Авторизация
 

На Язненшчыне прайшоў дзень сельсавета

 26 ліпеня на Язненшчыне прайшоў дзень сельсавета. Папярэдне рэйдавыя групы райвыканкама, адну з якіх узначальвала старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава, наведаліся ў кожны куточак на яго тэрыторыі. Ацанілі створаныя ўмовы для жыццядзейнасці насельніцтва, як тут дбаюць пра парадак на зямлі. 

У мінулую сераду інфармацыйна-прапагандысцкія групы ў складзе прадстаўнікоў структурных падраздзяленняў  райвыканкама, райсавета дэпутатаў, аддзелаў унутраных спраў і надзвычайных сітуацый сустрэліся з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах. Старшыня  райвыканкама Ігар Кузняцоў правёў асабісты прыём грамадзян у сельсавеце. Такім чынам ахоплены шэраг пытанняў, галоўнае з якіх — не пакінуць без увагі турботы вяскоўцаў.

Ужо пасля абеду гэтага дня спецыялісты галін, да якіх узніклі прэтэнзіі, тлумачылі старшыні райвыканкама абстаноўку і прапаноўвалі шляхі вырашэння людскіх праблем.


Напрыклад, жыхары Язна скардзіліся на якасць водаправоднай вады: яна ўтрымлівае павышаны прыродны ўзровень жалеза, што пацвярджае санітарная служба раёна. Віной таму і састарэлы, іржавы трубаправод. Палепшыць сітуацыю дапаможа хіба толькі ўстаноўка індывідуальных фільт-роў, пра што належыць паклапаціцца самім людзям.


Заклапочаны мясцовыя жыхары, як і дзе паверыць лічыльнікі цяпла. У здагадках марнуюцца, хто павінен уцепліць цеплатрасу, якая падведзена да іх дамоў. Жыллёва-камунальная гаспадарка патрабуе зрабіць гэта да пачатку ацяпляльнага сезона, але паясненняў не дае. Як патлумачыў намеснік дырэктара УП ЖКГ Юрый Мяцеліца, 34 рублі каштуе паверка аднаго лічыльніка цяпла для фізічных асоб і 46 рублёў з капейкамі—для юрыдычных. З транспартнымі выдаткамі, якія панясе жыллёва-камунальная гаспадарка пры дастаўцы ў кампетэнтную фірму сталіцы, абыдзецца яшчэ даражэй. Людзям куды танней скааперыравацца і завезці лічыльнікі самастойна.


З хваляваннем успрымае насельніцтва патрабаванне газавай службы заключыць дагаворы на газазабеспячэнне, аформіць ці перааформіць тэхнічны пашпарт на індывідуальную балонную ўстаноўку да наступнай замены балона. Не ва ўсіх ёсць магчымасць хутка трапіць у райцэнтр для праходжання працэдуры ў "адным акне". На гэта галоўны інжынер Міёрскага раёна газазабеспячэння Аляксандр Пашута патлумачыў, што арганізавана брыгада, якая перазаключае дагаворы з выездам на месца. Цяпер яна працуе на тэрыторыі Дзісенскага гарсавета, Міёрскага сельсавета. Па тэлефоннай просьбе пажылых абанентаў служба дастаўкі разам з балонам вязе ў вёску і неабходны бланк. Менавіта такі расклад дэманструе клопат пра людзей. "Выконваць інструкцыі трэба. Прычым сумленна,—звярнуў увагу старшыня райвыканкама.—Але не бяздумна. Трэба ў першую чаргу паступаць з пазіцыі чалавечнасці". На думку Ігара Валер'евіча, за невыкананне пэўных патрабаванняў дакараць абанентаў трэба павышэннем тарыфаў на паслугу і ні ў якім разе не пазбаўленнем права карыстацца ёй.
Падчас дня інфармавання людзі адзначалі, што харчовы асартымент у магазінах стаў больш разнастайным, але гаспадарчая група па-ранейшаму не задавальняе пакупніцкі попыт. Не хапае цвікоў, цэменту, шыферу, фарбаў разнастайных колераў, малавата канцылярскіх тавараў, якія спатрэбяцца дзецям у школу. Магазіны ў вёсках, якія належаць райспажыўтаварыству, не гадлююць цыгарэтамі і спіртным. Магчыма, таму на язненскай тэрыторыі актывізавалася самагонаварэнне. Як сведчанне — выкрытыя кропкі продажу напою з градусам. У той жа час, са слоў старшыні праўлення райспажыўтаварыства Сяргея Росава, задаволяць пакупніцкі попыт аўталаўкі "Міёрыгандаль". Яны забяспечаны таварамі ў поўным асартыменце і заязджаюць у кожную вёску сельсавета.


У Курылавічах скардзіліся на затарможаную работу інтэрнэта. Гэта пытанне на кантролі ў кіраўніцтва раённага вузла электрычнай сувязі.
Ад насельніцтва не аднойчы гучала просьба ўстанавіць знакі абмежавання хуткасці ля язненскай школы, бо надта ажывілася дарога транспартнымі сродкамі. Асаблівую ліхасць дэманструюць матацыклісты. Гэту праблему агучыў на прыёме ў старшыні райвыканкама і былы праваахоўнік Уладзімір Коласаў. Яе даручана вырашаць ДАІ і дарожным службам. А яшчэ жыхар Язна падзякаваў Ігару Валер'евічу за рэгулярнае грэйдзіраванне дарог, па якіх ехаць адно задавальненне. Прагучала і просьба паспрыяць у вырашэнні праблемы паромнай пераправы ў Дзісне. Пры заездзе з берага на паром некаторыя аўтамабілі віснуць на бамперы, у іншых помпу падачы паліва зрывае. Прыліў і адліў вады тут нераўнамерны, дадатковы насып не дапаможа, магчыма, патрэбны гідраўлічны прыпаромнік, — разважаў старшыня райвыканкама. Пытанне сур'ёзнае, прадстаўлена на разгляд кампетэнтным службам.


Крытычных заўваг хапіла і па выніках рэйдавых аб'ездаў Язненскага сельсавета. Тут безліч ідэальных падворкаў, якія цяпер асабліва вылучаюцца яркімі фарбамі кветак. У ідэальным стане тэрыторыі лясніцтва, дзіцячага садка, участковай бальніцы, ПМС, школы. А ўладанні КУП "Язна" і ВУПКУ "Юбілейны" традыцыйна праблемныя. Іх кіраўнікам па-ранейшаму даводзіцца ўказваць і паказваць, дзе абкасіць, прыбраць, памыць, як пагаспадарыць, каб стала чысцей.


Нямала нараканняў у свой адрас пачула дарожная служба, якая па-ранейшаму не кантралюе стан указальнікаў населеных пунктаў, аўтобусных прыпынкаў.
Праблемныя пытанні давядзецца вырашыць на працягу дзесяці дзён. Яны на кантролі ў старшыні райвыканкама. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта