Авторизация
 

Міёрскі "Родны кут" у Дзень кааперацыі

 Миорская "Родная сторона" в День кооперации Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

Штодня ўніверсам "Родны кут" па вуліцы Леніна ў райцэнтры абслугоўвае тысячу і больш пакупнікоў.

 

Загадчыца Святлана Фурс занята ў сферы гандлю дзесяць год. Любіць сваю справу і мінусаў у ёй не бачыць, хоць часта затрымліваецца на працы.


 Миорская "Родная сторона" в День кооперации —Мае абавязкі—заказваць і прымаць тавар, сачыць за ўмовамі захавання і тэрмінамі рэалізацыі,—гаворыць Святлана Віктараўна.—Асабліва падабаецца раскладваць прадукцыю і любавацца поўнымі паліцамі. Разам з тым надоўга тавары не затрымліваюцца. Заказваем тое, на што попыт ёсць.

 

У калектыве магазіна дзесяць прадаўцоў. Большасць з іх маюць дваццацігадовы працоўны стаж.


 Миорская "Родная сторона" в День кооперации У "Родным куце" асартымент шырокі. Прадукты харчавання, сродкі бытавой хіміі, посуд. Прадукцыя айчынных вытворцаў паступае штодня. Найбольшы прывоз па чацвяргах і пятніцах. Прыходзяць машыны з полацкіх, віцебскіх, мінскіх прадпрыемстваў. Самыя далёкія—з брэсц-кіх "Санта Брэмар" і "Савушкін прадукт". Кожны пастаўшчык прапануе пэўны тавар па акцыённай цане. Можна купіць танней смачныя ласункі, малочныя прадукты, хлебабулачныя вырабы, каўбасы, гародніну, фрукты і іншае.


Псіхолагі раяць перад паходам у магазін складаць спіс патрэбных пакупак, каб не патраціць грошы на лішняе. Прадаўцы ўпэўнены, што акуратна і прывабна раскладзеныя прадукты прыцягнуць увагу, нават калі не ўваходзяць у пералік неабходных. Першае правіла—тавар "глядзіць" на пакупніка. Таму многія прадукты размяшчаюць вертыкальна.


Кожны прадавец ва ўніверсаме адказвае за парадак і чысціню на асобнай паліцы. Напрыклад, Ірына Вайсковіч раскладае каўбасы. Гандлёвую справу ведае ў дробязях, бо займаецца ёй 31 год. Успамінае, як разлічвалі пакупнікоў на драўляных лічыльніках і самі фасавалі цукар па пакеціках. Прымала аплату савецкімі рублямі, першымі беларускімі "зайчыкамі" і "зубрамі", памятае купоны. Хутка прывыкла да новых манет.


 Миорская "Родная сторона" в День кооперации —У галаве вылічваю рэшту хутчэй за касавы апарат,—усміхаецца Ірына Пятроўна.
Самы малады прадавец у "Родным куце"—Крысціна Янкоўская. Адпрацавала паўгода, добра сябе зарэкамендавала, не адстае ад вопытных калег.
На стале ў загадчыцы Святланы Фурс шмат дакументацыі. Ёсць асобны сшытак, у якім вядзе ўлік наведвальнікаў. Падлічвае выбітыя за дзень чэкі. Так, 16 чэрвеня іх было 1225, 19 чэрвеня—971, 23-га—1358. Такую статыстыку кіраўніцтва не патрабуе, яна цікавая самой загадчыцы. Каля тысячы і больш пакупнікоў штодня—для магазіна ў райцэнтры паказчык высокі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта