Авторизация
 

Дзень горада адзначылі ў Міёрах

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Дзень горада ў Міёрах адбыўся, нягледзячы на шэрае неба і зацяжны дождж. 

На жаль, у прыроды ёсць дрэннае надвор'е. На шчасце, ад яго не залежыць добры настрой. У нядзелю на паўвостраве гучала музыка, усміхаліся людзі, пахла салодкім папкорнам. Калі б сфатаграфаваць месца святочнага дзейства з вышыні, атрымалася б стракатае палатно з парасонаў і паветраных шароў.


У асенняй куртцы і гумовых ботах сустракаць свята горада яшчэ не даводзілася. Такога надвор'я ў ліпеньскі дзень міярчане не прыгадваюць. Бліжэй да апоўдня на паўвостраве не так шматлюдна, як звычайна.


Між тым ідзе гандаль, раскладваюць вырабы народныя ўмельцы. Прадукцыю ручной работы прадстаўлялі міёрскі клуб майстроў "Святліца", Дзісенскі гарадскі Дом рамёстваў, майстэрня "Лавка чудес" тэрытарыяльнага цэнтра. Ад дажджу абаранялі тавар плёнкай і парасонамі. Дэкаратыўным хлебным дрэўцам прываблівала палатка хлебазавода. Водарам шашлыкоў "клікаў" мясакамбінат. Займалі месцы ў кафэ райспажыўтаварыства.


Распачаў свята старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Падзякаваў міярчанам за вернасць свайму гораду, што з кожным годам становіцца ўтульней, дзякуючы іх працы. Пажадаў добрага дня і станоўчых эмоцый. Прысутнічалі на святочным паўвостраве госці з Падпарожскага раёна Ленінградскай вобласці. Напярэдадні ў райвыканкаме было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве і дружбе. Кіраўнік адміністрацыі Падпарожскага раёна Пётр Левін, вітаючы са сцэны міярчан, гаварыў, што рады пабываць на свяце, а дождж—не перашкода і толькі да дабра.


 Добрым ліпеньскі дзень стаў для працаўнікоў Міёршчыны, якія прызнаны лепшымі ў прафесіі. Гэта настаўніца СШ №3 імя Я.Томкі Людміла Пракоф'ева, супрацоўнік мясакамбіната Іна Рубанік, трактарыст-машыніст ААТ "Туркова" Антон Протас, прадавец магазіна ў аграгарадку Туркова Зоя Ганебная, урач-педыятр райбальніцы Любоў Ажаль, слесар-сантэхнік УП ЖКГ Дзмітрый Шульга, сацыяльны работнік Людміла Купава. Сярод маладых работнікаў сельскай гаспадаркі вызначыліся Сяргей Міхайлаў і Леанід Дзярачыц з ААТ "Чэрасы".
Леанід прыехаў на ўрачыстасць разам з сям'ёй—жонкай і маленькімі сынам і дачкой. "Мы кожны год бываем на свяце горада,—расказвае Ганна Дзярачыц.—У першую чаргу, каб дзяцей пазабаўляць, купіць ласункі і цацкі. Малым падабаецца. Каб не дождж, было б больш забаў". Недалёка ад сцэны глядзіць канцэрт міярчанка Марыя Грэцкая з малодшай дачушкай.    "Свята падабаецца,—гаворыць яна.—Гледачоў нямала сабралася. Дзеці, дарослыя, пажылыя. Мая старэйшая дачка выступае сёння. Займаецца танцамі ў школе мастацтваў. Прыйшлі падтрымаць і парадавацца".


Каму сапраўды любое надвор'е ні па чым, дык гэта гаспадарам сцэны. У летніх уборах усміхаліся гледачам і дажджу вядучыя Аляксей Гайдзель і Вольга Галімбоўская. Добры настрой і цеплыню дарылі лепшыя артысты горада і раёна. Аляксей і Данііл Астукевічы з Дзісны, Дзіна Тамашэвіч з Узмён, міярчане Аляксей Конах, Дар'я Шук, Лада Сушко, Тамара Якімёнак, дзіцячыя танцавальныя калектывы і многія іншыя на працягу больш чым дзвюх гадзін радавалі гасцей свята.


—Цудоўны канцэрт,—заўважае жанчына, з якой стаім побач за драўлянымі лавамі.
—А Вы на свяце горада штогод бываеце?
—Так. Жыву недалёка ад паўвострава. Мне падабаецца. Вырабы цікавыя можна паглядзець, знаёмых сустрэць, пагаварыць пра тое-сеё. І музыку добрую паслухаць.


Калі міёрскія артысты развіталіся, гледачы не спяшаліся дадому. У праграме свята іх чакала яшчэ шмат добрых уражанняў і вясёлых матываў.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта