Авторизация
 

Юбілей адзначыў Міёрскі дзіцячы яслі-сад №1

Юбилей отметил Миорский детский ясли-сад №1Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

...Зачараваныя дзействам гледачы любуюцца абаяльнымі танцорамі. Надта шмат іх на сцэне — і маладых, і ўмудроных вопытам. Харэаграфія сучасная, а рухі кожнага дынамічныя і лёгкія,  у такт музыкі і сінхронныя. Здаецца, у зале раённага Дома культуры не верылі сваім вачам, што ў рытме танца дае фору ўсім профі горача  любімы персанал дзіцячага яслі-садка №1. Разам з тым факт застаецца фактам. Яркія, творчыя, няўрымслівыя яны і ў працэсе выхавання нашых дзяцей.

Кожны на сваім месцы адпрацоўвае на сумленне. Такія маюць пэўны гарт і доўга не старэюць. Між тым імклівы бег часу налічыў сёлета калектыву садка семдзесят гадоў. Менавіта з нагоды важнай даты яго шчырая душа сабрала гасцей на святочны канцэрт. І шчодра адарыла яркімі і добрымі эмоцыямі. 

 

На ўрачыстасць завіталі прадстаўнікі раённай улады, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, арганізацый-шэфаў, калегі з садкоў і школ райцэнтра, а таксама былыя выпускнікі ўстановы, таты і матулі, бабулі і дзядулі выхаванцаў. Абдымкі, успаміны, фотаздымкі на фоне цікавай выставы з будняў дашкалят. Радасць сустрэчы раздзялілі ветэраны, якіх з цеплынёй сустракалі ў фае. Многія з іх заступілі на працу ў садок маладзенькімі дзяўчатамі. Колькі малышоў прайшлі праз іх рукі і сэрцы, колькі цеплыні і пяшчоты яны аддалі кожнаму—не пералічыць. Цяпер за неацэнны вопыт, вернасць справе і невычэрпны запас душэўных сіл ім удзячны маладзейшыя педагогі.


Юбилей отметил Миорский детский ясли-сад №1Пачатак свята, які аб'явілі вядучыя Грэта Баравік і Аксана Кандратовіч, зала сустрэла гучнымі авацыямі. Такі настрой суправаджаў кожны выхад на сцэну дарослых і маленькіх артыстаў, якія паставілі дзясяткі відовішчных нумароў. Музычныя прывітанні чаргаваліся з цёплымі словамі ў адрас юбіляраў.


Блок віншаванняў адкрыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Яна адзначыла, што ва ўсе часы ў садку працавалі творчыя і ініцыятыўныя людзі, якія на імклівым шляху наперад укаранялі ў практыку выхавання новыя перадавыя тэхналогіі. За плён і старанні шчырая падзяка калектыву і пажаданні далейшых творчых поспехаў. А для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ад райвыканкама сертыфікат на набыццё камп'ютарнай тэхнікі. Педагогу-псіхолагу Таццяне Недведзь і выхавальніку Ліі Мышко за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення аб'яўлены падзякі старшыні.


Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана ветэран працы, адданая педагагічнай прафесіі былая загадчыца Тэрэза Адольфаўна Смулькевіч. Кіравала садком да выхаду на заслужаны адпачынак з 1968 года, а прыйшла сюды на працу яшчэ раней. Зведала шмат праблем і турбот, кантралявала будаўніцтва карпусоў, паляпшала матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы. Са сцэны педагог успамінала, як невялічкім калектывам выхоўвалі пяць груп, у кожнай з якіх налічвалася звыш 40 дзяцей. Не хапала месца, дзе разгарнуцца непаседам, але заўсёды ў садку было ўтульна і душэўна.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава кожную раніцу па дарозе на работу назірае, як з падскокам спяшаюцца ў садок хлопчыкі і дзяўчынкі. Яна ўпэўнена, што гэта ў многім характарызуе калектыў, дзе працуюць творчыя, з адкрытымі сэрцамі людзі. І не толькі ў працэсе выхавання і стварэння камфортных умоў для нашых дзяцей. Па любым пытанні тут можна знасці спагаду і разуменне,—заўважыла Марыя Мікалаеўна.
Старшыня райсавета нагадала, што гісторыя ўстановы бярэ пачатак з няпростага пасляваеннага перыяду, калі ўсе сілы былі кінуты на адбудоўванне краіны, пад'ём эканомікі, наладжванне мірнага жыцця. Узмоцнена працаваць дазвалялі паслугі садка. Той баявы дух выхавальнікаў перадаваўся праз пакаленні, у тым асаблівасць і цяперашняга калектыву. А грамата раённага Савета дэпутатаў уручана чуламу чалавеку, паважанаму і заслужанаму педагогу, намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці садка Валянціне Мішута. У яе адзіны запіс у працоўнай кніжцы і шматлікія гады плёну ў справе выхавання.


З цеплынёй адгукаўся пра садок начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Жук. Тут дзецям утульна і камфортна, а каб стала яшчэ лепш, у падарунак прыпаднёс сертыфікат на суму каля 4 тысяч рублёў на набыццё мэблі. Прэзент і ад прафсаюзнай арганізацыі. А граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ўзнагароджаны настаўнік-дэфектолаг Ніна Немянёнак, музычны кіраўнік Феафан Мыслівец, памочнік выхавальніка Вольга Дзядзюра, вартаўнікі Вячаслаў Лукоўскі і Аляксандр Лагун.


З падарункамі і сертыфікатамі завіталі на свята кіраўнікі раённай арганізацыі "Беларускі фонд міру" Ала Смерцьева і камбікормавага завода Аляксандр Шокель, прадстаўнікі вузла электрасувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, хлебазавода, рэдакцыі. Трыа ў складзе метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму Святланы Матылёнак, калег з садкоў №№2 і 3 адрасавала юбілярам віншаванне на матыў песні "Позвони мне, позвони", а быць на сувязі дапаможа падораны тэлефон.


Віншавалі юбіляра і дзяліліся прыемнымі ўспамінамі былыя выхаванцы—галоўны санітарны ўрач РЦГЭ Галіна Федуковіч, дырэктар філіяла "Беларусбанк" Алена Юшкевіч. Першы сакратар РК ГА "БРСМ" Вікторыя Пяткевіч цяпер давярае сваім выхавальнікам дачушку. Ад імя апякунскага савета яна ўручыла калектыву сертыфікат на суму, неабходную для набыцця акардэона. Не забывае пра шчаслівую пару дзяцінства аэрадызайнер Ларыса Кузьміна, любіць і паважае Рэгіну Васільеўну Аланцьеву. У падарунак выхавальніку—прыгожы букет руж з паветраных шароў. Дарэчы, ветэраны працы, якія доўгі час выхоўвалі ў садку малых, нязменна маладыя і бадзёрыя. Іх нумар можна назваць хітом танцавальна-песеннага параду свята.


Юбилей отметил Миорский детский ясли-сад №1Выпускнікоў садка №1 заўсёды з нецярпеннем чакаюць у сваіх пенатах дырэктары СШ №2 і №3 імя Я. Томкі. Высока ацэньваюць іх падрыхтоўчы ўзровень. З такіх настаўнікам лягчэй выхоўваць старанных вучняў. "Галоўнае—не змяншаць партыі паставак",—жартавалі са сцэны Валянціна Атрошка і Уладзімір Ханецкі. Дзіцячы садок старацца рад, ды ўсё залежыць ад бацькоў. Яны і галоўныя пастаўшчыкі, і працадаўцы для педагогаў. У той жа час бакі "здзелкі" ўпэўнены, што колькасць залежыць і ад якасці вытворчасці ў кожнай установе адукацыі. З канвеера гэтага "холдынгу" павінны сыходзіць прыстойныя грамадзяне, якія і забяспечаць у раёне здаровае і шматлікае патомства.


Развіццё ўстановы, паспяховы выхаваўчы працэс, добразычлівая атмасфера ў калектыве і імкненне кожнага не адставаць ад часу ў многім залежаць ад прафесіяналізму, мудрасці і працаздольнасці кіраўніка. Цяжка аспрэчыць, што Рыма Дзярко—такі таленавіты арганізатар каманды адмыслоўцаў. На адказнай пасадзе загадчыка яна ўжо 16 гадоў. Спрыяюць прыродная дыпламатыя, якасці чулага педагога, нераўнадушнага чалавека. Усе намаганні дзеля іх—дапытлівых, гарэзлівых, прыгожых і ўсмешлівых выхаванцаў, сэрцы якіх адгукаюцца толькі на шчырыя памкненні і не церпяць фальшу.
Юбіляру ўдалося стварыць вакол сябе святочную атмасферу, усхваляваць залу і абудзіць пачуццё бясконцай гордасці за калектыў. На змену старэйшым педагогам прыходзяць новыя, у тым ліку і былыя выхаванцы, таму і надалей яму заставацца апантаным і маладым. 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта