Авторизация
 

Рэканструкцыя чыгуначнай дарогі і станцыі Міёры

На чыгуначнай станцыі райцэнтра штодзень з мінулага года кіпяць будаўнічыя работы. І гэтымі днямі давялося пабачыць у справе магутны бульдозер, які рыхтуе роўнае пясчанае палатно пад слой шчэбеню, на які ўжо павінны легчы шпалы з рэйкамі. У справе экскаватар, аўтакран і іншая тэхніка. Напрамак іх работы вызначае ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй майстар Віцебскага СМП-169 ААТ "Дарбудмантажтрэст" Віталь Цеханскі, ён і тлумачыць сітуацыю.

 

—Рэканструкцыю чыгуначнай станцыі Міёры мы з мінулага года вядзем у сувязі з будаўніцтвам непадалёку ад завода па вытворчасці белай бляхі і металічнага ліста. Калі летась займаліся падрыхтоўчымі работамі—пераносілі кабелі, электралініі, апоры асвятлення і іншае, то сёлета займаемся непасрэдна будаўніцтвам. Закончылі сярэдні рамонт двух пуцей—рэйкі на іх замацавалі на бетонных шпалах, прыступаем да ўкладкі двух новых—пад'язной і асноўнай, а для гэтага неабходна перабудова цотнай гарлавіны, устаноўка некалькіх стрэлачных пераводаў. Краны заняты на ўстройстве пагрузачна-разгрузачнай пляцоўкі. Спачатку яна будзе выкарыстоўвацца для прыёмкі нашых матэрыялаў, а потым стане працаваць на будучае металапракатнае прадпрыемства.


Цяпер вынікі нашых намаганняў больш відавочныя. З дня на дзень пачнем укладку шпал і рэек на пуці №2, а з ёй звязана ўстаноўка чатырох стрэлачных пераводаў. Над гэтым стараюцца штодзень паўсотні механізатараў, вадзіцеляў, майстроў пуці, муляраў і цесляроў, падсодных рабочых, якія працуюць вахтавым метадам і выкарыстоўваюць 18 адзінак тэхнікі: бульдозеры, аўтамабільныя і чыгуначныя краны, грузавыя аўтамашыны і інш.
Рэйкі павінны дасягнуць будаўнічай пляцоўкі завода па выпуску белай бляхі і металічнага ліста ўжо ў чэрвені.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта