Авторизация
 

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня — Всемирный день донора кровиНа тэрыторыі нашай краіны валанцёры ГТ Чырвонага Крыжа на бясплатнай аснове і пры вострай неабходнасці гатовыя здаваць кроў і яе кампаненты. Створана спецыяльная база дадзеных, дзе ўказваюцца іх імёны і каардынаты. Усе донары праходзяць медаабследаванне.

 

Заборам крыві займаюцца спецыялізаваныя лабараторыі. У сакавіку сёлета для Віцебскай станцыі пералівання крыві ў Міёрах здавалі кроў 75 донараў; на бясплатнай аснове — 13, а ўпершыню выпрабаваліся шасцёра маладых людзей.


Чаму здаваць кроў карысна?
Донарская кроў — адзіны лячэбны сродак, які немагчыма замяніць іншымі лекавымі прэпаратамі. У кожнай бальніцы абавязковая наяўнасць незніжальных запасаў эрытрацытарнай масы, свежазамарожанай плазмы для аказання неадкладнай дапамогі.


Даўно вядома, што эрытрацыты, плазма і трамбацыты, што ў складзе крыві, аказваюць лячэбнае ўздзеянне на хворых. У яе кампанентах пастаянна маюць патрэбу пацыенты з анкалагічнай паталогіяй, з траўмамі, захворваннямі крыві, сэрца, пячонкі, лёгкіх, а таксама пасля хірургічных аперацый.
Даказана, што донары паляпшаюць і стан свайго здароўя. Кроў мае здольнасць аднаўляцца: бялкі на працягу трох-пяці дзён, а трамбацыты і лейкацыты — трох-сямі. Амаладжэнне клетак і бялкоў крыві адбываецца рэгулярна і не залежыць ад таго, здаяце вы яе ці не. У арганізме пастаянныя два працэсы: знішчэнне старых клетак і стварэнне новых. Той, хто рэгулярна здае кроў, такім чынам актывізуе працэсы аднаўлення. У донара з гадамі менш назапашваецца шлакаў, змяншаеццца рызыка ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў, такіх як інфаркт міякарда і інсульт. Яны першыя па распаўсюджанасці ў Беларусі.


Урачы Даніі і Швецыі абследавалі 1110329 чалавек, якія рэгулярна (10-25 разоў) здавалі кроў на працягу 6-12 гадоў. Выяўлена, што донары паміралі ў тры разы радзей ад захворвання скуры і падскурнай клятчаткі, эндакрынных захворванняў, хвароб крыві, суставаў і мышц. Менш пакутавалі ад інфекцый, хвароб нырак і мочавыводных шляхоў, лёгкіх і страўнікава-кішачнага тракту, нервовай сістэмы. На 25-30% ніжэй смяротнасць донараў ад сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў. Тлумачыцца гэта тым, што любое недамаганне працякае ў два этапы: разбурэнне і аднаўленне. Калі на першым многае залежыць ад медыцынскіх прэпаратаў і якасці лячэння, то на другім — ад самога арганізма. Менавіта таму ў донараў больш шанцаў вылечыцца.


Яшчэ адна прычына здароўя донараў — рэгулярны медыцынскі агляд і лабараторныя даследаванні. З гісторыі медыцыны вядома, што тысячы год таму кровапусканне рабілі з лячэбнай мэтай. Быць донарам крыві — значыць прыносіць карысць сабе і грамадству!


Мікалай БІРУКОЎ,

загадчык клініка-дыягнастычнай

лабараторыі Міёрскай ЦРБ.

 

У імя выратавання

Па ўсёй краіне гучаць добрыя словы ў адрас "дарыльшчыкаў крыві",  для кожнага з іх—шматразовае "ДЗЯКУЙ, ДОНАР". Цэнтральнай тэмай кампаніі сёлета выбрана донарства крыві ва ўмовах надзвычайных сітуацый. У якасці асноўнага лозунга—пытанне "Чым вы можаце дапамагчы?", а дадатковы—"Здавайце кроў. Здавайце зараз. Здавайце часта". 

 

Донарская кроў — каштоўны рэсурс, які нічым не заменіш. І важна, каб яна не была заражонай ВІЧ, вірусамі гепатыту і іншымі інфекцыямі, якія перадаюцца пры пераліванні. Самыя бяспечныя — добраахвотныя бясплатныя донары з груп насельніцтва нізкай рызыкі. Таму Сусветная арганізацыя аховы здароўя распрацавала глабальную стратэгію дзеянняў: "Да стопрацэнтнага добраахвотнага донарства крыві". У апошнія гады змяніўся падыход да донарства. Цяпер можна з упэўненасцю сцвярджаць, што яно грунтуецца на актыўнай грамадзянскай пазіцыі, а не на імкненні зарабіць і атрымаць льготы.


Узровень забяспечанасці прадуктамі крыві — адзін з асноўных індыкатараў стану нацыянальнай бяспекі краіны. Для выратавання пацярпелых неабходны пастаянны незніжаемы запас крыві, яе кампанентаў, які павінен штодзённа аднаўляцца. Гэтага можна дасягнуць толькі на аснове рэгулярнага, добраахвотнага і бясплатнага донарства.


Служба крыві ў Беларусі цяпер па ўзроўні развіцця займае перадавую пазіцыю. Яе кампанентамі ўстановы аховы здароўя забяспечваюць больш за 50 арганізацый пералівання рэспубліканскага, абласнога і гарадскога ўзроўняў.


Кроў — самае каштоўнае, чым можна падзяліцца з іншым. Яна неабходна ў любое надвор'е, днём і ноччу. Памятайце, што ад вашага добраахвотнага рашэння залежыць чыёсці жыццё.


Алена ТАНКАВІД,
загадчык аддзелам

эпідэміялогіі ДУ "Міёрскі РЦГЭ".

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта