Авторизация
 

Дзень пагранічніка адзначаюць 28 мая

День пограничника отмечают 28 маяДзень пагранічніка адзначаюць з 28 мая 1918 года. Менавіта тады Савецкі Урад прыняў Дэкрэт аб стварэнні пагранічных войскаў. 

Вядома, што для любой дзяржавы граніца — святая святых. Служба на рубяжы Радзімы нялёгкая, але неабходная і важная задача. Кожны воін-пагранічнік гэта ведае.


Веліч і сіла народа ў яго гістарычнай памяці. На нашай зямлі ў гонар яе абаронцаў узведзена нямала помнікаў і абеліскаў. Імёнамі праслаўленых пагранічнікаў названы падраздзяленні граніцы. Гэта—сімвалы гераізму і самаахвярнасці, мужнасці, узоры высокага прафесіяналізму, вернасці воінскаму абавязку.


У Полацкім пагранатрадзе пагранічная застава ў пасёлку Бігосава Верхнядзвінскага раёна названа імем чырвонаармейца Мікалая Хахлова. У 1927 годзе ён прадухіліў спробу парушэння пагранічнага рэжыму трыма невядомымі, але пры гэтым быў смяротна паранены. Афіцэрскі сход і сход прапаршчыкаў Полацкага пагранічнага атрада вырашыў увекавечыць подзвіг байца і ўзвесці ў яго гонар помнік. Сёння на тэрыторыі пагранзаставы "Бігосава" ўрачыста адкрыецца пастамент з выявай бюста героя-чырвонаармейца.
Сёлета Полацкаму пагранічнаму атраду споўніцца 25 гадоў. Падрыхтоўка да ўрачыстасці ўжо пачалася.

 

ПАВАЖАНЫЯ ПАГРАНІЧНІКІ!

Ад імя камандавання і ад сябе асабіста віншую ўсіх ваеннаслужачых, работнікаў і ветэранаў Полацкага пагранічнага атрада з прафесійным святам і з 99-й гадавінай з Дня ўтварэння пагранічных войскаў. 

Полацкія пагранічнікі бесперапынна ўдасканальваюць прафесійнае майстэрства, надзейна ахоўваюць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце надзейна стаяць на варце свяшчэнных рубяжоў нашай Радзімы, пры гэтым годна прадаўжаць традыцыі пагранічнікаў на Віцебскай зямлі.

 

Ад усёй душы жадаю ветэранам граніцы, усім ваеннаслужачым, членам сем'яў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у пагранічнай службе!


Уладзіслаў БРУЕЎ, начальнік
Полацкага пагранічнага атрада.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта