Авторизация
 

Дзень беларускай пісьменнасці прайшоў у Полацку

 Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

У дваццаць чацвёрты раз наша краіна адзначыла Дзень беларускага пісьменства. Сталіцай святочных мерапрыемстваў стаў старажытны Полацк. Дарэчы, радзіме першадрукара-асветніка Францыска Скарыны ужо тройчы давяралася пачэсная місія: у 1994-м годзе, 2003-м і сёлета, калі беларускаму кнігадрукаванню споўнілася 500.

У святкаванні прынялі ўдзел журналісты рэдакцый раённых, абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданняў, літаратары з Расіі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Казахстана, Узбекістана, Літвы, Польшчы, Сербіі, Францыі і больш ста з Беларусі. У ліку пачэсных гасцей — намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко, старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, міністры інфармацыі Лілія Ананіч, культуры Барыс Святлоў, адукацыі Ігар Карпенка, прадстаўнікі дыпламатычных місій, праваслаўнай царквы і іншыя.

 Другога верасня ў Полацку свята панавала літаральна на кожным кроку. На дзесяць кіламетраў працягнуліся гандлёвыя рады. Палачане, а іх цяпер больш за 85 тысяч, свята шануюць унікальную гісторыю свайго краю і традыцыі продкаў. Рагвалод, Рагнеда, Еўфрасіння Полацкая, Семяон Полацкі — 350 знакавых гістарычных асоб, а ўсяго 1155 чалавек прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці па адной з галоўных вуліц горада. Менавіта столькі афіцыйна споўнілася Полацку. Нашчадкі тых, хто дванаццаць стагоддзяў заваёўваў яму славу і пачэснае званне першай культурнай сталіцы беларусаў, ішлі на плошчу Свабоды, дзе адбылося адкрыццё свята. 

На сцэне сівая даўніна запрасіла ў мінулае. Пралог — тэатралізаваная пастаноўка па "Аповесці мінулых гадоў". 862 — год першага ўзгадвання ў летапісах Полацка, аднагодкі толькі Кіеў і Вялікі Ноўгарад.


 Як нагадаў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, з тых далёкіх часоў Полацк застаецца цэнтрам знакавых падзей у жыцці грамадства. Адсюль бярэ пачатак традыцыя святкавання Дня беларускага пісьменства, як даніна павагі роднаму слову і багатай нацыянальнай культуры.


Сучасны Полацк — гэта буйны транспартны вузел з развітай сеткай гандлю, паслуг, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры. Відавочны яго вытворчы патэнцыял. Шырока вядомыя мясцовыя прадпрыемствы "Полацкшкловалакно", "Тэхналіт", малочны камбінат і іншыя. Тут развіваюцца народныя рамёствы, музейная справа.


Цяпер у гэтага геаграфічнага цэнтра еўропы 34 гарады-пабрацімы. Горад, які некалі слыў сталіцай Полацкага княства, значна папрыгажэў: да юбілею тут аднавілася каля 350 аб'ектаў. У тым ліку Сафійскі сабор, музей кнігадрукавання, чыгуначны і аўтавакзал, гарадскі Палац культуры, мастацкая галерэя. Свята, можна сказаць, прыйшло ў кожны двор горада.


 Аднак гісторыя і сучаснасць на адноўленых вуліцах па-ранейшаму сплятаюцца ў адзінае. На плошчы Свабоды — макеты аб'ектаў, якія ў рэальнасці надаюць гораду-помніку статус сусветнага значэння. Самы папулярны—музей беларускага кнігадрукавання. Гэта не проста рэканструкцыя станка 500-гадовай даўніны, а рэквізіт мастацкай драмы "Я — Францыск Скарына" з братамі Янкоўскімі ў галоўнай ролі. З нагоды свята з калекцыі Белпрамгазбанка арандавалі на дзесяць дзён малую падарожную кніжыцу.


Некалі ў Полацку адкрывалі помнік Семяону Полацкаму, беларускай літары Ў, цяпер — велічны манумент пад назвай "Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці і духоўнасці". Аднайменны знак вагой больш за сем тон устанавілі на паўтараметровым пастаменце на беразе Заходняй Дзвіны ля Сафійскага сабора. У бронзе адліты партрэты князёў Рагвалода, Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, на зваротным баку — важныя даты, знакавыя для нацыянальнай духоўнасці сімвалы. Выканаў работу скульптар Уладзімір Піпін.


  У самім Сафійскім саборы госці свята з цікавасцю разлядалі вынік работы беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх мастакоў. На сумесных пленэрах яны намалявалі святыню ў трох гарадах — Полацку, Вялікім Ноўгарадзе і Кіеве. Як адзначыў міністр культуры Барыс Святлоў, мастацтва яднае людзей. Гэта ўніверсальная мова, якая зразумелая ўсім.


Вечарам на плошчы Свабоды разгарнулася дзейства мастацка-тэатралізаванай пастаноўкі "Беларускі шлях". Літаральна за гадзіну да гэтага прагучалі званы сабораў Полацка. На сцэну вынеслі беларускую святыню: копію Еўфрасіннеўскага крыжа. Канцэрт — быў адным з трох дзясяткаў мерапрыемстваў першага святочнага дня.



 
  А ў 2018 годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці. Пераемнік урачыста прыняў эстафету пад заключны акорд свята.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта