Авторизация
 

Да 150-х угодкаў Яна РАЙНІСА

К 150-летию Яна Райниса У Беларусі ніколі не забываліся на Яна Райніса (11.9.1865—12.9.1929), вядомага латышскага паэта і перакладчыка, драматурга, філосафа і грамадскага дзеяча.  

 

 

н нарадзіўся на прыберагу Даўгавы, у тых мясцінах, дзе ў вуснах яго маці Дарты Пліекшанэ з роду Грыкоўскіх не зжылася мова беларусаў і перадаваліся сыну Жаныню матывы іх векапомнай песеннай творчасці.
І калі некалькі латгальскіх паветаў Віцебскай губерні былі перададзены ў 1920 годзе Латвіі, Яніс Райніс стаў верным абаронцам нацыянальных правоў тамтэйшых беларусаў. Пасадзейнічаў адкрыццю для іх гімназій, школ, падтрымліваў і развіццё культурна-асветніцкай дзейнасці. Нездарма ён, міністр асветы Латвійскай Рэспублікі, быў запрошаны дэлегатам на Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі, што праходзіла ў Мінску 14-21 лістапада 1926 года. Разам з Райнісам у вагоне аказаўся навуковец і выдавец з Коўна Вацлаў Ластоўскі.
У Юрмале я знайшоў у архівах Дачы-музея Райніса і яго жонкі Аспазіі некалькі кніг тых часоў з дарчымі надпісамі беларускіх пісьменнікаў, фотаздымкі з тых спектакляў, на якіх яму давялося быць у Мінску. Зацікавіў мяне здымак, на якім Райніс сфатаграфаваны разам з Янкам Купалам і пісьменнікамі, як пазней даведаўся—з сябрамі літаратурна-мастацкага згуртавання "Узвышша". На здымку сядзяць злева направа Змітрок Бядуля, Яніс Райніс, Янка Купала, Кандрат Крапіва; стаяць—Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Уладзімір Дубоўка, Пятро Глебка, Кузьма Чорны. На адвароце—аўтограф Янкі Купалы, напісаны лацінкаю. 
У 2002 годзе рыжскі беларус Вячка Целеш выдаў паштоўку "Я. Купала і Я. Райніс". На ёй за постацямі народных паэтаў відаць берагі Дзвіны-Даўгавы. Мне гэтая паштоўка нагадвае яшчэ, што 21 лістапада 1926 года Райніс з Купалам быў у Віцебску на адкрыцці новага тэатра, які назвалі БДТ-2. Ён ведаў, што ў Віцебску жыла і пахавана яго мама Дарта, пра якую ён пісаў: "Па паданні продкі маці з вольнае Літвы баяры".
Шмат зроблена ў Беларусі па ўшанаванні Яніса Райніса. У Мінску ёсць вуліца Райніса. Пра некаторыя факты я згадваю ў тэксце "Пашанцавала… на Райніса" ў адным з нумароў "Краязнаўчай газеты". І прыведзеныя тут звесткі праўдзяць высновы Райніса, выказаныя ім пасля вяртання з падарожжа 1926 года: "…беларусаў ахапіла цудоўная нацыянальная ўзнёсласць". Такія вось мы, райнісаўскія суседзі-балткрэвы. Такім словам, дарэчы, у Латвіі называюць беларусаў.
Яніс Райніс
Улюбёнец 
у Айчыну
Хто любіць Айчыну,
той мае свой кут—
І дах над сабой
і апошні прытулак;
Такому тут хлеб
і любоў—паратунак,
Такому разумныя
існасці—тут.
Ды не! Ёсць яшчэ
закаваныя сэрцы,—
З іх молат не выкрасе
іскры пакут.
Айчыне не будуць яны аднаверцы.
Іх лёс бесталанны
вось з гэтай прычыны
ў падмурак не ляжа
каханай Айчыны.
Пераклаў з латышскай мовы Сяргей Панізьнік паводле падрадкоўнікаў Ніны Янсанэ (Панізьнік).
Сяргей ПАНІЗЬНІК, кавалер ордэна Трох Зорак Латвійскай Рэспублікі.
Друкуецца ў скарачэнні.

Ён нарадзіўся на прыберагу Даўгавы, у тых мясцінах, дзе ў вуснах яго маці Дарты Пліекшанэ з роду Грыкоўскіх не зжылася мова беларусаў і перадаваліся сыну Жаныню матывы іх векапомнай песеннай творчасці.І калі некалькі латгальскіх паветаў Віцебскай губерні былі перададзены ў 1920 годзе Латвіі, Яніс Райніс стаў верным абаронцам нацыянальных правоў тамтэйшых беларусаў. Пасадзейнічаў адкрыццю для іх гімназій, школ, падтрымліваў і развіццё культурна-асветніцкай дзейнасці. Нездарма ён, міністр асветы Латвійскай Рэспублікі, быў запрошаны дэлегатам на Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі, што праходзіла ў Мінску 14-21 лістапада 1926 года. Разам з Райнісам у вагоне аказаўся навуковец і выдавец з Коўна Вацлаў Ластоўскі.

 

У Юрмале я знайшоў у архівах Дачы-музея Райніса і яго жонкі Аспазіі некалькі кніг тых часоў з дарчымі надпісамі беларускіх пісьменнікаў, фотаздымкі з тых спектакляў, на якіх яму давялося быць у Мінску. Зацікавіў мяне здымак, на якім Райніс сфатаграфаваны разам з Янкам Купалам і пісьменнікамі, як пазней даведаўся—з сябрамі літаратурна-мастацкага згуртавання "Узвышша". На здымку сядзяць злева направа Змітрок Бядуля, Яніс Райніс, Янка Купала, Кандрат Крапіва; стаяць—Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Уладзімір Дубоўка, Пятро Глебка, Кузьма Чорны. На адвароце—аўтограф Янкі Купалы, напісаны лацінкаю. 

 

У 2002 годзе рыжскі беларус Вячка Целеш выдаў паштоўку "Я. Купала і Я. Райніс". На ёй за постацямі народных паэтаў відаць берагі Дзвіны-Даўгавы. Мне гэтая паштоўка нагадвае яшчэ, што 21 лістапада 1926 года Райніс з Купалам быў у Віцебску на адкрыцці новага тэатра, які назвалі БДТ-2. Ён ведаў, што ў Віцебску жыла і пахавана яго мама Дарта, пра якую ён пісаў: "Па паданні продкі маці з вольнае Літвы баяры".Шмат зроблена ў Беларусі па ўшанаванні Яніса Райніса. У Мінску ёсць вуліца Райніса. Пра некаторыя факты я згадваю ў тэксце "Пашанцавала… на Райніса" ў адным з нумароў "Краязнаўчай газеты". І прыведзеныя тут звесткі праўдзяць высновы Райніса, выказаныя ім пасля вяртання з падарожжа 1926 года: "…беларусаў ахапіла цудоўная нацыянальная ўзнёсласць". Такія вось мы, райнісаўскія суседзі-балткрэвы. Такім словам, дарэчы, у Латвіі называюць беларусаў.

 

Яніс Райніс

 

Улюбёнец у Айчыну

Хто любіць Айчыну,

той мае свой кут—

І дах над сабой

і апошні прытулак;

Такому тут хлеб

і любоў—паратунак,

Такому разумныя

існасці—тут.

Ды не! Ёсць яшчэ

закаваныя сэрцы,—

З іх молат не выкрасе

іскры пакут.

Айчыне не будуць яны аднаверцы.

Іх лёс бесталанны

вось з гэтай прычыны

ў падмурак не ляжа

каханай Айчыны.

 

Пераклаў з латышскай мовы Сяргей Панізьнік

паводле падрадкоўнікаў Ніны Янсанэ (Панізьнік).

 

Сяргей ПАНІЗЬНІК,

кавалер ордэна Трох

Зорак Латвійскай Рэспублікі.

Друкуецца ў скарачэнні.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта