Авторизация
 

Аляксандр РЫПІНСКІ — беларускі і польскі паэт, фалькларыст

Александр РЫПИНСКИЙ — белорусский и польский поэт, фольклористАляксандр Феліксавіч Рыпінскі — беларускі і польскі паэт, фалькларыст, графік, кнігавыдавец. Нарадзіўся ў 1811 годзе ў вёсцы Кукавячына Віцебскага раёна. Скончыў Віцебскую гімназію. Вучыўся ў Дзінабургскай школе прапаршчыкаў. Удзельнік паўстання 1830-1831 гг. на Дзісеншчыне. У складзе атрада пад кіраўніцтвам А. Гелгуда ўдзельнічаў у захопе Дзісны. 

 

Пасля паражэння паўстання вымушаны быў эмігрыраваць у Францыю, дзе зблізіўся з Адамам Міцкевічам. Абраны членам Французскай акадэміі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю. У фалькларыстычна-этнаграфічным даследаванні "Беларусь" (Парыж, 1840) упершыню зрабіў усебаковы агляд розных жанраў і тэматыкі беларускага фальклору, апублікаваў шматлікія тэксты, у тым ліку з Дзісеншчыны, змясціў уласныя творы, стылізаваныя пад народныя песні.


З 1846 у Лондане, дзе займаўся выдавецкай і творчай дзейнасцю, выкладаў мовы, матэматыку і маляванне. Сам афармляў уласныя кнігі, стаў адным з піянераў фотамастацтва. У 1852 разам з І. Яцкоўскім заснаваў вольную друкарню, у якой выдаваў свае паэтычныя кнігі на польскай мове з уласнымі ілюстрацыямі ("Паэтычныя творы", 1853; "Сяржант-філосаф…", 1854) і беларускую рамантычную баладу "Нячысцік" (1853).


У 1859, пасля царскай амністыі, вярнуўся на радзіму. Працаваў над гісторыяй беларускай літаратуры. У творчасці Рыпінскага пераважала маральна-этычная праблематыка. Яго паэзіі ўласціва фальклорна-рамантычная скіраванасць у спалучэнні з дыдактычнасцю і сентыменталісцкім стылем.
Памёр у 1990 г.

 

НЯЧЫСЦІК

(балада, у скарачэнні)

 

Таму ўжо сто лет будзе—
Старыя помняць людзі,
Скажа вам і Апанас:
Жыў-быў Мікіта ў нас,
На самым канцы сяла—
Там яго хата была.
Дзяцей не меў, хоць жанат,
А быў бедзен—не багат!
Багацтва ён усяго—
Імеў вепра аднаго,
Ды не спажыў і таго!..
У мясаед яго не біў,
На продаж, кажуць, карміў.
І так даждаўся паста.
Душа ж Мікіты праста,
Ён у сяле ўсім сват,
Суседзям дораг, як брат,
Суседкі яго любілі,
А чым маглі, тым дарылі.
І вот так ён сабе тлеў:
Іван зрабіў—Іван з'еў!
Часам, праўда, і ўпіўся,
Ды ні з кім не сварыўся!..
Толькі на бяду сваю
Імеў жонку, як змяю,—
Чы цвяроза, чы п'яна,
Як ведзьма была яна,
Каб яе паляруш біў!..
Ніхто яе не любіў!..
Чуць было запеў пятух—
Яна ўжо із хаты шух!
Ну ж да жыда ў карчму беч!
А хто папаўся наўстрэч—
Тут крыку поўна было,
Аж прабудзілася сяло…
І муж пакою не меў:
Ні ён выпіў, ні ён з'еў,
Ні праснуўся, ані спаў,
Штоб чорт яе не наслаў!
То крычала, то кляла…
А калі кумок прыйшоў,
Штоб мужыка не знайшоў—
Слала Мікіту ў лес…
І як мне Марта казала,
Чорту душу запісала.
Ды чорт то быў із чарцей,
Мудрагель нейкі, зладзей!
Так ён ёй верна служыў:
Дзе ні пайшла, пры ёй быў,
Што хацела, то купіў,
Мужыка як мог дурыў…

***
Як мы ўжо тое сказалі,
У Мікіты вяпрак быў.
Ён яго як мог блюдзіў,
Штоб толькі пост перабыць.
Мікіта наш не быў ласы,
Жонка ж любіла кілбасы,
А чорт за жонкай хадзіў!
Як начаў яе дурыць!
Вот так, так ашаламіў,
Што ў пост свінка забіла,
Абскрабла і абсмаліла,
Ужо кілбас нарабіла.
Муж пайшоў водкі прынесць…
…Нячысцік, знаеш, не спаў!
Таму ўжо так і быць!—
Ён іх задумаў скалаціць.
Пабач, што ім заіграў!
Жонку—ў каршэнь!—па тарэлку,
Мікіце ў зубы бутэльку…
…Цуп за мяса ды і ўцёк!
А штоб не было пазнакі,
Наслаў кошкі ды сабакі
І ўсякаму ў куток
Кінуў кілбасы кусок.
Мікіціха ў хату мах,
Аж тут глянуць ажно страх!
Кошкі мяўкаюць, дзяруцца!
Сабакі сабе грызуцца!
Усе сцены ну ж трашчаць,
Лаўкі і сталы скакаць!..
А на печы чорт-прахвост,
Узяўшы ў зубы хвост,
Пакуль шчокі надзімаў,
Аж, як на дудзе, зайграў.
А пасля захахатаў,
Прыгнуў на стоўп дый прапаў!..
1852.

(Друкуецца паводле выд.: Беларуская літаратура 19 стагоддзя: хрэстаматыя. - Мінск, 1988.).

 

 

 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 812
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта