Праздник наград "Звездная россыпь" в Миорах

Праздник наград "Звездная россыпь" в МиорахАлена БАСІКІРСКАЯ 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

15 мая ў раённым Доме культуры ўшаноўвалі выдатнікаў вучобы, пераможцаў алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў на свяце пад гучнай назвай "Зорны россып". Гэта залаты фонд, на якім трымаюцца перспектывы. Кіраўнік райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ нездарма прыкмеціў, што ад поспехаў нашай моладзі залежыць будучыня раёна.

 

Праздник наград "Звездная россыпь" в МиорахЧацвёра вучняў сталі дыпламантамі трэцяй ступені ў абласных этапах алімпіяд. Адзінаццацікласніца Паліна МЯТЛА з Дзісенскай СШ (настаўніца Алена КРАСОЎСКАЯ) праявіла сябе па беларускай мове і літаратуры. Дзевяцікласнік Аляксандр МАСКАЛЁЎ з СШ №2 (кіраўнік Валянціна ЛАЎРЫНОВІЧ) стаў прызёрам па хіміі. Дзесяціклас-ніца Ірына ВЯРКОВІЧ з СШ №3 імя Я. Томкі (Наталля АНЕЦЬКА) і васьмікласнік Павел ГВАЗДОЎСКІ з Завуцця (Аляксандр ГВАЗДОЎСКІ) паказалі клас у абслугоўвальнай працы. Таленавітых вучняў і іх кіраўнікоў старшыня райвыканкама ўзнагародзіў Ганаровымі граматамі і прэміямі. Ушанаваны ўсе ўдзельнікі абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды.

 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя БАНІФАТАВА павіншавала выдатнікаў вучобы. Яна ўпэўнена, што прадстаўнікі Міёршчыны заўсёды лепшыя, бо такое пачуццё і грунтоўныя веды ў іх заклалі педагогі.


Праздник наград "Звездная россыпь" в МиорахЯкі ў творчасці закон? Адказ відавочны—свяціць усюды і заўсёды. Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна СТАЛЬМАЧОНАК прывітала дзяцей, якія перамаглі ў абласных экалагічных, памятных акцыях, журналісцкіх і іншых творчых конкурсах.


"Здаровы лад жыцця—неад'емная частка станоўчага іміджу. Усё часцей маладое пакаленне нашага раёна выбірае спорт. І гэта радуе. Толькі мэтанакіраваныя і фізічна падрыхтаваныя людзі дасягнуць суцэльнага поспеху,—гаварыў вядучы "Зорнага россыпу" Ігар САРДЫКА. Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса МАЛЕЦКАЯ цалкам пераканана, што лёгкая атлетыка не бывае лёгкай, і ўручыла падарункі лідару першынства вобласці па гэтым відзе спорту Наталлі ШЧАГЛОВАЙ з СШ №2, пераможцам спартакіяды сярод ДЮСШ Вікторыі ПЯТРОЎСКАЙ і Вользе КОНАХ.


Праздник наград "Звездная россыпь" в МиорахНачальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр ЖУК даў мудрую параду: стабільнасць—гэта прыкмета майстэрства. А нашы валейбалісткі заўсёды на перадавых пазіцыях. Сёлета, напрыклад, сталі трэцімі ў першынстве вобласці сярод ДЮСШ і Алімпійскіх днях моладзі. У зорнай камандзе Крысціна КУЗЬМІНА, Анастасія АДАМЁНАК, Дар'я КАВАЛЁВА, Ксенія СУШКО, Ксенія ЖУК, Паліна ЖУК, Паліна МЯТЛА, Юлія ГРЫГОР'ЕВА. Трэнеры, якія ўкладаюць у таленавітых майстрыц часцінку сябе,—Уладзімір ВІШНЯКОЎ і Вячаслаў БУЛАЎСКІ.


Праздник наград "Звездная россыпь" в МиорахУ нашым раёне актыўна падтрымлівае развіццё дзіцяча-юнацкага спорту грамадскае аб'яднанне па валейболе—клуб "Чайка". Апякунскі савет клуба ў асобах Вольгі БУЧЫНСКАЙ і Ларысы КУЗЬМІНОЙ адрасавалі цёплыя словы трэнерам і ўручылі падарункі выпускніцам спартыўнай школы.
Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр БАРЭЙКА прывітаў язненскіх дзяўчат, якія сталі сярэбранымі прызёрамі на спаборніцтвах па валейболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. Трэнер—Віталь ЯНКОЎСКІ.


Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Алена ШАМЁНАК узнагародзіла каманду Міёрскай ДЮСШ па футболе, якая заняла другое месца ў рэспубліканскім турніры на Кубак "COCA-COLA". Трэнер—Славамір КОЛАС.


Лепшыя спартсмены атрымалі званні ад Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Віцебскай вобласці. Трэнерам года стаў Уладзімір ВІШНЯКОЎ, вынік года паказала вучаніца дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Наталля ШЧАГЛОВА. Спартсмен года—выхаванец-футбаліст Арцём ШАЎЧОНАК, спартсменка года—выхаванка-валейбалістка Ксенія ЖУК. Намінацыю "За волю да перамогі" заваяваў перспектыўны ўдзельнік шматбор'я з Цвеціна Яўген КУЛЯНОК.


Праздник наград "Звездная россыпь" в МиорахУ народзе кажуць, што кожны чалавек жыве сваім розумам. Узнагароджаныя на раённым свяце кіруюцца толькі разважлівасцю, маюць асабістае "я" і свой погляд на ўсе жыццёвыя праявы. Таму і сталі лепшымі ў раёне—залатым фондам, якім бязмежна ганарымся ўсе мы. 

 

На першым здымку: Вучні СШ №3 імя Ягора Томкі Максім Пішчулёнак і СШ №2 Валянціна Мізэр атрымалі лісты-падзякі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Аляксандр Сташкевіч (у цэнтры) з Дзісенскай СШ адзначаны за выдатную вучобу.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.