Адкрылася выстава

[color=#000099][b]Адкрылася выставаУ Міёрскім гісторыка-этнаграфічным музеі 23 сакавіка адкрылася выстава “Фоталетапіс даўжынёй у паўстагоддзе”.
Упершыню ўвазе наведвальнікаў прапанаваны ўнікальныя фатаграфіі протаіерэя Паўла Валынцэвіча. Кім быў гэты чалавек? Асоба яркая і шматбаковая. Ён—сучаснік Іаана Кранштадскага, Льва Талстога, Антона Чэхава, Івана Буніна і, як быццам, адзін з герояў іх твораў. Айцец Павел (1875-1962) аддаў служэнню царкве больш 65 гадоў. Пачынаў у 1899 у мястэчку Касута (Вілейскі раён Мінскай вобласці), потым 43 гады служыў настаяцелем Свята-Нікольскага храма ва Узмёнах нашага раёна. Паўстагоддзя не расставаўся з фотаапаратам. Яго работы напоўнены мірам і любоўю, як быццам і не было войнаў, рэвалюцый, акупацый, прыгнечанняў... 25 гадоў ён фатаграфаваў сваю сям’ю (3 пакаленні), месцы, дзе яны доўга жылі ці бывалі наездамі, будні бліжэйшага акружэння. Іншымі словамі, фатограф-аматар зафіксаваў у сваім архіве хроніку жыцця з 1900 па 1925 год. А потым, з перапынкамі яшчэ гадоў 30.

Апошнія фотаздымкі архіва сабраны яго сынам. Узрост іх—стагоддзе. Дзіўнае пачуццё дачынення да момантаў тых гадоў узнікае, калі глядзіш на здымкі. Яшчэ больш дзіўна, што фатограф—святар, які бачыць свет не толькі праз дыёптр веры, але і праз аб’ектыў фотаапарата. Важнай тэмай для Паўла Канстанцінавіча была вучоба сына Сяргея. Вялікую ўвагу надаваў ён інтэр’еру старога і новага дамоў.
Праекту папярэднічала вялікая даследчая работа ў рэспубліканскіх архівах па выяўленню дакументаў, якія пацвярджалі падзеі з жыцця аўтара, пошук родзічаў Паўла Валынцэвіча. Такім чынам была знойдзена ўнучка святара, якая жыве ў Мінску.
Унікальнасць фотаархіва Паўла Валынцэвіча не толькі ў яго паўнаце—ён фарміраваўся без перапынку год за годам на працягу жыцця,—але і ў тым, як склаўся яго лёс. Шкло—матэрыял вельмі крохкі, негатывы часта фізічна не дажывалі да нашага часу. Аднак фотаархіў айцаПаўла ўцалеў і сёння мае выключную гістарычную каштоўнасць. На выставе прадстаўлена каля 130 работ. Аўтарамі праекта з’яўляюцца мінчане—Надзея Саўчанка, Дзмітрый Сярэбранікаў, Уладзімір Суцягін і Ігар Сурмачэўскі.
Адкрылася выстава
У гэты дзень на сустрэчу з аўтарам праекта Уладзімірам Фёдаравічам Суцягіным і адкрыццё выставы сабралася шмат гараджан. Завіталі сюды айцец Віктар Вабішчэвіч—благачынны Міёрскай акругі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Таццяна Алегаўна Стальмачонак, настаўнік СШ №3 Вітольд Антонавіч Ермалёнак, загадчыца аддзела ЗАГС Ірына Леанідаўна Гушча, работнікі аддзела культуры і іншыя зацікаўленыя асобы.
Цікавым было выступленне настаяцеля Узмёнскай Свята-Нікольскай царквы айца Ігара. Падрабязна аб уласнай дзейнасці расказаў аўтар праекта У. Ф. Суцягін, пазнаёміў з кожнай фотаработай. Адказваў на пытанні, даваў тлумачэнні. Са словамі ўдзячнасці выступілі В. А. Ермалёнак, І. Л. Гушча і іншыя, якія адзначылі грандыёзную дзейнасць у мэтах захавання гістарычнай каштоўнасці для народа. Выніковую рысу падвёў айцец Віктар Андрэевіч Вабішчэвіч, які адрасаваў цёплыя словы стваральнікам праекта.
Выстава будзе дзейнічаць да 18 красавіка. Задавальненне ад яе змогуць атрымаць жыхары раёна, асабліва жыццядзейнасць якіх звязана з Узмёнамі, Дзісной. Пабачыць, як выглядалі гэтыя куточкі сотні гадоў таму, зразумець рэчаіснасць падзей, напэўна, пажадаюць многія. Музей за-прашае наведвальнікаў.
Э. БАГДАНОВІЧ.

На здымках: 1. У час адкрыцця выставы. 2. Параход «Надзея» на З.Дзвіне.
г. Дзісна, 1903 год.



0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.