Авторизация
 

Агляд кніг сучаснай беларускай літаратуры

Обзор книг современной белорусской литературыПрацягваем агляд кніг сучаснай беларускай літаратуры. Іх аўтары — прадстаўнікі нашага пакалення, а значыць, і з такім светабачаннем, як наша. 

 

Юрый ТАТАРЫНАЎ некалькі разоў прыязджаў у Міёры, выступаў у раённай бібліятэцы і расказваў пра свае кнігі. Цяпер ён прапануе "Гарады Беларусі".
Гэта дзявятая кніга аўтара, напісаная ў жанры гісторыка-дакументальнай прозы. У ёй прадстаўлены ўсе вобласці нашай рэспублікі. Аўтар дае агульны гістарычны нарыс пра гарады, прыводзіць версіі паходжання назваў, расказвае пра прадпрыемствы, святыні і іншыя славутасці.


"Гвардзейцы Гіпакрата" Уладзіміра ТУЛІНАВА пра ваенных медыкаў.

Гэтая тэма блізкая аўтару. Яго маці — ваенурач трэцяга ранга. Адна з тых, хто ў гады жорсткай барацьбы з гітлераўцамі ратаваў жыцці параненых і вярнуў у Чырвоную Армію больш за 17 мільёнаў байцоў і камандзіраў. Аповесць і апавяданні даюць уяўленне пра самаадданую баявую работу медыкаў ротнага, батальённага, палкавога і дывізіённага звяна, якія неслі службу на полі бою, пад агнём варожай артылерыі і авіяцыі, нярэдка цаной уласнага жыцця. Гэта вялікі ўклад у агульную перамогу над фашызмам.


Маргарыта ЛАТЫШКЕВІЧ і яе "Яблыкі".
Гэта апавяданні і нарысы маладой пісьменніцы ад пранізліва-кранальных да гумарыстычных і сатырычных. Усе яны аб'яднаны ў цэласны цыкл назіранняў за жыццём.


Жанна МІЛАНОВІЧ напісала кнігу "Формула памады".
Туды ўвайшлі апавяданні, дзе знаёмімся з героямі, якія паўстаюць нібыта з нашага акружэння. Сапраўдная гарадская проза — так вызначаюць змест гэтай кнігі літаратуразнаўцы. Кожнае апавяданне быццам кароткаметражнае кіно, якое можна дапоўніць сваімі фарбамі.


Наталля КАСЦЮЧЭНКА прапануе "Время жатвы и время покаяния".
Гэты раман-эсэ напісаны ў рэдкім літаратурным жанры — псіхалагічнай споведзі. Пісьменніца стараецца асэнсаваць розныя чалавечыя якасці, учынкі і парыванні душы, якія прыводзяць нават да перамогі над сабой. А гэта, між іншым, самае складанае.


Вольга ПАЎЛЮЧЭНКА прыдумала нешта нестандартнае. Назвала сваю кнігу "Малюнак пад кніжнай вокладкай".
Ілюстратар, чые малюнкі ўпрыгожваюць старонкі друкаванага выдання, з поўным правам можа быць названы сааўтарам кнігі. Пра ўнутраны свет, кола чытацкіх інтарэсаў, дзяцінства, шлях у мастацтва, разважанні пра будучыню айчыннай кніжнай графікі раскажуць інтэрв'ю з вядомымі мастакамі Беларусі, зробленыя Вольгай Паўлючэнка на працягу 2010-2015 гадоў.


Іван СТАДОЛЬНІК "Агонь крывёю не заліць".
Сам зведаўшы жахі вайны, Іван Стадольнік у аўтабіяграфічных апавяданнях паказвае пасляваеннае жыццё розных пакаленняў — удзельнікаў вайны, дзяцей і ўнукаў. Тады многае вярталася на сваё месца, людзі займаліся штодзённымі клопатамі. Для ветэранаў галоўным шчасцем было, што "стала жыць добра". Маладыя кахалі, вучыліся, працавалі і марылі пра простае сямейнае шчасце. Але дзе-нідзе яшчэ прысутнічалі жорсткасць, бессардэчнасць і цынізм, прычым не толькі сярод дарослых, але і сярод дзяцей. Аўтар нагадвае ўсім пры любых абставінах заставацца чалавекам міласэрным, мудрым і цярплівым.


Вызначайце, на чым спыніцца і што цікавага пачытаць. У наступных нумарах газеты зноў працягнем знаёмства з лепшымі айчыннымі навінкамі, якія пабачылі свет у мінулым годзе.

 

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта