Авторизация
 

Творцы Міёршчыны першай хвалі: Тэкля Урублеўская

Авторы  Миорщины первой волны: Текля ВрублевскаяВітольд ЕРМАЛЁНАК

Святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прымусіла задумацца над тым, як гэты працэс закрануў нашы мясціны. Пра няпросты шлях друкаванага слова ў вясковую глыбінку раённая газета ўжо расказала ў інтэрв'ю са стваральнікам і кіраўніком музея кнігі і друку Вітольдам Ермалёнкам. Спроба ўвекавечыць імёны тутэйшых пісьменнікаў і паэтаў, наогул людзей, якія маюць дачыненне да літаратурнага працэсу на Дзісеншчыне, Міёршчыне некалі была зроблена ўкладальнікамі раённай кнігі "Памяць". Сёння мы ведаем, што прыведзены там спіс далёка не поўны, і пра многіх цяпер можна сказаць больш. Апошнія дзесяцігоддзі сталі асабліва багатымі на новых стваральнікаў кніг.
Вось таму вяртаемся да "рэвізіі" зробленага. І пачынаем ад пачатку, ад першых літаратараў на нашых абшарах.

 

Тэкля УРУБЛЕЎСКАЯ

Пра яе толькі некалькі скупых радкоў утрымлівае "Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі". Нарадзілася ў 70-я гады 18-га стагоддзя. Паходзіць з Бажымоўскіх, род якіх гербаў "Лада" і "Бялыня" быў распаўсюджаны ў Польшчы, потым за кошт святароў і наогул адукаваных прадстаўнікоў пашырыўся і ў Літве. Месца нараджэння Тэклі невядома. Адукацыю, найбольш верагодна атрымала хатнюю. Яшчэ ў дзявоцтве падрыхтавала зборнік вершаў "Вясковыя гульні", але калі ў 1806 годзе звярнулася да віленскіх выдавецтваў, тыя не рызыкнулі надрукаваць творы невядомага аўтара. Пазней іх ацаніў вядомы на той час літаратар і паэт Ігнат Быкоўскі, аўтар больш чым дзесяці ўласных кніг, які наведваў паэтку ў Дзісне. Але гэта не ўратавала сітуацыю.


Тэкля выйшла замуж за шляхціца з-пад Дзісны Урублеўскага, аднак творчасці не спыніла. У 1815 годзе зноў робіць спробу друкавацца. Прапануе выдаць за ўласны кошт трагедыі "Пантэя, каралева Сузаў" і "Мустафа і Зеангтр", а яшчэ пераклады з французскай "Астарбэ" і "Каліста—прыгожая пакутніца пана Калярдо". Відаць, каштарыс выдаўца аўтара не задаволіў, яе ўласныя творы пабачылі свет праз два гады ў друкарні ксяндзоў-місіянераў, але без французскіх перакладаў.


Трагедыя "Пантэя—каралева Сузаў", паводле слоў самога аўтара, напісана на аснове вядомай гісторыі Герадота. Па сюжэце, персідскі цар Кір вырашае перамагчы асірыйскага Крэза ў адной бітве. Да захопленай у палон асірыйкі Пантэі заляцаецца адзін з камандзіраў Кіра. Пантэя, верная мужу, пагардліва адхіляе заляцанні і скардзіцца Кіру. Цар вызваляе Пантэю, а тая ва ўдзячнасць схіляе мужа Абрадата перайсці са сваімі воінамі ў час бітвы на бок персаў. У выніку асірыйскае войска церпіць паражэнне. Але Абрадат паранены і памірае на руках Пантэі, а яна ў роспачы пра-цінае сябе мячом.


Другая трагедыя Тэклі Урублеўскай напісана паводле турэцкай гісторыі.
У 1821 годзе варшаўскі крытык Ян Савіньскі адзначыў паэтычныя здольнасці Тэклі, але і пакрытыкаваў трагедыі за мову (выкарыстала простанародную лексіку) і змест, якія ў пэўнай меры не адпавядалі канонам класіцызму. Цяпер тыя заўвагі мы ацэньваем, як праяўленне новай літаратурнай плыні—рамантызму.


Наша зямлячка шмат сваіх вершаў выдала ў Полацку ў 1828 годзе. Кожная з трох паэтычных кніг Тэклі Урублеўскай падзяляецца на раздзелы, сярод якіх "Да сну", "Паніч малады", "Да асобы", сатырычныя—"Жанчыны", "Да месяца, "Да маёй вавёркі" і іншыя.
Творчасць Тэклі Урублеўскай аказала значны ўплыў на Адама Міцкевіча, з якім, трэба меркаваць, яна сустракалася асабіста, калі той хаваўся ў маёнтку Кастравіцкіх у Дарожкавічах пад Дзісной.

 

Пісьменнік А.Э. Адынец пра Тэклю Урублеўскую ўспамінаў:

—Яна была ўжо сталага веку, удава, арандавала даволі вялікі маёнтак, але, здаўшы гаспадарку на сястру, сама займалася выключна паэзіяй, практыкуючы яе таксама і ў штодзённым жыцці. Прыхільніца… грэчаскай паэзіі і гісторыі, удавала з сябе Сафо. Апраналася як грэкі-спартанцы, гэта значыць, напалову па-мужчынску, заўсёды маючы на скронях накшталт грэцкага шлема, ці хутчэй дыядэмы. У садзе мела альтанку на ўзор грэцкай святыні, без сцен, на калонах, улетку, як Сібіла на трынозе, звычайна сядзела ў крэсле на ўзвышэнні і гладзела за забавамі вясковай моладзі, якія сама для сябе кожнае свята ладзіла на ўзор грэцкіх гульняў і сама на іх раздавала ўзнагароды. Таксама тут запрошаныя суседзі мелі магчымасць пачуць яе творы, пакуль яны з'явяцца ў друку. З тае прычыны, што яна была гасціннаю, ветлівай і міласэрнай, да яе ахвотна наведваліся, любілі і шанавалі…"

 

10 жніўня 1835 года Тэкля Урублеўская звярнулася да выдаўца Ю. Завадскага з просьбай даслаць у дадатак да ўжо набытых кніг творы Ф. Купера. Гэта апошняя з вядомых нам звестка пра зямлячку. 

 

Фота М. Дзярабіна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 775
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 645
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 629
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта