Авторизация
 

6 кастрычніка — Дзень архівіста

 Стос дакументаў, якія трэба згрупаваць і ўпарадкаваць. Вялікія стэлажы з важкімі папкамі. Тэлефонныя званкі і асабістыя візіты. Гэтым насычаны будні раённага архіва. Прафесійнае свята яго работнікі адзначаць 6 кастрычніка. Напярэдадні сустрэліся з дырэктарам установы Таццянай Даргель, якая расказала пра працу архівістаў.

— Прымаем дакументы пры ліквідацыі ўстаноў, прадпрыемстваў, і зварочванні спраў індывідуальных прадпрымальнікаў. У нашым аддзеле іх пераглядаюць, сістэматызуюць, складаюць вопіс. Затым накіроўваем у занальны архіў у Глыбокае. Экспертная камісія вывучае дакументы і выносіць свой вердыкт: прапусціць на захоўванне ці вярнуць на дапрацоўку.


Над чым працавалі апошнім часам?
—Прымалі дакументы па асабовым складзе ад Мілашоўскай і Міёрскай базавых, Цвецінскай сярэдняй школ. У склад фондаў увайшлі загады дырэктараў па асабовым складзе і асноўнай дзейнасці, пратаколы пасяджэнняў экзаменацыйных камісій і дакументы да іх, кнігі ўліку выдачы атэстатаў, асабістыя карткі звольненых работнікаў, алфавітныя кнігі запісаў вучняў, зводныя ведамасці паспяховасці. Апошнія захоўваюцца ў нас 25 год, астатнія—75. Як правіла, не ўсё здадзенае пакідаецца ў архіве. Частка ліквідуецца. У Міёрскай базавай выявілі дакументы вячэрняй школы.


Што цікавае ў яе гісторыі?
—Адчынілася пасля вайны разам з першай школай у 1949 годзе. Міёрскай СШ і вячэрняй папярэднічала сямігодка ў Друі, а размясціліся яны ў вёсцы Міёры ў трох будынках былой польскай школы. Вячэрнюю школу наведвалі франтавікі, былыя партызаны і іншыя прадстаўнікі працоўнай моладзі, якія нідзе не вучыліся. У 1970-ыя гады пры Міёрскай школе адчынілася завочнае аддзяленне, праводзіўся адукацыйны эксперымент Ленінградскага навукова-даследчага інстытута агульнай адукацыі дарослых. На аснове рэкамендацый вышэйшай навучальнай установы распрацоўваўся план, які прадугледжваў форму навучання па сесіях. На завочную форму трапілі першыя сто навучэнцаў — пераважна работнікі сельскай гаспадаркі. Апрабацыя прайшла паспяхова. Неаднаразова школа пераводзілася з вочнай у завочную. Вячэрняя школа зачынілася ў 2003-2004 навучальных гадах і налічвала 60 выпускнікоў.


З якімі цяжкасцямі сутыкаецеся ў рабоце?
— Нямала пытанняў узнікла ў плане афармлення і групавання дакументаў па закрыцці школ пры здачы ў архіў. Шмат кансультаваліся. Перадачу трэба было правесці да 31 жніўня. Адказныя справаводы ахвяравалі водпуск, каб усё паспець. З восені яны прыступілі да новых абавязкаў.


Чаму цяпер даводзіцца надаваць больш увагі?
— Вядзенне дакументацыі і яе належнае захаванне — асноўнае ў нашай дзейнасці. У гэтым годзе працавалі з ТАА "ГазТэрмаСэрвіс". Зачыніўся "Рамонтнік" з папярэдняй рэарганізацыяй. Людзі перайшлі працаваць ва УП ЖКГ, у іншыя арганізацыі. Спынілі дзейнасць некалькі індывідуальных прадпрымальнікаў, сялянска-фермерская гаспадарка.
Пажаданні з нагоды прафесійнага свята?
—Усім справаводам Міёршчыны жадаю добрага настрою, моцнага здароўя і поспехаў дома і на рабоце. 11 верасня наш былы кіраўнік Ірына Эдуардаўна Стома адзначыла 65-годдзе. Шчыра віншуем і жадаем ёй доўгіх шчаслівых гадоў жыцця!

На здымку Людміла Маняк. Яна аддала справаводству больш за два дзясяткі гадоў. Працавала сакратаром у СШ №1, з верасня 2014-га года ў гэтай жа, але базавай навучальнай установе. Ліквідацыя і рэарганізацыя патрабавала падрыхтоўкі дакументацыі да здачы ў раённы архіў. Да гэтага падышла дасканала і адказна. Праца з архівамі вяртала жанчыну ў мінулае, бо за кожным загадам прыгадваўся канкрэтны чалавек ці падзея любімай школы. Добрым словам успамінае былога кіраўніка архіва Ірыну Стома, з якой у 2004 годзе ўпарадкавалі школьны архіў. Разам рабілі вопіс дакументаў. Зараз Людміла Маняк займае пасаду адміністратара фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Фота аўтара.
Запісала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта