Авторизация
 

Дарагі настаўнік. Замалёўка

+
Дорогой учитель. ЗарисовкаМой любы і дарагі настаўнік, шлю найлепшыя зычанні здароўя, якога табе так не стае, шчасця, якое ніколі не бывае лішнім. Твае зялёныя вочы сталі сумнымі. Глыбокія, незвычайныя і шчырыя… яны сталі слепнуць. Чаму? Дзе энергія, якая зараджала нас імпульсам да новых памкненняў і ідэй? Ты не можаш разгледзець прыгожых восеньскіх фарбаў?
 
Як гэта дзіўна не бачыць свет у поўных праявах. Мы табе дапаможам, толькі не будзь ў роспачы, працуй з запалам. Пераадолеем усе цяжкасці разам, будзем раіцца па набалелым і задавольвацца жаданым вынікам, плёнам, дасягнутай мэтай, неабсяжнасцю думак і летуценных мар. Колькі ж пачуццяў перапаўняе цябе тады, калі бачыш станоўчыя змены ў вучнях! 
Мы не забываемся на тваю дабрыню і пяшчоту. 
 
Наш таленавіты, памятаеш цудоўныя паходы, песні ля вогнічшча. Здавалася, твой звонкі галасок не можа крычаць. Мы памыляліся. У апошнія дні ты крычаў ад жудаснага болю. Пухліна стала прагрэсіраваць. 4-я стадыя і сітуацыя непапраўная. Нашы ўрокі страцілі сэнс. Настаўнік невылечна хворы!!! Якія ўрокі???  1 верасня без усмешак. Веды без энтузіязму. Мы беглі ў вольную хвіліну да твайго ложка. Беглі з цукеркамі, але ты не мог з'есці ніводнай. Дзве макароніны, кавалак каўбасы на дзень. Такі рацыён. І не хочацца прысмакаў. Аддаў бы іх усе за здароўе. Але сілы з кожным днём пакідаюць…

Ты не можаш весці любімы прадмет. І ўжо ніколі не зможаш. Гэта жахліва. Да пенсіі яшчэ далёка. Безумоўна, цешаць унучкі…сваімі маленькімі ручкамі яны суцішаюць хвілінныя прыступы болю. І тады прыходзіць сон.
Каб гэта сапраўды быў сон. Дык не! Неспадзеўка. За што? А каб своечасова папярэдзіць? За працай не змог наведаць урача, не хацеў прапускаць урокаў, даносіў веды. Грунтоўныя. Па прадмеце і па жыццёвых рэчах. Мы ўсё вырашалі сумесна і ніколі не адчувалі сябе непатрэбнымі. Адказна спраўляліся з даручэннямі. І будзем спраўляцца. Бавілі час не за камп'ютарнымі гульнямі, а за карыснымі справамі, удзельнічалі ў дабрачыннасці, дапамагалі ветэранам. Рыхтавался да канцэртаў, хадзілі на цікавыя сустрэчы, едзілі на пазнавальныя экскурсіі, а побач заўсёды настаўнік. Найлепшы, памяркоўны, душэўны.

Верасень забраў цябе ў нас назаўсёды. І цяпер мне сумна. Балюча. Невыносна горка. Мой дарагі, даруй мне нараканні. Прашу цябе, даруй. Мне крыўдна за свае паводзіны. Цяпер я б ніколі не аслухалася…
Жыццё даражэй за ўсё. Зараз я гэта дасканала разумею. Хачу прайсціся па тваёй прафесійнай сцежцы, хоць цярністай, але з пастаяннай маладосцю, фантазіяй і натхненнем. У выкладанні пастараюся з першых дзён увасабляць  творчасць і глыбокадасведчанасць, 
тактоўнасць і кампетэнтнасць, справядлівасць і лаяльнасць. Заахвочу працай вучняў, скірую іх да самастойнасці, пошуку ўласных адказаў. Я апраўдаю твае надзеі, і самым галоўным для мяне застанецца любоў—да дзяцей і прафесіі.

Ксенія БАГДАНАВА, 
Новапагосцкая СШ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 624
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 766
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 644
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта