Не ўсе франтавікі і ўдзельнікі партызанскага руху, працаўнікі тылу і вязні фашысцкіх месц зняволення, члены сем'яў загінулых змаглі прыняць ўдзел у святочных мерапрыемствах 9 мая — перашкаджаюць паважаны ўзрост і здароўе.
Вось таму напярэдадні Дня Перамогі ўсіх іх дома наведала 3 і 4 мая прадстаўнічая дэлегацыя пад кіраўніствам старшыні раённага савета ветэранскай арганізацыі Часлава Кашкура. У розныя дні ў склад яе ўваходзілі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна Рымша, Наталія Пяткевіч - галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спорту, а ў сельсаветах - і старшыні сельвыканкамаў. Яны перадалі самым паважаным жыхарам раёна віншаванні раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, выказалі асабістыя словы ўдзячнасці за Перамогу, уручылі сціплыя падарункі ад хлебазавода і мясакамбіната, сувеніры, вырабленыя школьнікамі раёна. Франтавікам падрыхтавала святочныя падарункі праваслаўная моладзь, якую арганізаваў супрацоўнік раённага музея Аляксандр Рынкевіч. Нярэдка да дэлегацыі далучаліся мясцовыя школьнікі і культработнікі, у першую чаргу з Туркова.