Авторизация
 

Запомніліся ўрокі спеваў у школе ў вёсцы Латышы Мёрскага раёна

+
Запомнились уроки пения в школе в деревне Латыши Миорского районаЗапомніліся ўрокі спеваў у чацвёртым класе пачатковай школы ў вёсцы Латышы Мёрскага раёна. Рэпертуар быў такі: "Броня крепка і танкі нашы быстры", "Дуня-тонкопряха"… У калгасе імя Чапаева павінны былі спяваць пра Чапая: "Гулял по Уралу Чапаев-герой". Першы радок я вывеў нармальна. 
 
А вось наступны захрас у горле: "Онсоколомрвалсясполкамінабой…" Папрасіць настаўніцу патлумачыць такую скорагаворку пабаяўся, бо яна паспела паздзеквацца з майго вымаўлення слова "пряха".
Выручыла бабуля Альжбета. Калі яна пачала: "Ды не кукуй жа, зязюленька, рана, я й, маладзенька, усю ночку не спала…" , я зразумеў, што песня жыве толькі галоснымі гукамі.

А як іх трэба вымаць са сваіх грудзей і ўкладаць у вершы, падказаў пачаткоўцу  Аляксей Пысін. Калі я вучыўся ў Магілёве на фельчара, хадзіў да Аляксея Васільевіча на заняткі ў літаб’яднанне пры газеце "Магілёўская праўда". У 60-я гады некаторыя паэты любілі пад назвы сваіх твораў ставіць пазначку: "З народнага". А я на чарговых канікулах у суседняй з маімі роднымі Бабышкамі вёсцы Латышы запісаў ад цёці Ядзі ( Ядзвігі Анонаўны Сялюн, 1922 года нараджэння) шэсць народных песняў. Адна з іх пачыналася так: "У суботу Янка ехаў ля ракі". Канешне ж, я гэты фальклорны твор "апрацаваў", запісаўшы на лістку паперы наступнае:

Запомнились уроки пения в школе в деревне Латыши Миорского районаРучнікі плылі
(З народнага)
У суботу Янка
Ехаў ля ракі.
Напаткаў дзяўчыну—
Мыла ручнікі.
Гаварыў красуні:
—Ужо дзень патух.
Дзе тут пераехаць
На другі мне луг?
—Многа ёсць тут бродаў,
Едзь абы куды.
Не муці мне толькі 
Чыстае вады.
У маркоце Янка
Галавой панік…
З рук упаў у рэчку
Беленькі ручнік.
—Янка, мой саколік,
Ходзь сюды хутчэй:
Ой, плыве, знікае
Ручнічок з вачэй.
…Супыніўся гнеды
Пад вярбой густой.
Цалаваў Алену
Янка над вадой.
Над ракой туманы 
Сцелюць па зямлі,
А па цёплых хвалях
Ручнікі плылі.
2 ліпеня 1961 года.

На чарговым паседжанні літаб"яднання Аляксей Васільевіч агледзеў маё чыстапісанне і далікатна папрасіў: "Пакажы сваё…"
Мільгалі месяцы вучобы. Аднаго разу пасля канікулаў наш настаўнік, убачыўшы мяне, уголас пажартаваў: 
—Ну, Сяргей! Пра твае ручнікі радыё спявала!

Пазнней я даведаўся, што песня "Ручнікі", якую стварылі Вера Вярба і Мікола Пятрэнка, упершыню прагучала ў 1962 годзе ў Лёзна, калі там праходзіла раённая дэкада беларускага мастацтва. Потым песня займела поспех у вобласці і адразу ж загучала на рэспубліканскім радыё.
Заціх я са сваім "прынародным", але калі пачаў рыхтаваць падборку ў 148 запісаных мною народных песняў для зборніка "Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні" (кніга выйшла ў Выдавецкім доме "Беларуская навука", 2015 г.), то зацікавіўся раней апублікаванымі тэкстамі "Ручнікоў"-"Рушнікоў". У "Анталогіі беларускай народнай песні", выдадзенай у 1975 годзе, ёсць тэкст "Ручнікоў". Падаю яго на заверша майго "верша".

"Ручнікі"
У суботу Янка ехаў ля ракі,
Пад вярбой Алёна мыла ручнікі.
—Пакажы, Алёна, броды земляку,
Дзе тут пераехаць на кані раку?
—Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды,
Не муці мне толькі чыстае вады.
У маркоце Янка галавой панік,
Упусціла дзеўка беленькі ручнік.
—Янка, мой саколік, памажы хутчэй,
Ой, плыве, знікае ручнічок з вачэй.
—Любая Алёна, я вады баюсь,
Пацалуй спачатку, што як утаплюсь?
Супыніўся гнеды пад вярбой густой.
Цалаваў Алёну Янка над вадой.
Стала ціха, ціха на усёй зямлі,
Па рацэ далёка ручнікі плылі…

У некаторых публікацыях аўтарам тэксту называецца Г. Сокалава, гэта значыць—Сакалова Гертруда Пятроўна (у дзявоцтве Маркава). Вера Вярба ў нас з"явілася ў 1962 годзе, калі ў 20-гадовай паэтэсы выйшаў зборнік "Вочы вясны".
З летуценніцай з Талачынскага раёна, слаўнавядомай Верай Вярбой я ніколі не гаварыў пра мае фальклорныя запісы. А вось з кампазітарам, педагогам, заслужаным настаўнікам Беларусі, ганаровым грамадзянінам Полацка Міколам Пятрэнкам у мяне склаліся ўдалыя творчыя стасункі. Сярод больш як 300 песняў, створаных ім, ёсць мелодыі на мае словы: гэта песні "Нарачанка", "Голас горада", надрукаваныя ў маім песенніку "Дабравест" (Выдавецтва "Чатыры чвэрці", 2006 г.). Аднаго разу я, наіўны чалавек, асцярожна запытаўся ў Міколы Макаравіча, а ці даводзілася яму чуць раней мелодыю, агучаную ў "Ручніках"? 

—Не!—катэгарычна выгукнуў кампазітар.—З мяне яна выйшла".
   А песню "Ручнікі" Веры Вярбы і Міколы Пятрэнкі  справядліва называлі і называюць  народнай. Маўленне народа, спрадвечнае гучанне яго струнаў—у аўры нашай існасці. Таму мы ўсе—духоўнае перастварэнне продкаў. Хто з нас вычуйвае іх дыханне, той і надалей будзе спадкаемцам нашай нацыянальнай ідэнтычнасці.

   Міколы Пятрэнкі не стала ў 1997 годзе, а Веры Вярбы—зусім нядаўна, 15 ліпеня 2012 года. Помніцца вясёлая сустрэча з ёй у сакавіку 2004 года на юбілейным святкаванні дня нараджэння кнігазбораўскага тытана Кастуся Цвіркі. Уявіце бераг Скачальскага возера недалёка ад Зялёнай Дубровы Старадарожскага раёна, дзе супыніўся мой "гнеды" пад вярбой густой. Каля вогнішча бачу Эдуарда Зарыцкага, Анатоля Клышку, Уладзіміра Карызну, Алеся Ставера… Нехта з гасцей да рэчкі Пціч яшчэ не дакрыліў. І раптам чуецца лірычны ўсплёск. Гэта над прысеўшай на падсцілачку Верай Вярбой нахіліўся ні то Вадзянік, ні то Лясун. Аказваецца, упільнаваў у паэтычным настроі творцу яшчэ адзін Народны творца—Яраслаў Еўдакімаў. Назіраем, як далікатна, па-шляхецку вітаецца новы Каруза і цалуе пантопалік Веры Вярбы. Лірычны барытон Яраслава зліўся з узнёслым выгукам паэтэсы і з радаснымі воплескамі прыазёрнай сябрыны.

   У ахвоце Цвірка ў азярко не знік,—
   І яму ўсміхнуўся беленькі ручнік!

Сяргей Панізьнік.

На здымках: Вера Вярба і ўкленчыўшы Яраслаў Еўдакімаў; 
Мікола Пятрэнка і яго сябра Пётр Пацэй, былы дырэктар Полацкага педвучылішча.  1987 г.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 582
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 605
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 604
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта