Авторизация
 

4 чэрвеня прафесійнае свята адзначылі міёрскія меліяратары

4 июня профессиональный праздник отметили миорские мелиораторыПа выніках 2016-га года Міёрскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм заняло трэцяе месца ў вобласці. І сёлета калектыў імкнецца высока трымаць планку. Сярод тых, хто ўносіць істотны ўклад у агульныя дасягненні, вадзіцель вялікагрузнага МАЗа Леанід Мурзіч і машыніст пагрузчыка  "Амкадор" Фёдар Пятроў (на здымку). 

 

Сітуацыю ў сваёй сферы галоўны інжынер  Міёрскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Яўген НІКАЛАЁНАК ацэньвае наступным чынам: «Сёння спраў хапае, дбаем пра заўтра».  У гутарцы з карэспандэнтам раённай газеты ён адзначыў наступнае:

 

4 июня профессиональный праздник отметили миорские мелиораторы —Наша прадпрыемства толькі закончыла рэканструкцыю меліярацыйнай сістэмы "Баявы партызан" на ўгоддзях ААТ "Чэрасы". У мінулы аўторак дзяржаўная камісія падпісала акт уводу. У абшарах ад Басяных да Сілава на 79-гектарнай плошчы нашымі рабочымі пад кіраўніцтвам майстра Алега Панізніка асвоена больш за 141 тысячу рублёў. Для загушчэння дрэнажнай сеткі тут пракла-дзена больш за 10 кіламетраў закрытага дрэнажу, пракапана 2,3 кіламетра каналаў, выкананы іншыя работы.


4 июня профессиональный праздник отметили миорские мелиораторы Часова прыпынены работы ў Полацкім раёне, дзе займаемся рэканструкцыяй асушальнай сеткі аб'екта "Якубенки-Рассвет" ААТ "Кушлікі" на 156 гектарах . Падначаленыя прараба Мікалая Лаўрыновіча пасля ўкладкі 12 кіламетраў закрытага дрэнажу і правядзення іншых землеўпарадкавальных работ перадалі аграрыям 70 гектараў адноўленых угоддзяў пад яравую сяўбу. Вернемся на гэты аб'ект пасля жніва, каб справіцца з запланаванымі аб'ёмамі ў верасні.


4 июня профессиональный праздник отметили миорские мелиораторыУ Пастаўскім раёне дапамагалі мясцовым меліяратарам закончыць аднаўленне дрэнажу на аб'екце "Хацілы-агра". Там каля дзевяці кіламетраў закрытай асушальнай сістэмы пракладзена пад кіраўніцтвам майстра Алега Панізніка.
Сёння асноўныя намаганні арганізацыі накіраваны на тэхнічнае абслугоўванне і догляд асушальных сістэм у раёне. Гэтыя работы, на якіх трэба асвоіць 190 тысяч рублёў, курыруе намеснік дырэктара ПМС па эксплуатацыі Валерый Лісаковіч. Яны прадугледжваюць прамыўку 13 кіламетраў дрэнажу, ачыстку каналаў, іх абкошванне на 358 кіламетрах, высяканне хмызнякоў таксама на 13 кіламетрах, вынішчэнне парасткаў расліннасці гербіцыдамі на 19 км, яшчэ на 15 км—ачыстку рэчышчаў ад загляення.


4 июня профессиональный праздник отметили миорские мелиораторыНа гэтых і іншых работах старанна працавалі машыністы аднакаўшовых экскаватараў Сяргей Мінін і Юрый Нікіценка, бульдазерысты Пётр Гарноўскі і Уладзімір Харытовіч, трактарысты Леанід Драба, Васіль Антанёнак і Алег Туронак, вадзіцелі вялікагрузных МАЗаў-самазвалаў Леанід Мурзіч і Мікалай Шульга. Сярод экіпажаў шматкаўшовых экскаватараў вызначаецца брыгада Аляксандра Качана, дзе машыністам Мікалай Усціновіч і мантажнікам Сяргей Грыгор'еў. На базе і аб'ектах пастаянна хапае спраў газаэлектразваршчыку Міледзію Мацюку, аўтакранаўшчыку Аляксандру Шуку.
Гэтымі днямі распачынаем рэканструкцыю меліярацыйнай сеткі "Праўда" на ўгоддзях райаграсэрвісу паблізу будаў-нічай пляцоўкі будучага металапракатнага завода. Сюды рыхтуюцца выехаць падначаленыя прараба Мікалая Лаўрыновіча. Тут на працягу двух гадоў трэба навесці парадак на 244 гектарах сельгасугоддзяў, ужо сёлета асвоіць прыкладна 285 тысяч рублёў пры агульных капіталаўкладаннях у 457 тыс. руб. Пераважна нас чакаюць дрэнажныя работы, а гэта дадатковае асушэнне на 240 гектарах, хопіць спраў і на адкрытых сетках.


Аднак непасрэдная вага меліярацыйных аб'ектаў—прыкладна 40%. Астатнюю загрузку трэба шукаць самастойна. Вось і займаемся добраўпарадкаваннем жылля для металапракатчыкаў у райцэнтры. На будаўнічай пляцоўцы прадпрыемства праводзілі вертыкальную планіроўку, капалі басейны-выпаральнікі для чыгуначнікаў. Зімой супрацоўнічалі з энергетыкамі Полацкага і Глыбоцкага РЭС, якім дапамагалі ачышчаць тэрыторыі пад электралініямі ад хмызнякоў і зарасцяў. Удзельнічалі ва ўзвядзенні новай газаразмеркавальнай станцыі для горада і ММПЗ.
Аднак гэтага недастаткова, загружанасць магутнасцей ПМС не можа задавальняць. Напружана шукаем новыя заказы. Прафесійнае свята сустракаем у звычайным працоўным рэжыме, у спадзяваннях на лепшае. У гэтыя дні адзначаем 80-годдзе заслужанага ветэрана працы, выдатнага машыніста аднакаўшовага экскаватара Альфрэда Станіслававіча Ходаса. А там неўзабаве і 70-годдзе былога кіраўніка арганізацыі Мікалая Аляксандравіча Бабіча. Ім і ўсім ветэранам, цяперашнім рабочым, спецыялістам і інжынерна-тэхнічным работнікам жадаем найперш здароўя, а потым — плённай працы, непасрэдна звязаным з ёй дабрабыту. Разлічваем на новыя аб'екты і заказы!


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта