Авторизация
 

Кніга Міхаіла Чаркаса "Тое, што помніцца"

+
Книга Михаила Черкаса "То, что помнится"Пад такой назвай выйшла кніга ўспамінаў Міхаіла Баляслававіча Чаркаса. Гэта ветэран вайны, заслужаны настаўнік БССР, паэт, майстра саломапляцення, наогул, неардынарная, таленавітая асоба, добра вядомая на Браслаўшчыне і менш—у Міёрах, хаця апошнія гады ён тут жыве ў дачкі. Не так даўно надрукаваны два зборнікі яго вершаў, і вось — успаміны пра дзяцінства. 
 
Кніга адрасавана перш за ўсё прадстаўнікам роду Чаркасаў, каб ведалі, якімі былі іх продкі, якім было дзяцінства ў міжваенны перыяд. Але выданне будзе цікавым усім, хто жадае даведацца аб жыцці вяскоўцаў у 20-30-я гады мінулага стагоддзя.
У кнізе сабраны мясцовыя легенды, пачутыя Міхаілам Баляслававічам у дзяцінстве, надрукавана яго паэма "Гара Капіня".
Асаблівую адметнасць кнізе надаюць ілюстрацыі, падрыхтаваныя дачкой аўтара Таццянай.

Вітольд ЕРМАЛЁНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта