Авторизация
 

Дзень металурга для Міёрскага раёна

 Дзень металурга для Міёрскага раёна ўжо не проста дата ў календары, а прафесійнае свята пэўных людзей. Гэта энтузіясты, якія зняліся з наседжаных месцаў далёка адсюль, каб пабудаваць у нас унікальнае прадпрыемства па вытворчасці белай бляхі і ў наступным забяспечыць яго паўнацэнную дзейнасць. Ім — падзяка за нялёгкую і важную працу, адказнасць і адданасць справе. 

Усё свядомае жыццё прысвяціў металургіі кандыдат тэхнічных навук Уладзімір Цішчанка. Унёс асабісты навуковы ўклад у развіццё гэтай галіны прамысловасці. Назапашаныя вопыт і веды з поўнай аддачай сіл укладае ў праект міёрскага завода на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара-тэхнічнага дырэктара. У камандзе Уладзімір Андрэевіч з першых дзён яе стварэння-з 2012 года.


 Падобны, звязаны з металургіяй лёс і ў іншых спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Так, больш за 25 гадоў прысвяціў галіне галоўны інжынер праекта Андрэй Шалуха, начальнік цэха Анатоль Чарноў, начальнік службы тэхналогіі і якасці Сяргей Квашнін, галоўны энергетык Яўген Канавалаў, галоўны метролаг Віктар Камісарчык, галоўны механік Генадзь Чарнякоў, галоўны электрык Андрэй Слепакоў.


Усё, што звязана з міёрскім заводам, першачарговае цяпер і для Дзмітрыя Буслаева, Андрэя Дробава, Ільі Жука, Аляксандра Заборанка, Сяргея Міроеўскага, Уладзіміра Тарана. З розных металургічных прадпрыемстваў яны прыбылі спецыялістамі, жыццёва неабходнымі на этапе будаўніцтва і наступнай эксплуатацыі прадпрыемства. Кожнаму адведзена свая роля і адна на ўсіх складаная, але цікавая задача — зрабіць завод лепшым на постсавецкай прасторы.


 Да свята падышлі з нядрэннымі вынікамі. Агульнымі намаганнямі рабочых і спецыялістаў завершаны свайныя работы і пабудаваны падмуркі, узведзены металакаркас аднаго з будынкаў, уведзены ў эксплуатацыю два жылыя васьмікватэрныя дамы, вырашаны тысячы іншых вялікіх і малых праблем. Не за гарамі адказная місія падрыхтоўкі прадпрыемства да практычнай работы. Першы ліст бляхі плануецца выпусціць у верасні наступнага года.


 — Міёры-чысты правінцыяльны гарадок, — адзначае ўраджэнец Гродна Андрэй Шалуха. -Людзі тут шчырыя і добразычлівыя. Камфортна жыць і працаваць. Для гэтага створаны належныя ўмовы. Калі прадпрыемства запусціць свой рухавік, у раёна з'явіцца вялізны патэнцыял для далейшага развіцця.


Ужо цяпер наш ММПЗ-груп слаўны працай спецыялістаў, з якіх бярэ пачатак яго гісторыя. Пазней далучацца іншыя. Але тыя, хто стаіць ля вытокаў прадпрыемства, застануцца верныя яму і Міёршыне на ўсё жыццё. 

На здымках: Не металург, але непасрэдны ўдзельнік будаўніцтва завода цясляр-бетоншчык СТС «Віцебск» міярчанін Іван ЛАДЫГА. На аб'екце.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта