Авторизация
 

У Міёрах падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з Падпарожскім раёнам РФ

 Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА 

2 ліпеня ў райвыканкаме падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Падпарожскім муніцыпальным раёнам Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Міёрскім раёнам Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Дэлегацыю ў складзе кіраўніка адміністрацыі Падпарожскага раёна Пятра ЛЕВІНА, яго намесніка па арганізацыйных пытаннях Веры ЛЕНДЗЯШАВАЙ, вядучага спецыяліста ў сферы міжнацыянальных адносін Анастасіі ВІЛЬГЕЛЬМ прымаў старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ. У сустрэчы прынялі ўдзел яго намеснікі, старшыня райсавета дэпутатаў Марыя БАНІФАТАВА, кіраўнікі аддзелаў  райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

аважаныя госці на Міёршчыне не ўпершыню. Прыязджалі ацэньваць работу мінулай парламенцкай выбарчай кампаніі ў якасці міжнародных назіральнікаў. Пра сябе пакінулі добрыя ўражанні і цікавы матэрыял пра роднае  Падпарожжа. Тады міярчане даведаліся, што гэты раён—адзін з самых аддаленых ад цэнтра Ленінградскай вобласці. Аднак жыццё там кіпіць. Будуецца жыллё, рамантуюцца сацыяльныя аб'екты, развіваецца сельскі турызм, паспяхова рэалізуюцца рэгіянальныя і федэральныя праграмы. Спачатку завязалася сяброўская перапіска, а следам узнікла ўзаемнае жаданне наладзіць дзелавыя партнёрскія адносіны паміж рэгіёнамі.


Дзесяць гадзін у дарозе, і зноў сябры з Падпарожжа на Міёршчыне, каб прасякнуцца яе духам, пазнаёміцца бліжэй з маляўнічымі краявідамі і замацаваць усталяваную дружбу на афі-цыйным узроўні. За падтрымку сувязі і вырашэнне арганізацыйных пытанняў старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава дзякавала вядучаму спецыялісту ў сферы міжнацыянальных адносін Анастасіі Вільгельм.


Пасля ўдзелу ў патрыятычных мерапрыемствах у Дзісне і экскурсій, расіяне не ўтойвалі: іх скарыла гасціннасць і добразычлівасць нашых лю-дзей, уменне шанаваць і захоўваць памяць пра гераічнае мінулае. У храмах падсілкаваліся духоўнай энергетыкай. У візіт-цэнтры заказніка "Ельня" даведаліся пра мясцовае прыроднае багацце. Высока ацанілі ўмовы для аздараўлення ў дзіцячым санаторыі "Расінка". Пачутае душой і адчутае навобмацак дапоўніў відэафільм, які на афіцыйнай сустрэчы падрабязней распавёў гасцям пра тое, чым жыве Міёрскі раён, якіх поспехаў дасягнулі ў развіцці прамысловай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай галін.


Кіраўнік Падпарожскага муніцыпальнага раёна Пётр Левін падзякаваў за цёплы прыём на міёрскай зямлі. Як чалавек глыбока веруючы, ён упэўнены, што яднае ў першую чаргу духоўны пачатак, які гарантуе лепшы працяг ва ўсіх справах. А сумесных планаў не пералічыць, бо расіяне з беларусамі маюць шмат агульнага.


 —Нашы народы разам прайшлі Вялікую Айчынную вайну, узнаўлялі народную гаспадарку. Цяпер сумеснымі сіламі забяспечваецца надзейная бяспека краін,—нагадаў Пётр Паўлавіч.—Тавараабарот Расіі і Беларусі складае больш за 26 мільярдаў долараў у год—паказчык значны і важны для абодвух бакоў. Шмат агульнага ў культуры, традыцыях народаў. Пагадненне дапаможа нашым рэгіёнам зберагчы набытае, развіваць і памнажаць яго. Усё дзеля таго, каб ведалі і не забываліся пра цесную еднасць беларусаў і расіян нашы дзеці. Менавіта за імі—будучыня дзвюх краін.


У сваю чаргу старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў выказаў упэўненасць, што гэта партнёрства стане паспяховым і плённым. Не толькі ўмацуе цёплыя чалавечыя стасункі, але і дапаможа рэалізоўваць важныя эканамічныя, сацыяльныя праекты, развіваць гандлёвыя сувязі, культурныя і маладзёжныя абмены.


Працэдура падпісання Пагаднення аб дружбе і партнёрскіх адносінах завяршылася ўручэннем падарункаў. Пасля гэтага ўсе разам накіраваліся на паўвостраў для ўдзелу ў свяце горада. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта