Авторизация
 

У ААТ "Туркова" мяняюць старое абсталяванне

  На МТФ "Супорніца" ў ААТ "Туркова" мяняюць старое, зношанае тэхналагічнае абсталяванне на новае і высокапрадукцыйнае. На Міёршчыне менавіта гэта малочнатаварная ферма стала першым аб'ектам, дзе абсталявалі сучасную даільную залу. Пазней падобныя пабудавалі ва УП "Цітова", ВУПКУ "Міёрскі", ААТ "Пад'ельцы".

 Жывёлаводы-"першапраходцы" з Туркова вядуць мадэрнізацыю і прыгадваюць, як складана было прывучыць статак да новых умоў утрымання. Шмат старання і цярпення прыклалі, каб асвоіць новую, тады яшчэ зусім незнаёмую тэхналогію. Многаму навучыліся, цяпер лідзіруюць у раёне не толькі па прадукцыйнасці кароў, але і па якасці малака, якое рэалізуюць з фермы гатункам экстра.


— Каб замяніць даільнае абсталяванне, якое эксплуатуецца ўжо звыш дзесяці гадоў, давялося выкарыстоўваць перасоўныя ўстаноўкі, — тлумачыць дырэктар гаспадаркі Іван Юрашэк. — Вяртанне ў мінулае, на жаль, абышлося значнай стратай малака. Каровы баяліся заходзіць у ПДУ, ламалі металічнае абсталяванне, дадаючы работы зваршчыкам. Да таго ж у перасоўных даільных устаноўках адрозніваецца рэжым частаты пульсацыі апаратаў, што таксама адмоўна паўплывала на прадукцыйнасць статка. Пасля завяршэння мадэрнізацыі каровам давядзецца прывыкаць да новага абсталявання.


 Каб падрабязней даведацца пра перамены, кіраўнік сельгаставарыства прапанаваў наведаць МТФ "Супорніца". Быў позні вячэрні час, тут працавала брыгада мантажнікаў з Дзятлаўскай сельгастэхнікі Гродзенскай вобласці. Гэтае прадпрыемства займаецца ўстаноўкай сучасных даільных аўтаматызаваных сістэм "Паралель".


— Працуем у розных рэгіёнах. На Міёршчыне ўжо некалькі тыдняў вядзём мантаж абсталявання, якое забяспечыць магчымасць для адначасовага выдойвання ў зале 40 кароў (раней было 28 дойных месц). У выніку істотна паскорыцца працэс даенення, — тлумачыць кіраўнік мантажнай брыгады Міхаіл Быстрыцкі. — Калектыў наш невялікі, аб'ём работы шырокі, у інтэнсіўным рэжыме замяняем абсталявання адначасова ў даільнай зале і малочным блоку.


 Мясцовы тэхнік-асемянатар Аляксей Чалала адзначае, што кожная карова будзе "зачыпіравана", пры дапамозе чаго будуць адсочвацца каровы ў ахвоце і своечасова асемяняцца.


У малочным блоку электрык Сяргея Жых устанаўліваў аўтаматыку для даільнай устаноўкі. Спецыяліст патлумачыў, што гэтае абсталяванне працуе ў двух рэжымах і забяспечыць не толькі высокатэхналагічны працэс даення, але і якасную прамыўку малочнага абсталявання. Заменены вакуумныя насосы, кампрэсарнае абсталяванне.


 Дырэктар Іван Юрашэк пахваліўся, што пасля кожнага даення будзе праводзіцца інтэнсіўнае мыццё даільнай апаратуры з прымяненнем вады, спецыяльных мыючых сродкаў і сухога паветра. Устанавілі станцыю абезжалезвання. Яе гаспадарка набыла за ўласныя сродкі. А вось "Паралель" атрымалі ў лізінг.


— Калі завершацца мантажныя работы, распачнуцца пуска-наладачныя, установяцца камп'ютарныя праграмы, — кажа брыгадзір. — Хутка ў рабочым кабінеце загадчыцы фермы ўжо можна будзе сачыць за працэсам даення кароў.


Са слоў Івана Юрашэка, мадэрнізацыя праводзіцца паводле рэспубліканскай праграмы. Грошы затрачаны немалыя, але эфектыўнасць ад новага сучаснага абсталявання будзе высокай.


У канцы ліпеня калектыў МТФ "Супорніца", якім цяпер кіруе Дар'я Голуб, плануе працаваць у даільнай зале і паступова нарошчваць аб'ёмы вытворчасці малака. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

На здымку: Электрык Дзятлаўскай сельгастэхнікі Сяргей Жых устанаўлівае аўтаматыку ў малочным блоку. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта