В Миорах почтили память расстрелянных евреев

В Миорах почтили память расстрелянных евреевЛеанід МАТЭЛЕНАК

Фота аўтара

 

2 чэрвеня споўнілася 75 гадоў з дня трагічнай падзеі — расстрэлу гітлераўцамі яўрэяў, жыхароў гета ў Міёрах. З гэтай нагоды на Паўночных могілках адбыўся жалобны мітынг прадстаўнікоў грамадскасці райцэнтра. Удзел у ім прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, іншыя адказныя асобы. Адкрыла і вяла мерапрыемства першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Пяткевіч.

 

В Миорах почтили память расстрелянных евреевНавуковы супрацоўнік раённага музея Вольга Пупіна адзначыла, што ў перадваенны час Міёры з'яўляліся тыповым беларускім мястэчкам з пераважна яўрэйскім рамесным і гандлёвым насельніцтвам, якое падтрымлівала талерантныя адносіны з местачкоўцамі і вяскоўцамі іншых нацыянальнасцей. Сітуацыя памянялася пасля акупацыі тутэйшых мясцін гітлераўцамі. У цэнтры Міёр было створана гета. У ім аказаліся не толькі местачкоўцы, а таксама яўрэі з іншых населеных пунктаў Міёршчыны, уцекачы ад вайны з Польшчы, Літвы, Латвіі, нават Заходняй Украіны. У аўторак, 2 чэрвеня 1942 года, усіх іх немцы і паслугачы-паліцэйскія з раніцы калонамі пачалі зганяць да могілкаў ля Крукаўкі, дзе былі выкапаны дзве вялікія траншэі, мужчын і жанчын, старых і малых. Тут прымушалі распрануцца і ставілі на перакладзіны праз ямы пад аўтаматныя чэргі. У ямы валіліся не толькі мёртвыя, а таксама параненыя і жывыя. Зямля над імі потым варушылася некалькі дзён…


Лічыцца, што ў гэтых магілах закончыўся жыццёвы шлях 779 чалавек, хаця дакладнай колькасці гітлераўскага генацыду не ведае ніхто. Цудам уратавалася некалькі дзясяткаў чалавек, якія хаваліся на балоце Ельня, ваявалі ў партызанскіх атрадах. Вось яны ўжо пасля вызвалення і складалі спісы бязвінных ахвяр, запісвалі тых, каго ведалі і памяталі.


В Миорах почтили память расстрелянных евреевРаённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак дапоўніў, што ў першапачаткова складзеныя спісы ў выніку пошуку ўдалося дадаткова ўнесці яшчэ 106 імён. А расстрэлы адбываліся ў Пераброддзі, у іншых населеных пунктах. Расплата пагражала таксама ўсім, хто дапамагаў ратавацца яўрэям.
Такой публічнай бесчалавечнасці "цывілізаваная Еўропа" ў сябе не дазваляла, там яўрэяў спачатку адпраўлялі ў канцлагеры ці вагонамі скіроўвалі на Усход. Хаця потым таксама былі расстрэлы, галодная смерць, крэматорыі. Усё гэта трэба ведаць і памятаць, каб не дапусціць паўтарэння трагедыі.
Заклікала прысутных цаніць і мацаваць мір старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Ала Смерцьева. Кіраўнік Мала-дзёжнай палаты раёна Юля Крук нагадала, што мінулая вайна прынесла шмат гора кожнай беларускай сям'і. Цяперашняя моладзь вырасла ў мірны час, але яна ведае і памятае пра звярыны твар фашызму. Вось таму будзе несці дабро ў гэты свет, змагацца за мір.


Да помніка бязвінных ахвяр фашызму ўдзельнікі мітынгу ўсклалі жывыя кветкі. Памяць ушанавана хвілінай маўчання.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.