Авторизация
 

Ганаровай граматай адзначаны Міёрскі РВПС

Почетной грамотой отмечен Миорский РУПСНаталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

У Віцебскай вобласці зарэгістравана 127 сродкаў масавай інфармацыі разнастайных форм уласнасці, у тым ліку 78 друкаваных, 49 электронных. Выдаюцца 24 дзяржаўныя газеты, 19 з іх летась спрацавалі без страт, у тым ліку і "Міёрскія навіны".  

Журналістаў, паліграфістаў, работнікаў радыё, тэлебачання, пошты, электрасувязі, "Віцебскаблсаюздруку" з прафесійнымі святамі, якія штогод адзначаюцца 5 і 7 мая, павіншаваў напярэдадні старшыня аблвыканкама Мікалай ШАРСТНЁЎ. На сустрэчы адбылося ўшанаванне пераможцаў традыцыйнага конкурсу сярод газет на прэмію імя Ф. Скарыны і электронных сродкаў масавай інфармацыі — на прэмію "Віцязь". Некалькі калектываў адзначаны Ганаровай граматай аблвыканкама, у іх ліку Міёрскі раённы вузел паштовай сувязі. 

 

Газетным радком складаней перадаць атмасферу, якая панавала ў зале, тэлевізійная карцінка ў тым больш выйгрышны варыянт. Аднак і чытачу давядзецца паверыць, што мерапрыемства нагадвала цёплую сустрэчу добрых сяброў. Звяртаючыся да журналістаў, губернатар вобласці Мікалай Шарстнёў адзначыў, што ў нашы дні сродкі масавай інфармацыі ўяўляюць сабой вялікую сілу. Іх значэнне пастаянна расце, а функцыі застаюцца нязменнымі: аператыўна інфармаваць, выхоўваць, адукоўваць. І для ўлады прэса — неад'емны інструмент. Данесці да народа сваю ідэалогію, мэты развіцця рэгіёну без СМІ немагчыма. Пра тое гаворыцца рэдка, між тым так ёсць на сам рэч, адзначыў Мікалай Мікалаевіч. У той час трэба памятаць, што ад ацэнак журналістаў залежыць не толькі грамадская думка, нярэдка і развіццё падзей, людскія лёсы. Важна, як прыпадносіцца тэма, наколькі аб'ектыўна падаецца матэрыял. Галоўная задача — не ў пошуку сенсацыі, а ў тым, каб дайсці да ісціны, дапамагчы чытачу, гледачу, слухачу разабрацца, сфарміраваць светапогляд, адстаяць нечыя інтарэсы. Інфармацыйная прастора дынамічна мяняецца, але якасная, прафесійная журналістыка, майстэрства, культура друкаванага слова запатрабаваны заўсёды.


Почетной грамотой отмечен Миорский РУПСМікалай Шарстнёў нагадаў, што сродкі масавай інфармацыі ўдзельнічаюць у стварэнні сацыяльнага настрою людзей, іміджу вобласці. І пазіцыя журналіста павінна заключацца ў тым, каб не ўтойваць недахопы, а выяўляць іх, аналізаваць прычыны ўзнікнення, паказваць шляхі вырашэння праблемы. Менавіта так, на думку губернатара, працуюць газеты "Віцебскія весці", "Віцьбічы", "Веснік Глыбоччыны", "Аршанская газета", "Наша Талачыншчына", "Пастаўскі край", "Полацкі веснік", "Наваполацк сёння", "Міёрскія навіны", тэлеканалы "Віцебск", "Вектар", "Паставы ТВ". За мінулы год у СМІ апублікавана 258 крытычных матэрыялаў, на якія адрэагавалі органы ўлады. Прыняты пэўныя рашэнні па выпраўленні недахопаў.
—Не трэба імкнуцца штосьці згладжваць ці прыхарошваць. Гэта толькі падарве давер і да вас, і да ўлады, — падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч, звяртаючыся да журналістаў.—Атрымаць праўдзівую, поўную і своечасовую інфармацыю — канстытуцыйнае права грамадзян, і сродкі масавай інфармацыі павінны яго забяспечыць. Гэта адзін з фактараў нацыянальнай бяспекі краіны.


Шырока і праўдзіва, на думку губернатара, у газетах і на тэлеканалах павінны асвятляцца тэмы добраўпарадкавання населеных пунктаў, мадэрнізацыі прадпрыемстваў, аграпрамысловага комплексу, развіцця інтэграцыйных структур, прыдарожнага сервісу, унутранага турызму, будаўніцтва сацыяльна значных аб'ектаў, падрыхтоўкі да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадруку ў Полацку, "Дажынак-2017", якія пройдуць у Дуброўне.


Заслугоўваюць увагі інвестыцыйныя праекты, якія рэалізуюцца на Віцебшчыне. Сярод самых ёмкіх і дорагакаштоўных—будаўніцтва завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Міёрскім раёне (270 мільёнаў еўра). У Гарадоцкім узводзіцца малочнатаварная ферма (32 млн. еўра), у Талачынскім — свінакомплекс (33 млн. еўра). Пры дапамозе інвестыцый з’явяцца прадпрыемствы па выпуску гандлёвага абсталявання ў Віцебску і лекавых прэпаратаў у Бешанковічах. Фінансуецца ў вобласці і будаўніцтва сацыяльна-значных аб'ектаў. Летась уведзены ў эксплуатацыю тэрапеўтычны корпус дзіцячай абласной бальніцы, школа мастацтваў у Віцебску, фізкультурна-аздараўленчы клуб у Сянно, культурна-аздараўленчы цэнтр у Лёзна. Выкананы капітальны рамонт басейна "Садко" ў Наваполацку, рэканструяваны мемарыяльны комплекс "Прарыў" ва Ушацкім раёне і шмат іншых важных аб'ектаў набылі сучасны выгляд.


Мікалай Мікалаевіч нагадаў, што час патрабуе новых тэхналагічных і змястоўных падыходаў у кожнай галіне. Каб заставацца канкурэнтаздольнымі, дамінаваць на інфармацыйным полі краіны, і СМІ патрэбна развівацца, ісці наперад. Якасць інфармацыйнага прадукту вызначае грамадзянская пазіцыя, інтэлект, аб'ектыўнасць і прыстойнасць.


Губернатар уручыў узнагароды пераможцам конкурсу друкаваных і электронных СМІ. Уладальнікамі высокіх прызоў па выніках дейнасці мінулага года сталі абласныя газеты—"Віцьбічы", "Вячэрні Віцебск", "Віцебскія весці", тэлерадыёкампанія, а таксама Глыбоцкае раённае радыё, журналісты Докшыцкай і Аршанскай газет. Адзначаны фотарэпарцёр абласнога выдання Антон Сцепанішчаў, малады карэспандэнт газеты "Наваполацк сёння" Ганна Обадава.


Другая палова сустрэчы прысвячалася прэс-канферэнцыі. На працягу двух гадзін губернатар даваў змястоўныя адказы на пытанні журналістаў. 

 

Як адзначыў губернатар, Віцебскі філіял РУП "Белпошта" абслугоўвае больш за 5700 населеных пунктаў вобласці, з іх звыш 3800—мабільным спосабам, што зручна людзям. Аказвае і няпрофільныя паслугі. Напрыклад, супрацоўнічае амаль з 30 прадпрыемствамі-вытворцамі Віцебскай вобласці. Пашырае геаграфію продажу паштовы інтэрнэт-магазін. Укараняюцца новыя формы самаабслугоўвання. Важны ўнёсак у агульную справу кожнага вузла паштовай сувязі рэгіёну.


За дасягненні высокіх паказчыкаў у працы і развіцці прадпрыемства, паляпшэнне якасці паслуг насельніцтву ў першых радах узнагароджаных Ганаровай граматай аблвыканкама Міёрскі РВПС. Начальнік Андрэй Масла (на здымку ўнізе) упэўнены, што гэта вынік зладжанай работы калектыву, для якога характэрны прафесіяналізм, прыстойнасць, імкненне адпавядаць патрабаванням сучаснасці, павялічваць ступень даверу і задаволенасці кліентаў паштовым сервісам. Трымаць упэўнены курс наперад намераны і далей.

 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта