Авторизация
 

У Чэраскай бібліятэцы адбылася сустрэча з паэтам і пісьменнікам Міледзіем Мікалаевічам Кукуцём. А пачалося ўсё з таго, што на нашай кніжнай паліцы з’явіўся невялікі зборнік твораў аўтара “Растаптаная ружа”. У гэтым выпадку назва і афармленне выдання ўдала адпавядаюць зместу. На вокладцы — блакіт нябёс і верхавіна квітнеючай яблыні. Здаецца, сама вясна запрашае перагарнуць старонкі і пазнаёміцца са зместам кнігі. А прачытаўшы першы верш, нельга адарвацца да апошняй старонкі: творы вельмі лірычныя, іх не толькі чытаць, а спяваць хочацца. Бо ўслаўляюць сялянскую працу, прыгажосць роднага краю, рамантычнасць узнёслага кахання, любоў да маці, дабрыні і чалавечнасці. Вось таму загадчыца бібліятэкі Н. А. Федуковіч і вырашыла бліжэй пазнаёміць сваіх чытачоў з аўтарам.

М. М. Кукуць адгукнуўся на запрашэнне Надзеі Аркадзьеўны. У сустрэчы прынялі ўдзел чытачы. З першых хвілін склаліся цёплыя, шчырыя ўзаемаадносіны.
Міледзій Мікалаевіч расказаў пра сябе. А ён нарадзіўся ў вёсцы Вусаўцы Новапагосцкага сельсавета. На адным з маляўнічых пагоркаў у гэтых мясцінах знаходзіўся хутарок Кукуцёў, Міледзій з малых гадоў прывучыўся да сялянскай працы. Вучыўся ў Наўгародскай васьмігодцы. “У першы клас не ішоў, а ляцеў птушкай”—прызнаецца паэт. Маці адна гадавала двух хлопчыкаў, навучыла іх дабрыні, сардэчнасці, як умела адчыніла дзверы ў чароўны свет кнігі.
М. М. Кукуць закончыў Гарадоцкі тэхнікум, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў інжынерам-электрыкам, намеснікам старшыні калгаса ў Шаркаўшчынскім раёне, зараз з’яўляецца там начальнікам дзяржтэхнагляду.

На сустрэчы паэт пазнаёміў чытачоў з вершамі, якія ўжо надрукаваныя, і новымі творамі, расказаў пра празаічную творчасць. Дарэчы, М. М. Кукуць з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён аўтар кніг “Адзін дзень і ўсё жыццё”, “Чысціня душы”, “Вальс пад журлівымі таполямі”, “Дзвіна”.
Удзельнікі сустрэчы як зачараваныя слухалі вершы. У выкананні аўтара яны гучалі з асаблівай цеплынёй. А потым былі пытанні, на якія дадзены цікавыя і шчырыя адказы.

Калі вам сустрэнуцца кнігі Міледзія Мікалаевіча Кукуця, зрабіце сабе прыемны падарунак — невялікае падарожжа “ў край лугоў і цяністых лясоў”.

С. АКСЁНАВА.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта