Авторизация
 

У Славаміра Даргеля пабачылі свет дзве новыя кнігі — "Лёсу свайго гаспадар" і "На скрыжаваннях лёсу"

+
У Славомира Даргеля увидели свет две новые книги — "Судьбы своего хозяин" и "На перекрестках судьбы"З дзвюма новымі кнігамі і публікацыямі ў часопісе саюзнай дзяржавы "Белая вежа", які рэдагуе старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, на днях да нас завітаў зямляк Славамір Даргель са сталіцы. 
—Часта вершы прыходзяць па паўгадзіннай дарозе на работу,—расказвае ён. 

Па адукацыі юрыст, займае пасаду інжынера па ахове працы ў сетцы магазінаў "Рублёўскі". Абавязкаў хапае, 50 крам у Мінску і 20 па рэгіёне. Але між справамі знаходзіць час і для творчасці. —Усюды павінна ўкладацца душа, нават у іскавой заяве,—сцвярджае. Не выпадкова з такім шчырым падыходам яго заўсёды чакае поспех. 
 
Патрыятычныя матывы малой радзімы—Міёршчыны, любоў да маці і нават першае каханне ў кнізе "Лёсу свайго гаспадар". "Яшчэ ў дзіцячым садку мы выбіраем для сябе, з кім можам разам пагуляць у любімую цацку, падзяліцца цукеркай. У школе тузаем дзяўчынку за касу, не дазваляючы гэта рабіць іншым, падносім партфель. Усяляк стараемся звярнуць на сябе ўвагу. Гэта, верагодна, і ёсць парасткі заляцанняў… Затым падрастаем, і ў грудзіне цяплее. Першае каханне—самае ранімае, горкае, трагічнае, невытлумачальнае". Распаведзена і цікавая сустрэча ў цягніку са спадарожнікам, у якога нарадзіўся негрыцёнак. Хоць з жонкай—светласкурыя. Яўная падазронасць у здрадзе.  Насамрэч даведаўся, што ў самога кроўны тата—негр. Спадчыннасць перадалася праз пакаленне.
 
У Славомира Даргеля увидели свет две новые книги — "Судьбы своего хозяин" и "На перекрестках судьбы"У другой друкаванцы "На скрыжаваннях лёсу" знакаміты чытачам "раёнкі" "Бусел Ася" пра бацяна, якога скалечаным падабрала, вылечыла і выгадавала жанчына. Таму і стаў ручным. Адметна, што гісторыя рэчаісная. Апавяданне "Шунеўка—сястра Хатыні" пра спаленую за ваенным часам вёску па дарозе з Бягомля на Докшыцы. "Не шукайце яе на карце і ў даведніках. Няма і тамашніх жыхароў. Чым правініліся перад фашыстамі? Моўчкі, схіляючы галаву, ускладаю сціплы букецік палявых кветак да падножжа скульптуры Жанчыны-Маці. Спіце спакойна",—піша чуллівы аўтар. І зноў пра нябожчыцу-маму, якую ўдзячны сын вельмі любіць. "Заплюшчы вочы, уяві, што ты раішся з мамай, і зрабі так, каб твой учынак яна адобрыла. Матуля абавязкова дапаможа, падкажа і парадуецца за цябе. Яна выбачае нам, моліцца за нас, яна святая",—піша зямляк. І знакаміты чытачам аповед пра бронзавага салдата, да якога пісьменнік малым хлапчуком так марыў наведацца. Заўтра жаданая паездка. У трапяткім прадчуванні нават не змог заснуць.
"На вазку я сядзеў паміж бацькамі. Конь бег трушком. Качала на калдобінах. Бяссонная ноч дала пра сябе ведаць, і я задрамаў. Прачнуўся ад грукату колаў па брукаванцы. Нарэшце прыехалі ў цэнтр Міёр. Насупраць магазіна ў невялікім парку ўбачыў свайго доўгачаканага салдата з аўтаматам. Тата прывязаў каня да плоту, і мы ўтраіх падышлі да помніка. Быцькі сталі хрысціцца і маліцца. Я тады яшчэ не ведаў, што ў іх вайной невядомымі загінулі браты. Таму гэты Салдат і служыць магілай". Пра мілавідную дзяўчыну-жабрачку, вясну, службу персаналу, цвярозае вяселле пры антыалкагольным заканадаўстве Савецкага Саюза і многае іншае прачытаеце ў зборніку "На скрыжаваннях лёсу". Са шчырымі і цёплымі кнігамі Славаміра Даргеля знаёмцеся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. 

Цяпер ён—аўтар многіх выданняў, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, а пачыналася ўсе не так даўно вельмі хвалююча.
—Накіраваўся ў Дом літаратара. Думаю: куды мне са сваімі сціплымі творамі да такіх слынных пісьменнікаў? Падышоў да будынка. Крок наперад і два назад. Так і вагаўся… Ды рашыўся,—расказвае ў рэдакцыі.
Задума ажыццявілася, мае плённы працяг. Так і вы, дарагія чытачы, не кідайце сваёй мары. Слухайце ўнутраны голас і крочце наперад. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 071
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 270
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 982
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 186
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 533
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта