Авторизация
 

Пад крылом Пегаса

Под крылом Пегаса 16 снежня ў нашай рэдакцыі было шматлюдна. Сюды завіталі пісьменнікі Міёрскага краю, актыўныя аўтары "Ручайка". За кубачкам гарбаты яны дзяліліся новымі здабыткамі сваёй творчасці, уласнымі дасягненнямі. осцем у паэтаў быў не зусім і госць — Міледзій Мікалаевіч Кукуць. Справа ў тым, што ён — ураджэнец вёсачкі Усаўцы нашага раёна, са школьнай пары жыве ў Шаркаўшчыне, па спецыяльнасці — інжынер, з 2006-га сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. За аповесць "На сёмым небе" сёлета ўшанаваны дыпломам ІІ ступені ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы літаратурны твор года. Аўтар кніг "Адзін дзень і ўсё жыццё", "Сялянскі лёс", "Чысціня душы", "На сёмым небе".  Под крылом Пегаса Узнагароджаны Ганаровымі граматамі аблвыканкама, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, ГА СПБ, выдавецтва "Мастацкая літаратура". Пісаць пачаў 20 гадоў таму. Парэкамендаваў міярчанам зарэгістраваць літаратурнае аб'яднанне і стварыць агульны літаратурны зборнік. Міледзій Мікалаевіч чытаў гумарыстычныя вершы, якімі змог узрушыць струны душы кожнага прысутнага.

 

А папярэдняя вераснёўская паэтычная сходка, між іншым, прынесла свой плён. Дзякуючы знаёмству са сталічным госцем, нашым земляком Славамірам Даргелем у Ірыны Ліпніцкай з Дзісны нядаўна выйшла першая кніга "Дакраніся дабрынёй да сэрца", якую склалі вершы, прысвячэнні, апавяданні, казкі, эсэ. Аўтарка шчодра падпісвала "споведзі душы" гасцям. Віншуем з вялікім дэбютам у кніжнай індустрыі! Ірына Аляксандраўна прызнаецца, што зборнік рыхтавала даўно. У ім і вершы школьнай пары, за якія не сорамна. Напачатку нідзе не Под крылом Пегаса друкавалася, пісала для сябе ў стол, нават не чыталі самыя блізкія і родныя. Затым дасланыя ў рэдакцыю творы пабачылі свет, і гэта надало натхнення. Узяла прозвішча сваёй бабулі — Ліпніцкая, каб, што называецца, не "свяціцца". Друкавалася ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. Калі жыла ў Наваполацку, наведвала тамашняе літаратурнае аб'яднанне.

 

Працяг "МН" №102. 

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 643
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 51 034
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 965
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 477
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 439
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2019
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2019
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта