Авторизация
 

Выйшла з друку кніга Вітаўта Ермалёнка "Чароўных вандровак пярсцёнкі"

Вышла из печати книга Витовта Ермалёнка "Волшебных путешествий кольца"Леанід МАТЭЛЕНАК

 

У сталічным выдавецтве "Капітал Прынт" толькі што выйшла з друку кніга Вітаўта (Вітольда Антонавіча) Ермалёнка (на здымку). Аўтар сцвярджае, што яна павінна была ўбачыць свет тры гады таму, матэрыялы для яе даўно сабраны, але сілы і сродкі адцягнула стварэнне этнаграфічнага музея "Сялянская хата".

 

У новай кнізе настаўніка гісторыі СШ №3 — тэксту, здымкаў, карт і даведачнага матэрыялу набралася на 202 друкаваныя старонкі. Яна ўтрымлівае падрабязныя звесткі пра два турыстычныя маршруты, распрацаваныя Вітаўтам Антонавічам пры падтрымцы юных памочнікаў, членаў археолага-краязнаўчага гуртка "Арганаўты мінулага".


Маршрут "Малы залаты пярсцёнак Міёршчыны" ахоплівае заходнюю частку раёна. Праходзіць праз старажытныя паселішчы з багатым мінулым — Чэрасы, Дрыгучы, Грыгаравічы, Узмёны, Слабада, Лявонпаль, Мілашова, Ідолта, Забалацце, Дзедзіна, Пераброддзе, Камянполле. Малым названы толькі таму, што ахоплівае не ўсю Міёршчыну. Па дарозе шмат цікавых аб'ектаў: старажытныя гарадзішчы і селішчы, даўнія сядзібы і паркі, помнікі і храмы. У гэтых мясцінах жыло, з тутэйшых абшараў выйшла нямала вядомых людзей: скульптар і паўстанец Генрык Дмахоўскі, дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху Флор Манцэвіч і Кузьма Крук, генерал авіяцыі Віталь Гардзілоўскі, мастак Вячаслаў Шамшур, паэты Павел і Пятро Сушко і Сяргей Панізьнік, пісьменнікі Франц Сіўко, Пётра Просты, Рышард Курыльчык… Усіх цяжка пералічыць. Ды і не трэба, з дапамогай пуцяводніка можна пазнаёміцца з мясцінамі, умовамі і асяродкам, якія спрыялі праяўленню здольнасцей і талентаў. Пабачыць помнікі, якія пакінулі нам прырода, гісторыя і людзі.


Чаго вартыя рэшткі Дрысенскага ўмацаванага лагера, вадаспад і замчышча на Вяце, калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791г. і Белы палац у Лявонпалі, парк у Камянполлі!


"Бронзавы пярсцёнак" крыху перасякаецца з папярэднім маршрутам, але ён менш працяглы. Праходзіць праз Камянполле міма базы адпачынку "Актам" і дзіцячага санаторыя "Расінка" на Навалаку, Снегі, Волкаўшчыну, Новы і Стары Пагост, Наўгароды, Дубашынскі і Клётаў Двары. Мясціны, звязаныя з імёнамі славутых землякоў Вацлава Ластоўскага, Язэпа Драздовіча, Генадзя Цітовіча, Ягора Томкі, з шляхецкімі родамі Клётаў, Канаплянскіх, Бароўскіх, Замбжыцкіх і іншых. Цудоўныя ягадна-грыбныя і азёрныя мясціны з валунамі-следавікамі, што авеяны легендамі і подыхам даўніны.


У кнізе ўзгадана шмат гістарычных падзей і фактаў, аматары даўніны могуць нават скарыстацца пералікам выкарыстанай літаратуры. Аднак гэта не падручнік ці даведнік, а выданне для краязнаўцаў, людзей, улюбёных ў родныя мясціны. Для тых, хто жадае больш ведаць пра родную Міёршчыну, пабываць у самых запаветных яе куточках. Асабліва радуе сцвярджэнне аўтара, што працяг будзе, бо свайго адлюстравання чакаюць іншыя маршруты для аматараў вандровак—Залаты і Сярэбраны "пярсцёнкі".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 553
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта