Авторизация
 

Хлебаробы Міёрскага раёна ўжо з плугамі на палях

 У самы разгар жніва хлебаробы раёна распачалі закладку фундамента пад ураджай будучага года: выехалі на палеткі з плугамі, культыватарамі, сеялкамі, каб загарнуць у глебу насенне азімых культур. У аптымальныя тэрміны на 1300 гектарах пасеялі азімы рапс, які дае добры даход ад рэалізацыі алейнага насення  і забяспечвае высокабялковым кормам грамадскі статак. Затым узяліся за сяўбу збожжавых, пад якія ў раёне адведзена 11 680 гектараў. Аднак з-за дажджлівага надвор'я работа настолькі замарудзілася, што  большасці гаспадарак не ўдасца выканаць план у найбольш спрыяльны для нашага паўночнага рэгіёну перыяд.

Самыя вялікія плошчы адведзены пад азімыя збожжавыя ў ААТ "Мікалаёўскі"—1500 гектараў, УП "Цітова" і ААТ "Чэрасы" — па 1000 га,"Узмёнскі край" і ВУПКУ "Міёрскі" — па 800 га.


Хлебаробы ААТ "Мікалаёўскі" скіраваліся на палеткі з сеялкамі ў апошняй дэкадзе жніўня і да канца месяца паклалі насенне ў глебу на 81 гектары. Затым далучыліся да важнай работы механізатары ААТ "Туркова", крыху пазней—ААТ "Любінова", "Узмёнскі край", "Чэрасы", УП "Павяцце", ВУПКУ "Міёрскі" і іншых. Аднак у верасні ўсе працавалі, вобразна кажучы, "як мокрае гарыць", бо дажджы часта і глеба не паспявала абсохнуць. Цікаўлюся арганізацыяй работы на азімым кліне ў галоўных аграномаў гаспадарак, якія сёлета "далі старт" важнай асенняй кампаніі.


Міхаіл Шульга (ААТ "Туркова"):
—Азімая пшаніца ў нас зойме 750 гектараў. Загадзя падрыхтавалі насенне. Правялі яго хімапрацоўку Міхаіл Крот і Андрэй Каснікоўскі. Пасяўны матэрыял выкарыстоўваем толькі самых высокіх рэпрадукцый. Каб мець дастаткова якаснага насення, закупляем штогод эліту. Вось і сёлета завозім яе са спецгаса ААТ "Прудзінкі" Верхнядзвінскага раёна.


Працуе на полі на энерганасычаным трактары з шыроказахопным шасцімятровым АПП-6 наш вопытны механізатар Іван Зуевіч, які штогод засявае восенню каля 700 гектараў, а бывае і больш. Напрыклад, у 2016-м на рахунку меў 805 га, а ў 2012-ым—910. У ліку сталых, адказных сейбітаў і Аляксандр Прашкевіч. Засеялі азімай збажыной 266 гектараў.


Самы актыўны араты—Анатоль Атміновіч, які вядзе ворыва на энерганасычаным "Беларусе" з абаротнымі шматкорпуснымі плугамі. Васіль Валёнак апрацоўвае раллю дыскамі на К-701. Яго трактар у эксплуатацыі каля 30-ці гадоў! Несумненна, хочацца разгарнуць сяўбу шырокім фронтам, але пакуль для гэтага няма ўмоў.


Іван Белазорчык (ААТ "Мікалаёўскі"):
—Мы запланавалі заняць галоўнай хлебнай культурай 1500 гектараў, а гэта амаль удвая больш, чым у ААТ "Туркова", "Пад'ельцы", "Папшулі". У параўнанні з іншымі гаспадаркамі яшчэ большы "адрыў". Тлумачэнне простае—наша таварыства багатае на сельгасугоддзі, шмат маем ворных земляў. Вось і шчыруем з самай ранняй вясны і да позняй восені. Зразумела, што і тэхнікі маем нямала. Аднак не ведаю, ці ўдасца сёлета выканаць план сяўбы азімых збожжавых, бо землі вельмі цяжкія, пераўвільготненыя. Трактары на асобных участках нават з плугамі не могуць працаваць, рэжуць каляіны. Па гэтай жа прычыне яшчэ не змаглі да гэтага часу завяршыць уборку сёлетняга ўраджаю зерня.


З-за дажджу наш вопытны механізатар Пётр Станкевіч нярэдка ставіць сеялку на мехдвары, а сам на трактары выконвае іншую работу. Дарэчы, ён сёлета восенню ўжо добра пашчыраваў на полі з шыроказахопнай сеялкай—загортваў у глебу насенне азімага рапсу. Падтрымлівае яго ў рабоце Сяргей Храпавіцкі на КЗР з "Лемкен". Увогуле ж, пры спрыяльным надвор'і на ўчастках, адведзеных пад азімыя збожжавыя, плануем задзейнічаць тры сеялкі. Спадзяёмся, што гэтаму паспрыяе надвор'е. Ужо насенне паклалі ў глебу на 448 гектарах.
Аратыя Іван Шымуковіч, Валерый Шыманоўскі, Анатоль Башаў, Мікалай Талапіла і іншыя механізатары ўзаралі пад азімыя 811 гектараў глебы. Перадпасяўное дыскаванне вядуць Міхаіл Шкялёнак і Аляксандр Атміновіч.


У сельгасарганізацыях раёна на 25 верасня пасеяны азімыя збожжавыя на 2384 гектарах, што складае 20% да плана. 

На здымку: Механізатар-сеяльшчык ААТ "Туркова" Іван Зуевіч.

Фота аўтара.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта