Авторизация
 

Творцы першай хвалі Міёршчыны: Павел ШПІЛЕЎСКІ

Авторы первой волны Миорщины: Павел ШПИЛЕВСКИЙПавел Міхайлавіч Шпілеўскі (12.11.1823, в. Шыпілавічы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобласці – 29.10.1861), беларускі і рускі этнограф, фалькларыст, пісьменнік, публіцыст, тэатральны крытык. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію. З 1847 выкладаў славеснасць у Варшаўскім павятовым духоўным вучылішчы. 

 

З 1853 служыў у Пецярбурзе. Друкаваўся з 1846. Аўтар нарысаў і артыкулаў “Беларускія народныя павер’і” (1846-52), “Апісанне пасольства Льва Сапегі ў Маскве ў 1600 г.” (1850), “Народныя прыказкі з тлумачэннем паходжання і значэння іх” (1852), “Даследаванне пра ваўкалакаў: На падставе беларускіх павер’яў” (1853), “Вясельныя абрады ў засцянкоўцаў (акалічан) Віцебскай губерні” (1854) і іншых. Але асаблівую вядомасць яму прынеслі цыклы белетрызаваных нарысаў “Падарожжы па Палессі і беларускім краі” (1853-55) і “Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках” (1853-56).


У 1859 годзе Павел Шпілеўскі пад час свайго падарожжа быў у Дзісне, спыняўся ў доме палкоўніцы Ваяводскай. Прыкладна тады быў напісаны ліст жыхароў Віцебскай губерні да пецярбургскага выдаўца Мюнстэра з просьбай уключыць партрэт Шпілеўскага ў выданне “Партрэтная галерэя выдатных людзей Расіі”.
П. Шпілеўскі – аўтар аповесці “Цыганё”, п’есы “Дажынкі” (паводле “Ідыліі” В. Дуніна-Марцінкевіча), некалькіх апавяданняў, якія, аднак, вядомасці яму як літаратару не прынеслі.

 

Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках
(урывак)

Ёсць у нас на Русі вялікі край, паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной: ён завецца Беларусь… Жывуць там людзі беларускія, нашчадкі старажытных крывічоў і дрыгавічоў, родныя браты людзей велікарускіх… Жылі-былі доўга яны разам плямёнамі і родамі, але раздзяліліся потым: хто на поўнач пайшоў, хто на поўдзень заблукаў, а хто і з усходам пасябраваў; усе разрозніліся і раздзяліліся… Асталіся адны дрыгавічы і крывічы – людзі беларускія – на сваіх месцах, палюбілі сваю “дамову” (бацькаўшчыну), не пакінулі сваіх аселіц… Іх прыгнятаюць палякі, палоніць Літва, гоняць у няволю туркі і татары – яны ж церпяць ды маўчаць, застаючыся на сваіх месцах і сёння… У Беларусі і цяпер яшчэ зберагаюцца на вуснах народа казкі і паданні пра ўсялякія прыгоды фантастычных герояў, князёў і царэвічаў, пра нябачныя духі і чароўныя сілы, спраўляюцца святы і гульні язычніцтва. А ўсё таму, што цяперашняя Беларусь калісьці была галоўным сэрцам славянарускіх язычніцкіх вераванняў, дзе ў гонар багоў узносіліся куміры. Вядома, з увядзеннем хрысціянскай веры ідалы і капішчы былі знішчаны, але паданні, што захоўваюцца ў народзе, не маглі знікнуць, вуснае паданне зберагала ў народзе ўспаміны пра вераванні продкаў. Гэтаму садзейнічала і тое, што хрысціянства не адразу замацавалася ў сэрцы старажытнай Русі, а паступова, бо паданні старажытнасці знаходзілі сабе апірышча ў язычніцкіх вераваннях суседніх плямёнаў славянскіх, так што насельнікі цяперашняй Беларусі, будучы хрысціянамі, доўга мелі магчымасць захоўваць паняцці і ўяўленні пра жыццё язычніцкае. Прайшло некалькі стагоддзяў пасля замацавання хрысціянства ў Беларусі, а паданні пра духаў, пра таямнічыя сілы, пра ведзьмаў, заклятых людзей, русалак, пярэваратняў і пра іншыя страшыдлы не сцерліся, яны толькі з цягам часу паднавіліся паэтычнай фантазіяй і набылі большую маляўнічасць у вуснах апавядальніка.
Такая Беларусь у цяперашні час!
(Пераклад з рускай мовы К. Цвіркі паводле выд.: Пантеон. – 1853. – Т. 8, кн. 3. – С. 71-73).

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта