Авторизация
 

У аматарскім радыёэфіры загучаў голас Міёр

 Першым і пакуль адзіным афіцыйна зарэгістраваным радыёаматарам з правам выхаду ў эфір у Міёрах стаў Сяргей Жабёнак, усім вядомы як раённы ваенны камісар. Гэтага ён дабіўся не толькі таму, што па адукацыі радыёінжынер.

Нарэшце, гэтая падзея здарылася: у аматарскім радыёэфіры загучаў голас Міёр. Ён звычайна пачынаецца з пазыўнога ЕU6SІ, які агучваецца наступным чынам: Елена, Ульяна, шасцёрка, Сяргей, Іван. Дарэчы, дзве першыя літары—гэта агульны пазыўны Беларусі, а з нашым звыклым "бай", што на машынах, аказваецца, у радыёэфіры пачуеш толькі Кітай. Лацінскія літары UА—гэта Расія, UN—Казахстан, UР—Украіна, VY—Індыя… Але, прабачце, я захапіўся.

—Весці радыёперагаворы ў эфіры марыў з дзяцінства,—расказвае пра сябе Сяргей Іванавіч.—Яшчэ шасцікласнікам у 1981 годзе набыў дапаможнік для юных радыёаматараў "Далёкія краіны" выходзяць на сувязь", потым з'явіліся іншыя выданні. З іх дапамогай нават пераабсталяваў бацькоўскую радыёлу для перамоў з суседскім аднагодкам. Пазней стаў назапашваць сур'ёзныя даведнікі. Цяпер яны займаюць паліцу ў шафе і, што асабліва важна, выкарыстоўваюцца для рашэння практычных задач.


Сяргей Іванавіч з гордасцю дэманструе радыёапаратуру, якую змог аднавіць. Найперш гэта старэнькі прыёмнік "Радзіма", калісьці слухаць яго збіраліся ўсе суседзі. Толькі цяпер апарату ўжо не патрабуюцца грувасткія анодная і катодная батарэі, дзякуючы ўмелым рукам майстра дастаткова ўставіць вілку ў разетку. Радыёпрыёмніку Р-154 больш за паўстагоддзя, аднак і зараз па ім можна слухаць станцыі ледзь не ўсяго свету. Дакладны і надзейны "Казахстан" калісь выкарыстоўваўся на радыёвузлах, а побач рэдкі авіяцыйны…


Салідны набор радыёстанцый. Ваенная РБМ-1 яшчэ ваенных часоў, магутная танкавая і меншая армейская Р-109, колішняя лакальная міліцэйская. І ўсе мадэрнізаваныя, гатовыя да выкарыстання. Нямала радыёпрыбораў, зробленых уласнымі рукамі. Таму ля іх не толькі паяльнікі,запасы дэталяў, а і невялікія станкі, зварачны апарат.


 Асаблівая гордасць гаспадара—персанальная кароткахвалевая радыёстанцыя. Патраціў на яе стварэнне ўвесь водпуск. Разлічыў антэну, каб антэннае поле ўпісалася ў прысядзібны ўчастак, атрымалася асаблівая 14-метровая ў вышыню. Зрабіў адпаведнае зазямленне. За трансіверам—асноўным вузлом—давялося з'ез-дзіць у Гомель. Узгадняючае з антэнай прыстасаванне змайстраваў сам. Набыў 100-ватны блок харчавання. Увёў у камп'ютар праграму апаратнага журнала, а гэта таксама абавязкова, бо ўсе перамовы трэба рэгістраваць.
Потым праз абласное ДТСААФ зарэгістраваў абсталяванне ў дзяржаўнай інспекцыі па электрычнай сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. У канцы чэрвеня атрымаў патрэбныя дакументы—дазволы радыёаматара і на выкарыстанне пэўнага радыёчастотнага спектра. "Гэта нядорага,—супакойвае іншых пачынальнікаў і магчымых радыёаматараў Сяргей Іванавіч,—увогуле плацяжы склалі 0,6 базавай велічыні, ды яшчэ за эксплуатацыю эфіру трэба плаціць 1,3 еўра ў год".


Толькі пасля рэалізацыі ўсіх пералічаных клопатаў і працэдур у эфіры загучаў голас Міёр. Спачатку назва нашага райцэнтра была навіной для суразмоўцаў, абавязкова ўдакладнялі, дзе ён знаходзіцца. Цяпер такое усё радзей. Дарэчы, МИОРЫ ў эфіры—гэта набор слоў Міхаіл, Іван, Ольга, Радыё, Ігрэк. Такіх асаблівасцяў перамоў шмат. Для кожнай лацінскай літары геаграфічных назваў і тэрмінаў, калі патрэбна дакладнасць, прадугледжана імя чалавека, якое інакш па-руску не прагучыць: А—Анна ці Антон, В—Барыс,W—Васіль, G—Галіна, D—Дзмітрый і так далей.


Але перамовы ў эфіры патрабуюць ведаць не толькі рускую мову, хаця яе многія радыёаматары з іншых краін таксама асвоілі, у гэтым Сяргей Іванавіч ужо пераканаўся, бо паспеў правесці на дзень нашай сустрэчы 112 перамоў, хаця толькі пачаў займацца гэтай справай. Першыя атрымаліся з фінам,чэхам, балгарынам, знайшоў паразуменне нават з калегам з Нідэрландаў. Двойчы размаўляў з экіпажам расійскай яхты "Гагарын", якая знаходзіцца ў кругасветным падарожжы. Дэманструючы карэспандэнту раёнкі магчымасці сваёй радыёстанцыі, ён адразу выйшаў у эфіры на кароткахвалевую радыёстанцыю з Чалябінска (на экране камп'ютара неадкладна адзначылася, што да яго 2100 кіламетраў), Сыктыўкара, потым загучала італьянская мова з Сардыніі, руская з Кубані…


Як тут не паверыць Сяргею Іванавічу, што радыёаматарства— вельмі захапляльная справа, і шкада, што на Міёршчыне ёй афіцыйна ніхто не займаецца. Лепшы час для сувязі—ноч. Але трэба ўлічваць не толькі час сутак, але і надвор'е, перыяд года, магчымасці дыяпазона і магутнасць апаратуры…


Цікаўлюся, пра што радыёаматары вядуць перамовы?
—Забараняецца гаварыць пра палітыку, ужываць ненарматыўную лексіку,—адзначыў Сяргей Іванавіч.—Звычайна на першым плане ўзровень чутнасці, надзейнасць сувязі, затым —выкарыстоўваемая апаратура і антэна, надвор'е (цяпер ведаю, дзе заліло, дзе засушыла, якая стыхія чакаецца), бытавыя пытанні, нават аса-бістыя, бо пры частых перамовах і зусім незнаёмыя раней людзі хутка становяцца сябрамі. Хаця давялося чуць і такое, ад чаго вушы вянуць, але гэта, хутчэй, выключэнне.


Яшчэ адна тэма—вызначэнне ачкоў для дыпломаў. Гэта калі арга-нізатары нейкага мерапрыемства аб'яўляюць спецыяльнае спаборніцтва для радыёаматараў з нагоды вядомай падзеі, напрыклад, гадавіны Сталінградскай бітвы ці ўзяцця Бастыліі. Яны прадугледжваюць пэўныя ўмовы па колькасці ўстанаўлення кантактаў, сувязях з пэўнымі рэгіёнамі ці нечым іншым. Калі абвешчаныя паказчыкі забяспечаны і ёсць таму пацвярджэнні ў апаратных журналах абодвух бакоў, можна звяртацца за дыпломам, ён будзе высланы ў электроннай форме, а калі заплаціць пэўную суму—то і ў натуры. Цяпер расіяне праводзяць "дыплом" "Залатое кальцо Расіі", у якім трэба набраць 672 ачкі.


—Радыёаматарства вельмі развіта ў суседніх Расіі і Украіне, сярэднеазіяцкім Узбекістане,—працягвае Сяргей Іванавіч.— Вельмі прэстыжнае яно ў арабскіх краінах, ім захапляўся нават адзін з манархаў Іарданіі. Як з моўным бар'ерам? Ды яго проста няма, калі выкарыстоўваць сучасную лічбавую апаратуру і тэхналогію: будзе неадкладны пераклад сказанага суразмоўцам практычна на любой мове. Праўда, для гэтага патрэбна дадатковая апаратура.


—Радыёаматарства—не проста захапленне дзівакоў-адзіночак,—папярэджвае маё новае пытанне Сяргей Іванавіч,—у яго ёсць практычныя аспекты. Па-першае, радыёаматары абавязаны па патрабаванні мясцовай улады забяспечваць сувязь у выпадках надзвычайных сітуацый, калі іншых магчымасцей няма (як знікне напружанне ў электрасетцы, я проста падключу сваё абсталяванне да аўтамабільнага акумулятара ці перасоўнага электрагенератара). Па-другое, асваенне радыёаматарства школьнікамі, моладдзю —гэта адна з форм падрыхтоўкі будучых кваліфікаваных сувязістаў для арміі ці народнай гаспадаркі.
У заключэнне, прапанова ад Сяргея Жабёнка пракансультаваць, даць практычныя парады і дапамагчы ўсім жыхарам раёна, якія імкнуцца стаць радыёаматарамі. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта