Авторизация
 

На полі ААТ "Дрыгучы"

 Алена ВАРОНІНА.

Фота аўтара.

12 жніўня на полі ў ААТ "Дрыгучы" працавалі чатыры камбайнеры. Увагу карэспандэнта прыцягнулі перш за ўсё навічкі, бо Вадзім Лаўрыновіч і Юрый Крук заняты ў гаспадарцы кожнае жніво. Насустрач выйшлі высокія, дужыя хлопцы. Падобныя адзін да аднаго. Аказалася, родныя браты Сяргей і Уладзімір МАТЭЛЕНКІ. 

Сяргей Матэленак прыйшоў у гаспадарку летась пасля заканчэння Полацкага хіміка-тэхналагічнага каледжа. Па спецыяльнасці—тэхнік-механік. У горадзе для дыпламаванага спецыяліста работы не знайшлося. Вырашыў сесці за руль. Паспрабаваў сілы на ўборцы зерня. Працаваў на КЗС-10, зімой — на МТЗ. Удзельнічаў у вясновай пасяўной на КЗР-10 з сеялкай "Лемкен". Касіў травы на корм жывёле. Разам з тым рыхтаваў да выхаду ў поле камбайн. Сёлета на ўборачнай не адстае ад больш вопытных калег. Штодня дабіраецца на працу з Новага Сяла.


 Сяргея задавольвае арганізацыя работ у ААТ "Дрыгучы", заробак дастойны. Вось і старэйшага брата Уладзіміра сагітаваў прыняць удзел ва ўборцы. Той у райспажыўтаварыстве развозіць прадукты па магазінах. Жыве ў Старых Круках з маці.


Сур'ёзныя, нешматслоўныя, хлопцы размерана робяць сваю справу. Кіраўніцтва гаспадаркі адзначае, што праблем з імі не ўзнікае. Лічыцца, што моладзь у вёсцы не затрымліваецца. Аднак браты любяць сельскую мясцовасць з яе краявідамі і непаўторнымі прасторамі.


На раніцу 14 жніўня намалот Уладзіміра Матэленка склаў 259 тон збожжа з 82 га. У Сяргея на рахунку 218 т і 69 га. Усяго ў гаспадарцы намалочана крыху больш за тысячу тон зерня. Уборка ў самым разгары.


Дарэчы. На полі ў гэты дзень адначасова нарыхтоўвалася салома. З прэсам працаваў механізатар Юрый Томка. Ля камбайнаў дзяжурыў на пажарнай машыне Павел Лашко з ПАВП-16.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта