Галоўная > Літаратурная старонка > Маляўнічае выданне Славаміра Даргеля “Кнопочка” разлічанае на дзяцей

Маляўнічае выданне Славаміра Даргеля “Кнопочка” разлічанае на дзяцей


6-12-2018, 09:00. размясціў: gazeta

 Звярнуў увагу: у творах нашага земляка, члена Саюза пісьменнікаў Славаміра Даргеля кот і сабака абавязкова жывуць мірна, нават сябруюць. Жывёлы займаюць паважанае месца ў доме ці  двары, ля чалавека. Між тым, напісаў ён нямала, толькі сёлета пабачылі свет кнігі “Запах трав луговых” і “Аист Ася”. Дадаткам да іх стала дзявятае маляўнічае выданне “Кнопочка”, найперш разлічанае на дзяцей. 

Пастаянныя чытачы раёнкі ўспомняць, што пад такім загалоўкам некалькі гадоў таму “Міёрскія навіны” надрукавалі апавяданне пра няпросты лёс маленькага сабачкі Кнопачкі, які ажыў дзякуючы клопатам выпадковай гаспадыні і яе ўнучкі. Вось яно і стала асноўным творам новага выдання. Іншыя апавяданні, іх усяго шэсць, таксама вучаць дабрыні, спагадзе, сяброўству, тым якасцям, якія мы, дарослыя, хочам бачыць у нашых нашчадках. Таму прачытайце кніжачку сыну ці дачушцы, унуку або ўнучачцы. Ім будзе не толькі цікава, але і карысна.
— Прынцып майго жыцця — рабіць людзям дабро, — сцвярджае аўтар.
Ці ж мы іншыя?!


Леанід МАТЭЛЕНАК.


Вярнуцца назад