Авторизация
 

На міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску

На международной книжной выставке-ярмарке в МинскеТыдзень, з 8 па 12 лютага, у Мінску дзейнічала міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У 24-ы раз у Беларусь з'ехаліся аўтары і выдаўцы з розных куткоў свету. Павільён "БелЭкспа" ўмясціў тры тысячы квадратных метраў друкаванага слова. Гэта тоны кніг на стэндах і прылаўках.

 

Літаратурнае багацце ўражвае і тым самым ўскладняе выбар чытача. Прадстаўленыя выданні разнастайныя па тэматыцы, жанрах і мовах. У гэтым годзе праект аб'яднаў выдаўцоў 31 краіны. Сярод іх — Расія, Германія, ЗША, Кітай, Іран. Упершыню ў праекце ўдзельнічае Грэцыя. Ганаровы госць выставы--Вялікабрытанія. Злучанае Каралеўства прэзентавала свой нацыянальны стэнд пад гукі дуды.


За мінулы сезон у нашай краіне выпушчана больш за дзевяць з паловай тысяч найменняў кніг. Іх агульны тыраж перавысіў 23 мільёны асобнікаў. Мінская кніжная выстава — больш чым прэзентацыя. Праграма сапраўды вельмі насычаная — за ўвесь час тут адбылося каля 300 мерапрыемстваў. Гэта і аўтограф-сесіі знакамітых пісьменнікаў, прэзентацыі кніг, выступленні вакальных гуртоў, выдавецтваў. Тысячы прыхільнікаў, у тым ліку і жыхары Міёр, чакалі сваёй чаргі за аўтографам да лаўрэўта літаратурнай Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. Тыраж яе кнігі "Час сэканд хэнд" разляцеўся за некалькі гадзін. Кожнаму чытачу на фарзацы свайго фаліянта пісьменніца прысвяціла асабістае пайменнае пажаданне.


На международной книжной выставке-ярмарке в МинскеПрэзентавалі ўласныя дзіцячыя выданні аўтаркі-зямлячкі Алена Масла і Наталля Бучынская. З новымі кнігамі прыйшоў на выставу "лявонпальскі малец", нястомны шукальнік слова, пісьменнік-краязнаўца Сяргей Панізьнік. У другі раз на падобным форуме прысутнічала і карэспандэнт "Міёрскіх навін".
Ад першага друкаванага слова да электроннай літары. Несумненна, на працягу цэлага тыдня Мінск прагучаў літаратурнай сталіцай. Чытацкі інтарэс падагравалі навінкі з усяго свету і важкая культурная спадчына--у Беларусі сёлета шырока адзначаць 500-годдзе айчыннага кнігадрукавання.
Дарэчы, менавіта фігура беларускага першадрукара Францыска Скарыны стала цэнтральнай тэмай гэтай выставы, якая фактычна дала старт святкаванням. Выдадзены дзясяткі кніг і работ, прысвечаных Скарыну. Сімвалічна, каля цэнтральнага стэнда — станок па чарцяжах і гравюрах ХVI стагоддзя. На постсавецкай прасторы такіх няма.


Станок--копія таго, на якім 500 гадоў таму працаваў першадрукар. Працэс вырабу досыць працаёмкі і складаецца з некалькіх этапаў. Спачатку бярэцца валік з фарбай, зафарбоўваецца спецыяльная форма і ўсё адпраўляецца пад прэс. Пасля такіх маніпуляцый атрымліваецца ўсяго адна старонка. Прысутныя скарыстоўвалі магчымасць паспрабаваць.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта