Авторизация
 

ААТ "Чэрасы" ўвайшло ў склад холдынгу

 ААТ "Чэрасы" як гаспадарка з вялікім комплексам па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ўвайшла ў склад холдынгу. Як гэта адлюстравалася на яе тэхнічным забеспячэнні? З такім пытаннем звяртаюся да галоўнага інжынера сельгаспрадпрыемства Юрыя КАЗЛОВА.

— Адбылося тэхнічнае пераўзбраенне таварыства, інакш не скажаш, — адзначыў Юрый Мікалаевіч. — З уваходжаннем у склад холдынгу на ўмовах лізінгу, арэнды і субарэнды мы атрымалі 23 адзінкі сельгасмашын і прылад. Сярод самага патрэбнага сучасныя прэсы фірмы "Клаас". На агрэгаце з абмотчыкам пэўны час працуе Сяргей Міхайлаў, на яго рахунку ўжо 1700 рулонаў сена і саломы. Трактарыст адзначае бездакорную работу ўсіх механізмаў. На простым "цюкавальшчыку" толькі прыступіў да справы Леанід Дзерачыц.
Яшчэ не ў справе сеялкі дакладнага высеву "Амазон" — зерневая і кукурузная.


Гаспадарка ўжо мела расійскі энерганасычаны трактар "Кіравец" К-744-Р4, які станоўча зарэкамендаваў сябе ў эксплуатацыі. Цяпер атрымалі яшчэ адзін, Сяргей Гагалінскі на ім неўзабаве прыступіць да восеньскай сяўбы. Задаволены і айчынным "Беларусом-3522", Уладзімір Матэленак цяпер вядзе на ім ворыва 8-корпуснымі абаротнымі плугамі.


Паскорыць работы па назапашванні кармоў на зіму зялёнай масы для падкормкі кормнікаў дазволіў корманарыхтоўчы комплекс "Ягуар-850", які забяспечаны касой, падборшчыкам і кукурузнай жняяркай. На ім ужо выпрацаваў больш за сто мотагадзін Віктар Бескаравайны.


Асаблівыя эмоцыі і спадзяванні выклікае новы, толькі што атрыманы камбайн "Нью Холланд". Cучасная машына з шырынёй жняяркі ў 10,7 метра (у айчынных — 7 м) убірае не толькі зерневыя і зернебабовыя, але і кукурузу на зерне. Вельмі зручная для механізатара. Камп'ютары ёсць і на беларускіх, на гэтым у электроннага памочніка больш функцый, асноўныя рэгуліроўкі можна рабіць, не выходзячы з кабіны. Але для абслугоўвання патрэбны спецыяліст высокай кваліфікацыі. Таму даверылі яго Ігару Гаўрыловічу, які мае вопыт работы на камбайнах.


Узнімаюся ў кабіну "бельгійца"да Ігара Сяргеевіча, які з раніцы прыйшоў падрыхтаваць камбайн да новага працоўнага дня. Агляд з вадзіцельскага месца выдатны, зручнае размяшчэнне прыбораў і прыстасаванняў кіравання, рэгулюемае ся-дзенне на падвесцы, кандыцыянер… Гэта першае, што заўважае неспецыяліст.


— Камбайн выдатны, — пацвярджае Ігар Сяргеевіч, — камфортны для чалавека. Камп'ютар "ведае" рускую мову, адкажа на любое пытанне па выкарыстанні паліва, транспартным і рабочым прабегу, намалоце, плошчы і іншаму. Але са шпрыцам усё роўна трэба папрацаваць штодзень. Пакуль не спадзе раса, змазваю ўсе кропкі, чышчу, прадуваю механізмы. Потым працую практычна да цямна. За 9 жніўня намалаціў сто тон зерня.


Новы камбайн працаваў побач з іншымі, айчыннымі, на полі азімай пшаніцы з сярэдняй ураджайнасцю 35 цэнтнераў з гектара. У іх дзённы намалот складаў 60-65 тон.


Пакуль агульнай бядой была высокая вільготнасць зерня, так што дасягненні, хочацца верыць, стануць большымі на ўсёй уборачнай тэхніцы. Арыенцірам, без сумнення, застанецца імпартны "чэмпіён". Хаця і ў яго эксплуатацыі таксама ёсць асаблівасці. Найперш, агрэгат з вялікай жняяркай патрабуе большага радыуса павароту, нават у транспартным становішчы, калі жняярка на прычэпе. Ну а камення на збожжавай ніве баіцца любая тэхніка. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта