Авторизация
 

Для супрацоўнікаў Міёрскага РАНС 25 ліпеня — чырвоная дата

 Для ста васьмі супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 25 ліпеня — чырвоная дата ў календары. 

Для тых, хто ў восем раніцы змяніўся з сутачнага каравула, сёння выхадны. Тым, хто заступіў на пасты, трэба несці службу, не зважаючы на асаблівы дзень. Пастаянна ў раёне ў двух пажарна-выратавальных часцях і на пяці пастах дзяжураць дваццаць чатыры выратавальнікі. Без замару-джвання гатовы прыбыць туды, дзе агонь перавысіў свае паўнамоцтвы.

Змагацца з вогненнай стыхіяй — не адзіны абавязак выратавальнікаў. На 101 тэлефануюць, калі па-суседству пасяліліся шэршні ці восы, затапіла падвал, заснежыла дах, забралася ў вентшахту кошка і так далей. Профіль шырокі. Для міёрскага аддзела па надзвычайных сітуацыях найбольш актуальны агонь.


Як расказаў начальнік РАНС Сяргей Слізень, па стане на 18 ліпеня ў раёне здарылася 16 пажараў. На такую ж дату мінулага года іх было сем. Здавалася б, мяккая зіма і халоднае лета павінны быць выратавальнікам на руку. Атрымліваецца інакш. Ад плюсаў і мінусаў на тэрмометры залежыць няшмат.


—Ёсць рызыка, што ў моцны мароз гаспадары перацепляць печы, а ў спякоту загарыцца сухая трава. Аднак у 45% выпадкаў вінаваты чалавек і першая прычына пажараў—неасцярожнае абыходжанне з агнём,—заўважае Сяргей Уладзіміравіч.—Паболела ўзгаранняў з-за няспраўных электраправодак, падаўжальнікаў, бытавой тэхнікі. Не ў кожнага гаспадара ёсць сродкі на новы халадзільнік ці пральную машыну.


Калі выратавальнікі дзяжураць на пастах, супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі стукаюцца ў дамы і кватэры. Каб нагадаць гаспадарам пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік, металічны ліст перад дзверцамі печы, спраўную праводку і шмат чаго іншага. Найперш наведваюць сем'і з непаўналетнімі дзецьмі, асабліва нядобранадзейныя, інвалідаў і пенсіянераў, што пражываюць адны. Паўтарэнне правіл пажарнай бяспекі не бывае лішнім.


У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях сто восем супрацоўнікаў. Штат укамплектаваны і паступова мяняецца. На заслужаны адпачынак у мінулым годзе праводзілі васьмярых калег, з некаторымі развітаюцца сёлета. 

Словы віншавання з прафесійным святам начальнік аддзела Сяргей Слізень адрасуе ўсяму асабоваму і ветэранскаму саставу:

— Віншую з Днём пажарнай службы і ў першую чаргу хачу пажадаць моцнага здароўя і надзейнага тылу, дабрабыту і бадзёрасці. Каб выратавальнікі ўмацоўвалі свой прафесіяналізм на вучэбных занятках і як мага радзей раздаваліся трывожныя званкі. Наша прафесія прэстыжная, з суровай рамантыкай і высокімі патрабаваннямі да псіхалагічнай і фізічнай загартоўкі. У ёй не можа быць выпадковых людзей. Дзякуй усім за службу! 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта