пошту ў планы Мікалая Кабяка не ўваходзіла. Марыў пра лес. Атрымліваў добрыя адзнакі ў лясным тэхнікуме. Адтуль забралі ў армію. Пасля службы трэба было давучыцца паўтара года. Застаўся дома з бацькамі.


— Паглядзеў, што ім цяжка ўдваіх па гаспадарцы спраўляцца і вырашыў дапамагаць. Тады і ўладкаваўся на пошту, — расказвае субяседнік.
Бацькі Аркадзя Іванавіча не стала сёлета, лёс адмерыў восемдзесят год. Ад яго Мікалаю перадаліся працавітасць і гаспадарлівасць. Сена накосіць, зямлю ўзарэ, нават гародніну кансерваваць умее. Працуе з ахвотай, асабліва калі арудуе касой ці ходзіць за плугам.
Па гаспадарцы спраўляецца разам з жонкай Валянцінай. Садзяць агарод, даглядаюць сад, гадуюць свіней і кур, плануюць купіць карову. Свежае малако бу-дзе на карысць сыночку Сашу. У верасні яму споўніўся год. Маленькі — радасць і пацеха для бацькоў, сястры-дзевяцікласніцы Насці, бабулі Веры Іванаўны.


Некалькі разоў гучала вясёлая мелодыя на мабільным паштальёна. Вяскоўцы цікавіліся, ці прыйшла машына, прасілі заказаць цукар. Мікалай Аркадзьевіч памятае кожную просьбу.


— Для паштальёна галоўнае, каб галава добра працавала. А яшчэ моцныя рукі і ногі, — заўважае з усмешкай. — Найбольш двароў абыходжу па аўторках і суботах, калі ёсць раённая газета. Яе шмат вяскоўцаў вы-пісвае. Яшчэ выбіраюць "Савецкую Беларусь" і часопісы з парадамі.
Пешыя і веласіпедныя прагулкі даспадобы. Паштальён Кабяк—за здаровы лад жыцця. Восем год назад катэгарычна адмовіўся ад курэння. Адпачынак у яго актыўны, на свежым паветры. Ловіць рыбу, збірае журавіны на балоце. З гадамі не перастаў любіць лес, спяшаецца туды ў вольныя хвіліны. Лёгка адшуквае грыбныя палянкі і вяртаецца дадому з поўнымі кошыкамі. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта