Авторизация
 

Зажынкі на Міёршчыне

  Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

На арганізаваны пачатак уборачных і пасяўных работ кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Міёршчыны нацэлілі зажынкі на пшанічным полі ААТ "Чэрасы" ля вёскі Якубаўшчына.

У мінулую нядзелю ўсе гаспадаркі раёна, за выключэннем ВУПКУ "Юбілейны", абмалочвалі збожжавыя. Масавай уборкай гэта назваць нельга, бо працавала 55 камбайнаў з 77 наяўных на 1 жніўня, але пачатак даволі плённы. За 6 жніўня ўбрана 575 гектараў зерневых і зернебабовых, а ўсяго 1492 га ці 8% занятых гэтымі культурамі плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 30,2 цэнтнера на круг. Яна вагаецца ад 19 ц/га ў "Мерыцы" да 39,2 у "Туркова".


Большасць гаспадарак адразу прыступілі да прасавання і ўборкі саломы, а СУП "Павяцце" пачало лушчэнне іржышча — зрабіла першы крок да падрыхтоўкі плошчаў для сяўбы азімых. Ільнозавод і ААТ "Гвардзейскі" цярэбяць даўгунец.

 Тут на свежым іржышчы пасля абкаткі ўборачных агрэгатаў выстраіліся шэсць камбайнаў, прэсы і іншая абслугоўваючая тэхніка. Асаблівую ўвагу прыцягваў новы жоўты "NEW HOLLAND" СР9.80. Не паспеў абмалаціць ніводнага коласа, толькі што яго даставіў у гаспадарку сваім ходам камбайнер Ігар Гаўрыловіч. Пачатак жніва для Ігара Сяргеевіча асабліва хвалюючы не толькі таму, што трэба асвоіць новую тэхніку з іншай тэхналогіяй абмалоту. Гэтая бельгійская машына не так даўно заняла першае месца ў свеце па намалоце, на яе вялікія спадзяванні не толькі ў ААТ "Чэрасы". За паказчыкамі камбайнера І. С. Гаўрыловіча, без перабольшванняў, будзе сачыць увесь раён.


Дарэчы, гэта ўжо другі камбайн, які набылі гаспадаркі раёна да сёлетняга жніва. Два гады парк уборачнай тэхнікі не папаўняўся. Некалькімі днямі раней у ААТ "Узмёнскі край" прыбыў айчынны КЗС-1218. Яго даверылі вопытнаму і стараннаму механізатару Сяргею Бабышку. Абкатае новую машыну таксама на пшанічным полі, дзе ў першыя дні намалочвалі па 37,7 цэнтнеры зерня на круг.
Што да поля ля Якубаўшчыны, то ў сонечным ззянні новага "бельгійца" крыху згубілася яшчэ адна машына, якая заслугоўвала ўвагі—нямецкі прэс. Якія спрытныя рулоны пшанічнай саломы ён пакінуў пасля сябе!


 Толькі не дзеля знаёмства з тэхнікай і яе магчымасцямі на жні-веньскім полі сабраліся кіраўнікі гаспадарак раёна. Адбыўся традыцыйны, ад таго не менш урачысты абрад зажынак. Яго распачалі ўзнёслымі паэтычнымі словамі культработнікі Васіль Мядзюха і Сняжана Аксёнава, падтрымаў песнямі фальклорны гурт Чэраскага СДК. Спявачкі ў нацыянальных строях нажалі першы важкі сноп, які ўрачыста перадалі гаспадару поля, дырэктару ААТ "Чэрасы" Алегу Януковічу. У сваю чаргу гэты сноп Алег Баляслававіч прыпаднёс кіраўніку раёна Ігару Кузняцову. Такім жа шляхам перайшоў першы каравай—сімвал багацця і дабрабыту. Потым яго пакаштавалі госці свята і гаспадары. Агульны вывад — смачна!


З пачаткам жніва павіншаваў хлебаробаў старшыня райвыканкама. Пажадаў земляробам Міёршчыны вялікага караваю. Калі ёсць хлеб— гучаць і песні. Іх на полі выконвалі фальклорны гурт і юная мясцовая спявачка Люда Скавародка, сёлетняя выпускніца школы.
Выказаў найлепшыя пажаданні ўдзельнікам жніва святар Чэраскай Свята-Мікалаеўскай царквы протаіерэй Сергій Кавальскі. Правёў набажэнства на паспяховы пачатак новай справы, блаславіў і асвяціў уборачную тэхніку і людзей, якія будуць на ёй працаваць.
Пасля ўрачыстасці адбылася дзелавая размова ля камбайнаў з удзелам кіраўнікоў і мясцовых механі-затараў па камплектацыі ўборачных агрэгатаў, асаблівасцях іх рэгуліровак і абслугоўвання, вядзення жніва. Што яно будзе няпростым, сведчылі каляіны, якія нарэзала тэхніка па краях пераўвільготненага пшанічнага поля. 


Зажынкі заключылі нараду кіраўнікоў сельгаспрад-прыемстваў, якую правёў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Размова ішла па пытаннях усяго комплексу работ у сельскай гаспадарцы. Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі адзначыў, што ўжо 4 жніўня жніво ў раёне практычна пачалося. Трэба спяшацца, бо ў папярэднія гады на такую дату абмалочвалі да дзесяці тысяч гектараў. Сёлета першай паспела пшаніца "капылянка", яна займае самыя вялікія плошчы. Найбольшую ўвагу хлебаробам трэба звярнуць на нарыхтоўку насення, абавязкова сабраць з палёў усю салому, запрасаваць ці закласці ў саламанаж. Наступны этап работ— лушчэнне іржышча і ўнясенне гліфасатаў, тэрміновая падрыхтоўка глебы пад азімы рапс і азімыя зерневыя з улікам папярэднікаў. Да выканання гэтых работ павінны быць гатовы плугі, дыскатары і АКШ, мінеральныя тукі завозяцца.


Нельга забывацца і пра назапашванне насення траў, асабліва канюшыны, наогул захаванне тэхналогіі ўсіх працэсаў.
Начальнік аддзела механі-зацыі Аляксандр Мышко прааналізаваў гатоўнасць камбайнаў да работы. Адзначыў, што у бліжэйшыя дні ўсе ўборачныя агрэгаты змогуць выйсці ў поле. Цяпер трэба клапаціцца пра плугі, дыскатары, пасяўную і іншую тэхніку. Непакоіцца пра яе захаванасць і эфектыўнае выкарыстанне.


Намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Андрэй Батура вызначыў умовы, якія не толькі дазваляюць захаваць прадукцыйнасць дойнага пагалоўя, але і павялічыць яе мінімум на пяць працэнтаў. Неабходна аднаўляць пагалоўе, у тым ліку за кошт закантрактаванага маладняку. Задачы па пакрыцці кароў і цялушак паставіў дырэктар райплемстанцыі Анатоль Клубань, па лячэнні жывёлы—галоўны ветэрынарны ўрач Мікалай Масал.


Пры падвядзенні вынікаў нарады старшыня Ігар Кузняцоў таксама выдзеліў асноўныя моманты сельгасвытворчасці, якія патрабуюць ад кіраўнікоў і спецыялістаў пастаяннай увагі. Гэта павышэнне надояў малака і павелічэнне запасаў кармоў; беражлівае выкарыстанне паліва і ахова працы на ўборачным полі; нарыхтоўка насення траў, зерневых і зернебабовых; захаванне тэхрэгламентаў усіх работ. Што да жніва, то чакаць добрага надвор'я не даводзіцца, трэба адсочваць паспяванне культур на асобных палях і абмалочваць іх.

Галоўнае—рабіць усё cумленна.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта