Авторизация
 

Конкурс на Міёршчыне "Рыфма. by" вызначыў прызёраў

Конкурс на Миорщине "Рифма. by" определил призёровАлена СУШКО

Фота для ілюстрацыі

У Цэнтры дзяцей і моладзі падвялі вынікі раённага конкурсу паэтычных твораў "Рыфма. by", які арганізаваў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Удзельнічалі ў ім 23 юныя паэты і 5 педагогаў. Амаль 40 твораў на беларускай і рускай мовах у дзевяці намінацыях ацэньвала журы ў складзе метадыста ВМК аддзела адукацыі, спорту і турызму Святланы Захарэвіч, рэдактара сайта райгазеты www.mijory.by Вольгі Вішнеўскай і загадчыцы мастацка-эстэтычным аддзелам ЦДіМ Алены Сушко. Улічвалася, ці поўна раскрыты тэмы твора, выкарыстаны разнастайныя выразныя літаратурныя сродкі, арыгінальнасць і творчы падыход. 

 

У намінацыі "Мой родны кут, як ты мне мiлы! ..." першае месца падзялілі настаўнік-дэфектолаг Ала Майсяёнак з Дзісны з вершам "Вёскі маёй радзімы" і сямікласніца Паліна Свердзел з Узмён з творам "Мой край". На другім месцы тры паэты: настаўнікі-філолагі з Мілашова Вольга Міна з вершам "Вясна", з Новага Погосту Таццяна Янушонок з прысвячэннем "Віцебску" і дзевяцікласнік Іван Кавалеўскі з вершам "Вясна" з Дзісны. На трэцяй пазіцыі вучаніцы Дар'я Лапыр з СШ №2 з творам "Вяртанне" і Лізавета Дзям'янава з Сіцькоўскай школы і "Паданне пра Сіцькова".
У намінацыі "Мы памятаем, мы ганарымся" стваралі рыфмы пра мову, Радзіму і знакамітых песняроў слова. Лепшым прызнаны верш Івана Кавалеўскага з Дзісны "Наша спадчына", а другое і трэцяе месцы занялі выпускніца Дзісенскай СШ Паліна Мятла і яе "Гімн роднай мове" і "Нашы класікі". 


Адно першае месца прысуджана ў намінацыі "О спорт, ты — свет!" васьмікласніку Уладзіславу Басянку з Цвеціна за верш з аднайменнай назвай.
Намінацыя "Маё любімае свята" — і зноў лідзіраваў Уладзіслаў Басянок з Цвеціна і яго "Дзень нараджэння"; другое месца падзялілі настаўніца рускай мовы і літаратуры з Мілашова Вольга Міна, якая ўсхваляла вершам "9 Мая", і Кацярына Васюцёнак з "Маё любімае свята". Трэцяе месца не прысуджалася. 


У намінацыі "Цуд зямлі — хлеб" трэцяе месца з вершам "Хлеб" заняла Паліна Івашчук, сямікласніца Дзісенскай школы. У намінацыі "Настаўніцтва — не праца, а адрачэнне" выступілі і вучні. Трэцяе месца падзялілі настаўніца рускай мовы і літаратуры з Чапукоў Рэгіна Мілеўская, якая напісала "Прысвячэнне настаўніку" і пяцікласціца са Слабады Паліны Шчарбіцкая і яе твор "Мая першая настаўніца". Намінацыя "Маладосць. Творчасць. Талент" мела толькі адно трэцяе прызавое месца, якое дасталася настаўніцы з Мілашова Вользе Міна за твор "Звер адзінокі".


У намінацыях "Піянер — для ўсіх прыклад!" і "Сябруюць дзеці на планеце" прызавыя месцы не прысуждаліся, а ў катэгорыі "Усім нам весела з гульнёй" конкурсныя працы не прадстаўляліся.


Адзначаны актыўны ўдзел і высокая якасць работ канкурсантаў Дзісенскай СШ, Слабадской, Павяцкай і Новапагосцкай школ, арыгінальны творчы падыход настаўніцы рускай мовы і літаратуры Вольгі Міна з Мілашова, якая прадставіла пяць твораў. Чатырнаццаць лепшых работ накіраваны на абласны конкурс "Рыфма.by".



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 467
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 583
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 914
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта