Авторизация
 

Сёння Дзень медыцынскай сястры

Сегодня День медицинской сестрыКацярына РЫНКЕВІЧ

Фота аўтара

Медыцынскія сёстры Валянціна Рынцэвіч, Святлана Юршэвіч, Алена Дзямід і Таццяна Катовіч працуюць у радзільным аддзяленні Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы. Прымаюць з рук акушэркі нованароджаных дзяцей і вучаць матуль, як з імі абыходзіцца.

 

Дзяжурства доўжыцца дванаццаць гадзін. Медсястра разам з урачом робіць абход, вядзе ўлік медыкаментаў, запаўняе дакументацыю. Рыхтуе радзільную залу. Прысутнічае на родах і кладзе немаўлятка, якое толькі што з'явілася на свет, спачатку матулі на грудзі, а затым на награвальны столік. Сагрэць, памыць і спавіць нованароджанага—абавязак, які пад сілу далёка не кожнаму медыку. Медсёстры радзільнага аддзялення паўтаралі гэтыя дзеянні сотні разоў.


Настаўнік і дарадчык у калектыве— Валянціна Рынцэвіч. У 1973 годзе яна прыйшла ў аддзяленне маладым спецыялістам, вучылася ў вопытных калег, цяпер звяртаюцца за парадамі да яе.


—Выпадковыя людзі ў радзільным аддзяленні не затрымліваюцца. Гэта праца патрабуе фізічных і душэўных намаганняў. Бывае, усю ноч прастаіш ля нованароджанага, пасля прыйдзеш дадому і яшчэ доўга думаеш, як там дзіця,—расказвае Валянціна Анатольеўна і з цеплынёй дадае:—Мне вельмі пашанцавала з работай. Гэта найлепшае месца.


Сегодня День медицинской сестрыПрацоўны стаж Святланы Юршэвіч бярэ адлік з 1985 года. Тады ў аддзяленні адначасова маглі знаходзіцца 22 дзіцяці, а за адну ноч нараджалася чацвёра. Медсёстры прыносілі іх матулям на кармленне, а пасля забіралі ў асобную палату. Цяпер немаўлятка ўвесь час разам з маці. За месяц нараджаецца 8-12 дзяцей. У гэтым ёсць плюс. Маці і дзіцяці больш увагі.


—Шмат часу аддаём на размовы з маці,— заўважае Святлана Іосіфаўна.—Расказваем, як правільна харчавацца, паказваем, як спавіваць дзіця, апрацоўваць скуру. Часам проста словам трэба падбадзёрыць.
28 год трымае ў руках маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак Алена Дзямід.


—Пачуць крык нованароджанага дзіцяці— гэта шчасце і для матулі, і для медыкаў. Кожны раз радуюся, калі на свет з'яўляецца маленькі чалавечак,—гаворыць Алена Леанідаўна.— Падчас родаў трэба быць гатовымі да любой сітуацыі. Здараецца, дзіця не крычыць або яму становіцца дрэнна праз некалькі хвілін пасля нараджэння. Да складанасцей рыхтуемся загадзя. Праходзяць заняткі па рэанімацыі нованароджаных. На муляжы адпрацоўваем складаныя выпадкі.


Апошнія роды ў аддзяленні прайшлі без ускладненняў. 29 красавіка з'явілася на свет Каця Язёнак. Адной з першых узяла дзяўчынку на рукі Таццяна Катовіч. З нованароджанымі дзеткамі і іх матулямі яна працуе 15 год. У радзільнае аддзяленне перайшла з прыёмнага пакоя.
—Трэба любіць сваю работу і маленькіх дзетак, інакш нічога не атрымаецца,—упэўнена Таццяна Славаміраўна.—Да кожнай матулі— асобны падыход. Кожныя роды патрабуюць вопыту, уважлівасці, аператыўнасці і суперажывання.


Прафесія медсястры якраз з тых, дзе цесна пераплецены прафесіяналізм і чалавечнасць, дзе патрэбны халодная галава і гарачае сэрца. Асабліва там, дзе даюць пачатак новаму жыццю. 

На здымку: 1. Урач-педыятр Любоў Ажаль праводзіць занятак па рэанімацыі нованароджаных. Медсястра Таццяна Катовіч
з нованароджанай дзяўчынкай.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта